Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Религия


Канал працоўнай групы "Хрысціянская Візія".
Напісаць нам можна праз бот: @christianvisionBot
Наш сайт: belarus2020.churchby.info

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Религия
Статистика
Фильтр публикаций


Евангельскі прапаведнік Сергій Мельянец - у бяспецы

Прапаведнік Сергій Мельянец, які быў затрыманы 19 сакавіка 2024 года і адбыў два адміністратыўныя тэрміны агульнай працягласцю 25 сутак, выйшаў на волю і знаходзіцца ў бяспецы. Яго затрымалі ў Мінскім гарадскім судзе, дзе адбываўся разгляд справы каталіцкага верніка, журналіст Радыё Свабоды, Ігара Карнея. Сергій Мельянец прыйшоў на судовае пасяджэнне, каб малітоўна падтрымаць Ігара.

Сергій Мельянец - евангельскі прапаведнік, актывіст, хрысціянскі бард, бацька сямі дзяцей.

@christianvision


Пікетаваў з плакатам каля будынка Мёрскага райвыканкама: падрабязнасці абвінавачвання каталіцкага актывіста

Нагадаем, нядаўна стала вядома, што былога палітвязня з Мёраў, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргея Васільева зноў судзілі.

Апублікаваная пастанова суда. Згодна ёй Васільеў 7 красавіка 2024 года стаяў з плакатам каля ўвахода ў будынак Мёрскай адміністрацыі. Што было зместам надпісу на плакаце, невядома.

На судзе 10 красавіка актывіст пацвердзіў, што стаяў з плакатам. У выніку суддзя Яскевіч Ірына арыштавала мужчыну на 15 сутак.

Васільеў, нагадаем, быў затрыманы ў жніўні 2021 года і асуджаны ў снежні таго ж года да 3 гадоў «хіміі» за «паклёп» у адрас Лукашэнкі. Пасля вызвалення жыве ў Мёрах.

@christianvision


Взаимодействие религии и государства в Греции: что ценного может извлечь Беларусь

Православная церковь в Греции прописана в Конституции в качестве “преобладающей религии”, при этом страна многие годы проводит политику демократического, правового и конституционного государства.

Как обеспечивается это взаимодействие — сильная роль религии и работа демократических институтов, преобладающий статус Православной церкви и обеспечение религиозной свободы?

Священник и богослов Сергей Палатников на некоторых примерах показывает, как в греческом государстве достигается этот баланс и как позиция церкви во времена хунты поспособствовала выстраиванию этих отношений.

Одним из таких примеров служит подход к преподаванию религии, построенный на уважении к инаковости и освобожденный от идеологической “пропитки”. Такое сочетание, признается автор, может послужить хорошим примером и для системы образования в Беларуси.

Статья целиком 👉 по ссылке.


Пророссийские активисты из Беларуси опубликовали фотоотчет апрельской поездки на оккупированные территории Украины

Впервые в поездке участвовал священник, отметили они.

Если наши подписчики узнали клирика, просим сообщить в бот.


Свято-Елисаветинский монастырь получил благодарность за помощь военным, выполняющим боевые задачи. Фотофакт

Фотоснимок выписки из приказа о награждении разместила руководительница российской волонтерской группы «Помощь братьям» монахиня Евгения (Цивцивадзе).


Кіраўнік віцебскай епархіі атрымаў грамадзянства Беларусі — і з гэтай нагоды падарыў галаве абласной міліцыі кнігу пра праваслаўнага палітвязня

Прэс-служба епархіі размясціла паведамленне, што Уладыка Дзімітрый (Драздоў) нарэшце стаў грамадзянінам Беларусі.

Пры гэтым ён кіруе Віцебскай епархіяй больш за 30 гадоў. А па Законе РБ аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях кіраўніком рэлігійнай арганізацыі можа быць толькі грамадзянін РБ (арт. 13). Атрымліваецца, епархію Дзімітрый узначальваў незаконна (па беларускаму заканадаўству).

З гэтай знамянальнай падзеяй кіраўніка Віцебскай епархіі павіншаваў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Любімаў. Ён і уручыў Дзімітрыю пашпарт.

У сваю чаргу, Дзімітрый аддзячыў міліцыянта Бібліяй і кнігай пра спаведніка Уладзіміра Елянеўскага. Гэта праваслаўны юрыст, які адсядзеў у 30-я гады прошлага стагоддзя у віцебскай турме з-за ложнага абвінавачвання, пасля чаго стаў інвалідам. Пазней ён быў рэабілітаваны і прылічаны да святых.


