Репост из: Позірк. Навіны пра Беларусь
Праект “Маланка медыя” просіць дапамогі для аднаўлення працы сайта.
Збор сродкаў абвешчаны на платформе фонду салідарнасці BySol.
Сума збору — 20 тыс. еўра. Паведамляецца, што гэтыя грошы дазволяць “утрымліваць сайт цягам пяці месяцаў і выплачваць заробкі чатыром супрацоўнікам”. Рэдакцыя спадзяецца, што пасля гэтага донарскае фінансаванне будзе адноўлена.
Сайт malanka.media не абнаўляецца з 15 лістапада. З 14 лістапада не публікуюцца матэрыялы ў тэлеграм-канале. Ютуб-канал і іншыя сацыяльныя сеткі выдання працягваюць працу.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN

“Маланка” сутыкнулася з новым выклікам: недахопам фінансавання. Ключавы донар перастаў нас падтрымліваць без тлумачэння прычын. Мы шукалі выхады з гэтай сітуацыі, але ва ўмовах вымушанай эміграцыі варыянтаў не так шмат”, — гаворыцца ў паведамленні на сайце фонду.