Тры здымкі мінулага тыдня.
1. Зорка WOH G64.
Астраномы ўпершыню атрымалі здымак зоркі за межамі Млечнага Шляху. І гэта чырвоны звышгігант WOH G64, які знаходзіцца на адлегласці ў 160 000 светлавых гадоў ад нас. Зорка WOH G64 атрымала мянушку «зорка-бегемот», таму што яна ў неверагодныя 2 000 разоў большая за Сонца.
2. Hot staging.
SpaceX падзялілася здымкам аддзялення верхняй ступені Starship ад першай ступені ракеты-носьбіта Super Heavy падчас шостага палёту, які адбыўся 20 лістапада. Па непацверджанай інфармацыі, наступны, сёмы палёт запланаваны на 11 студзеня 2025 года.
3. Старлінкі з МКС.
Астранаўт Don Pettit сфатаграфаваў спадарожнікі SpaceX (кароткія палосы ў цэнтры) у дзеянні з борта касмічнай станцыі. На дадзены момант на нізкай калязямной арбіце знаходзіцца больш за 6 600 актыўных спадарожнікаў Starlink.
#здымкімінулагатыдня