«Мартыралог Беларусі» на Кіпры

9 красавіка беларуская дыяспара Кіпра ў супрацоўніцтве з «Хрысціянскай візіяй» правялі ў г. Лімасоле выставу копій партрэтаў палітзняволеных аўтарства мастачкі Ксішы Ангелавай «Мартыралог Беларусі».

Дзякуючы беларускай кіпрскай дыяспары на выставе прадстаўлена каля сотні работ. «Хрысціянская візія» да гэтай падзеі падрыхтавала таксама інфармацыю пра маштаб рэпрэсій у Беларусі.

«Мартыралог Беларусі» - гэта цыкл партрэтаў беларусаў, палітвязняў і рэпрэсаваных ды забітых людзей рэжымам Лукашэнкі. Аўтарка -- Ксенія Ангелава (творчы псеўданім – Ксіша Ангелава, інтэрвію з аўтаркай).

Праект запатрабаваны ў дыяспарах розных краін. «Хрысціянская візія» апекуецца калекцыяй і стварае анлайн-каталог выяваў.

@christianvisiom


Каталіка-палітвязня судзяць у Мёрах за несанкцыянаваныя мерапрыемствы

Сяргей Васільеў — каталіцкі вернік з Мёраў, актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года і асуджаны ў снежні таго ж года да 3 гадоў «хіміі».

Верагодна, ён ужо вызваліўся, але зноў папаў пад жорнавы пераследу.

Сёння яго імя адзначылася ў раскладзе суда Мерскага раёна. Мужчыну вінавацяць па арт. 24.23 ч. 1 КаАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.


Сталі вядомыя падрабязнасці суда над ксяндзом Паўлам Гедройцам

14 сакавіка ён быў асуджаны на падставе ч. 2 19.11 КаАП РБ.

Суд прызнаў яго вінаватым у захоўванні з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі канала «Кропка» ў Facebook і прызначыў 1200 рублёў штрафу з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.


За «экстрэмізм» судзілі ксяндза з Гродненскага раёна

Пробашча касцёла вёсак Галынка і Пярстунь Гродзенскага раёна Паўла Гедройца прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведаміў тэлеграм-канал «Право имеют».

Невядома, чым скончыўся суд. Але вядома, што ў яго канфіскавалі тэхніку.

Старонка святара ў Facebook выдаленая.


​​Гродненский архиепископ и российская soft power

Архиепископ Антоний (Доронин) — один из самых молодых и перспективных архиереев БПЦ. В 2021 году его назначили на Гродненскую кафедру вместо насильственно смещенного архиепископа Артемия (Кищенко).

Когда-то будущий иерарх учился в швейцарском Шамбези под эгидой Константинопольского Патриархата. А теперь, после вторжения России в Украину, он открыто демонстрирует свою пророссийскую позицию.

Кажется, он даже опередил в этом плане своих собратьев по сану.

Читать статью: https://belarus2020.churchby.info/grodnenskij-arhiepiskop-i-rossijskaya-soft-power/


Папа Рымскі наўрад ці захоча «свяціцца ў таксічнай славе нелегітымнага»

Каардынатарка «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч пракаментавала «Белсату» размовы пра магчымую сустрэчы ў Беларусі папы Рымскага Францішка і патрыярха Маскоўскага Кірыла.

На яе думку, папа Рымскі наўрад ці захоча «свяціцца ў таксічнай славе нелегітымнага» кіраўніка Беларусі. Васілевіч мяркуе, што ўлады Беларусі сапраўды маглі б быць зацікаўленымі ў такім візіце. Але ён мог бы стварыць для іх і пэўныя праблемы:

«Візіт Папы ў Магілёў, проста ў Беларусь, мог бы стаць сапраўды вялікай падзеяй у сённяшнім кантэксце – гэта была бы і легальная магчымасць для людзей сабрацца, і непрадказальнасць, эксцэнтрычнасць папы ў ягоных словах і сімвалічных жэстах (папу немагчыма прымусіць граць па чужым сцэнары) маглі б спрацаваць на мабілізацыю грамадства, і рэжыму хоцькі-няхоцькі давялося б выпусціць хаця б частку палітвязняў і вярнуць вернікам Чырвоны касцёл. Рэжым наўрад быў бы зацікаўлены ў такіх моцных зрухах у сваёй рэпрэсіўнай палітыцы – занадта дарагі кошт прыезду зоркі такой велічыні, як Папа, – гравітацыя занадта моцная. Рэжым такога проста не пацягне».


Сяргей Мельянец арыштаваны яшчэ на 12 сутак.

Абвінавачванне невядомае.


​​Шаг вниз: дети из воскресной школы гродненского собора пишут письма оккупантам

Ты не муж мне, не брат,

Но родной во сто крат...

Ты — российский солдат!


