Праз космас


Гео и язык канала: Украина, Украинский
Категория: Познавательное


Падкаст Праз Космас - гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове.
Слухаць:
https://linktr.ee/praz_kosmas
Сувязь:
@TimEvseev

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Украина, Украинский
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙
2024 быў не з лёгкіх і хочацца скончыць яго на пазітыўнай ноце.

Таму, у гонар надыходзячых святаў і для папулярызацыі нумізматыкі, разыграем два камплекты манет для пачаткоўцаў нумізматаў.

Умовы конкурсу:
1)Быць падпісаным на канал VKN
2)Напісаць у каментарах пад гэтым пастом "Бяру ўдзел".

Пераможцаў будзе двое і кожны атрымае паўгрош Аляксандра, шэляг Яна Казіміра і Аўгуста III.

Вынікі з'явяцца пад гэтым пастом 26 снежня а 12:00.

(Пасылку выслаць магу толькi па Беларусi!!!)

З надыходзячымі!

VKN


🛰 Выпуск #76 - Падкаст «Праз космас».

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | YouTube | Pocket Casts | Яндекс

У гэтым эпізодзе: адна з самых цікавых экзапланет, прычына крушэння Ingenuity на Марсе, экіпаж Starliner затрымаецца на МКС.

Instagram | X | YouTube |Telegram | TikTok

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

Дзякуй!

#падкаст


Зімовае сонцастаянне і самы кароткі дзень года.

21 снежня ў 12:20 па беларускім часе адбылося зімовае сонцастаянне. Для паўночных рэгіёнаў планеты зімовае сонцастаянне азначае самы кароткі светлавы дзень у годзе. У гэты момант пачынаецца астранамічная зіма.

Зімовае сонцастаянне — гэта момант, калі адно з паўшар'яў Зямлі дасягае найбольшага нахілу па кірунку ад Сонца. Сонцастаянні адбываюцца з-за таго, што вось кручэння нашай планеты нахіленая пад вуглом 23,5 градуса. Калі б у Зямлі не было нахілу, Сонца увесь час свяціла б на экватар, а ў нас не было б сонцастаянняў і часоў года.

#падзея


Репост из: cybulinka
🌟 Бізон Гіґс – галоўная навуковая прэмія беларусаў для нашых таленавітых навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук і навук пра Зямлю!

Хочаце стаць часткай гэтага маштабнага праекту? Вось, як гэта зрабіць:

1️⃣ Намінуйце герояў навукі!
Знаеце таленавітых беларусаў, якія робяць навуку? Унесьці іх імёны можна па спасылцы:
👉 Намінаваць навукоўца

2️⃣ Дапамажыце сфармаваць прызавы фонд!
Кожны рубель – гэта крок да ўзнагароды лепшых. Далучыцца можна праз:
☕️ Buy Me a Coffee
💚 Гронка

3️⃣ Галасуйце за навукоўцаў!
Ваш голас – шанец для фаварыта. Падрабязнасьці па спасылцы:
👉 Галасаваньне (распачнецца пазьней)

📅 Ґрафік прэміі:

Лістапад – сьнежань 2024: збор сродкаў.
Сьнежань 2024: прыём заяў на намінантаў.
Студзень – люты 2025: галасаваньне.
🏆 15 сакавіка 2025: узнагароджаньне пераможцаў!

Далучайцеся да гэтай вялікай навуковай місіі!
Больш падрабязнасьцяў:
👉 Pamyłka №3
👉 Instagram прэміі
_
Партнэрскі допіс


NASA падзялілася лепшымі здымкамі з Міжнароднай касмічнай станцыі за 2024 год.

Выбраў для вас самыя цікавыя. Усе здымкі з апісаннем можна ўбачыць у галерэі.


Даўно нічога не публікаваў — на тое была прычына! Я адправіўся ў невялікае падарожжа ў Tromsø, горад за палярным кругам у Нарвегіі. Гэта месца — сапраўдная зімовая казка: маляўнічыя фіёрды, снежныя вяршыні і доўгія палярныя ночы. Але галоўнай мэтай было ўбачыць паўночнае ззянне.

Хоць з надвор'ем пашанцавала толькі ў самую апошнюю ноч, ды і індэкс геамагнітнай актыўнасці быў невысокі, гэта ўсё роўна было варта таго, каб мерзнуць некалькі гадзін, любуючыся тым, як зялёныя агні павольна танчаць на небе.
Дзялюся з вамі кадрамі гэтага начнога шоу. Спадзяюся, яны перададуць хаця б частку таго захаплення, якое я адчуў, гледзячы на гэта на ўласныя вочы.

А вы марылі ўбачыць паўночнае ззянне? Ці можа ўжо бачылі? Дзяліцеся ў каментарах.


Тры здымкі мінулага тыдня.

1. У космасе можна ўбачыць зоркі.
Астранаўт NASA Don Pettit сфатаграфаваў Вялікае і Малое Магеланавы воблакі, калі Міжнародная касмічная станцыя пралятала над Ціхім акіянам.

2. BepiColombo здзейсніў перадапошні пралёт Меркурыя.
Дыстанцыя мінімальнага збліжэння склала 37 630 км. Наперадзе ў BepiColombo двухгадовы палёт праз унутраную частку Сонечнай сістэмы, пасля чаго ён зноў зблізіцца з Меркурыем. На гэты раз апарат перайдзе на пастаянную арбіту вакол планеты і дасць старт навуковай праграме.

3. Super Heavy перамешчаны на пляцоўку Starbase.
Кампанія SpaceX перамясціла першую ступень Starship на стартавую пляцоўку для перадпалётных выпрабаванняў перад сёмым запускам, які, магчыма, можа адбыцца 11 студзеня, хоць SpaceX пакуль не пацвердзіла дату.

#здымкімінулагатыдня


🛰 Выпуск #75 - Падкаст «Праз космас».

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | YouTube | Pocket Casts | Яндекс

У гэтым эпізодзе: Джарэд Айзекман — будучы кіраўнік NASA, афіцыйная затрымка місій Artemis, місія Dragonfly да Тытана, Венера ніколі не была прыдатнай для жыцця.

Instagram | X | YouTube |Telegram | TikTok

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

Дзякуй!

#падкаст


Скарбы Млечнага Шляху.

Астрафатограф Andrew McCarthy падзяліўся выявай з 1,4 мільёна зорак, поўны памер якой перавышае 300 мегапікселяў. Аўтар выкарыстаў адмысловую камеру і здымаў у месцах з самым цёмным небам у Тэхасе. Потым зробленыя ім здымкі былі аб'яднаны ў адзіную выяву. Каб справіцца з гэтай працай, астрафатографу нават прыйшлося сабраць новы камп'ютар.

#навіны


Пост не пра космас. Сёння ў мяне дзень нараджэння 🎂

Шчыра кажучы, то я не вельмі люблю шумныя святкаванні. Лепшым падарункам для мяне ў гэты дзень будзе, калі вы паслухаеце апошні выпуск падкаста, паглядзіце відэа пра сонечнае зацьменне ці падпішецеся на іншыя сацыяльныя сеткі: Instagram, X, YouTube, TikTok.

Калі вы хочаце павіншаваць мяне фінансава, то далучайцеся да Patreon і станьце часткай касмічнага экіпажа. Або заўсёды можна купіць міжгалактычную каву ці піва праз Buy Me a Coffee.

Дзякуй!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Касмічныя светлячкі з МКС.

Астранаўт NASA Don Pettit падзяліўся відэа са спадарожнікамі Starlink, якія на імгненне адлюстроўваюць сонечнае святло ў бок Міжнароднай касмічнай станцыі. Кадры паказваюць складаны свет над нашай планетай.

#навіны


Чатыры газавыя гіганты нашай Сонечнай сістэмы знятыя касмічным тэлескопам James Webb.


Вітаю! Прапаную Вам звярнуць увагу на шэраг цікавых каналаў на розны густ.

Знаёмцеся, далучайцеся, падтрымлівайце сваё!


💌 @poshtabel — Беларусь на вінтажных паштоўках і фота. На сучасных ракурсах старых здымкаў можна пабачыць, як зьмянілася наша краіна за стагоддзе!

🪐 @praz_kosmas — падкаст пра цікавыя навіны аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах.

🎬 @kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць свежыя навіны, агляды, мемы, жывыя эфіры, падкасты і шмат чаго цікавага!

🎨 @clipclubc — усё пра беларускі і сусветны жывапіс на роднай мове.

📖 @naracanscyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён, дзе вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю.

🧑‍💻 @ikbytech — пра тэхналогіі па-беларуску. Факты, мовы праграмавання, прафесіі, прадукцыйнасць і інструменты.

#пашыраймасваё


Falcon Heavy была абраная NASA для запуску місіі Dragonfly да спадарожніка Сатурна — Тытана.

Вінтакрылы апарат Dragonfly адправіцца ў космас на ракеце Falcon Heavy у перыяд з 5 па 25 ліпеня 2028 года, паклаўшы пачатак шасцігадовай вандроўцы да Тытана.

Місія Dragonfly, коштам 3,35 мільярда долараў, будзе даследаваць патэнцыял існавання жыцця на гіганцкім спадарожніку Сатурна — Тытане. «Страказа» будзе перамяшчацца паміж рознымі ўчасткамі Тытана і збіраць пробы для даследавання, вызначаючы склад паверхні ў розных геалагічных умовах спадарожніка.

#навіны


Тры здымкі мінулага тыдня.

1. Зорка WOH G64.
Астраномы ўпершыню атрымалі здымак зоркі за межамі Млечнага Шляху. І гэта чырвоны звышгігант WOH G64, які знаходзіцца на адлегласці ў 160 000 светлавых гадоў ад нас. Зорка WOH G64 атрымала мянушку «зорка-бегемот», таму што яна ў неверагодныя 2 000 разоў большая за Сонца.

2. Hot staging.
SpaceX падзялілася здымкам аддзялення верхняй ступені Starship ад першай ступені ракеты-носьбіта Super Heavy падчас шостага палёту, які адбыўся 20 лістапада. Па непацверджанай інфармацыі, наступны, сёмы палёт запланаваны на 11 студзеня 2025 года.

3. Старлінкі з МКС.
Астранаўт Don Pettit сфатаграфаваў спадарожнікі SpaceX (кароткія палосы ў цэнтры) у дзеянні з борта касмічнай станцыі. На дадзены момант на нізкай калязямной арбіце знаходзіцца больш за 6 600 актыўных спадарожнікаў Starlink.

#здымкімінулагатыдня

Показано 15 последних публикаций.