Согласно пропагандистским медиа, так начинается детское письмо из воскресной школы Свято-Покровского кафедрального собора Гродно. Как утверждается, письма вместе с гуманитарной помощью от настоятельницы Свято-Рождество-Богородичного женского монастыря игумении Гавриилы привезла на Донбасс «журналистка» Ксения Лебедева.

Участие в подобных акциях одиозной игумении уже не удивляет. Симпатии Гавриилы к России, «русскому миру» и «СВО» хорошо известны, мы о них писали. Тем более что Гавриила — настоятельница «митрополичьего» монастыря, напрямую подчиненного центру — лично Патриаршему Экзарху всея Беларуси. И в силу этого неподотчетного местным церковным властям, то есть Гродненской епархии.

Но участие Свято-Покровского собора — это уже новый уровень вовлеченности структур БПЦ в поддержку российской оккупационной армии. Когда дети, прихожане православного храма, граждане третьей страны, руками учителей воскресной школы и их «духовных начальников» прямо направляются на путь оправдания захватнической войны и симпатии к оккупантам.

К сожалению, пример Свято-Елисаветинского монастыря с его детскими акциями милитарного содержания показывает, что возможно всё. И тем не менее — православным беларусам, сохранившим живую совесть, каждый раз тяжело узнавать, что болезнью «русского мира» и «русской войны» поражены даже те части БПЦ, которые еще недавно выглядели здоровыми, приличными и адекватными.

@christianvision


Хрысціянскі прапаведнік і шматдзетны бацька Сергей Мельянец не выйшаў з арышту

Раней мы паведамлялі, што ён атрымаў 13 сутак арышту. Пасля іх сканчэння мужчыну не вызвалілі.


Прызнаны палітвязнем мужчына, які быў затрыманы за чахол з надпісам «Маліцеся за Беларусь»

Дзмітрый Шчамер — плывец, кандыдат у майстры спорту. Ён быў затрыманы за выяву дзяўчыны у вобразе малітвы з надпісам «Pray for Belarus».

Пасля затрымання ў маладога чалавека, як сцвярджаюць сілавікі, знайшлі фотаздымкі з пратэстаў 2020 года. Гэта стала нагодай для ўзбуджэння крыміналкі па арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Сёння праваабаронцы прызналі Дзмітрыя палітзняволеным.


Взрывчатка в иконах и церковной утвари

Митрополит Вениамин информирует, что из Киева в Москву «через страны Восточной Европы» (много ли стран Восточной Европы между Киевом и Москвой, кроме Беларуси?) перевозились взрывчатые вещества в иконах и церковной утвари.

Единственным крупным поставщиком товаров церковного потребления с территории Беларуси в России является Свято-Елисаветинский монастырь. По информации наших источников в монастыре, автомобили Свято-Елисаветинского монастыря не подвергаются досмотру при пересечении белорусско-российской границы.

@christianvision


Праваслаўны тэолаг Наталля Гарковіч: Царква — гэта не толькі іерархія

Тэолаг, праваахоўніца, прадстаўніца «Хрысціянскай візіі» Наталля Гарковіч дала каментар Белсату з нагоды слоў мітрапаліта Веніяміна, які параўнаў лукашэнкаўскую канстытуцыю з Евангеллем.

«Па-першае, канстытуцыя — гэта дакумент, які абмяжоўвае абсалютную ўладу. Важна быць не толькі легітымным, але таксама падпарадкоўвацца канстытуцыі. Па-другое — вырываючы з кантэкста, можна сказаць што заўгодна, і ўсе біблійныя падзеі адбываліся ва ўмовах іншай арганізацыі грамадстваў і дзяржаў. Канешне, калі казаць пра канстытуцыю ўвогуле, то можна сказаць, што яна была сфармуляваная ў прынцыпе хрысціянскай цывілізацыяй, з павагай да чалавека, ідэй роўнасці і гэтак далей», — адзначыла Гарковіч.

Таксама яна нагадала: «Калі мы кажам пра царкву, то не заўсёды гэта абазначае толькі іерархію. Мы бачым, што адбывалася і адбываецца інструменталізацыя царквы. Але, тым не менш, і ў савецкі час, і ў розныя часы царква, уласна людзі, супраціўляліся. Яны падвяргаліся рэпрэсіям. Відавочна, што царква як інстытуцыя не мусіць падтрымліваць дзяржаўныя наратывы. Іншая справа — ці хоча яна несці выдаткі з таго, што дыстанцуецца ад наратываў дзяржавы».

Як зазначыла прадстаўніца «Хрысціянскай візіі», пасля падзей 2020-2022 гадоў частка беларускіх праваслаўных вернікаў «знаходзіць сябе ў іншых канфесіях, а частка людзей у прынцыпе не наведвае афіцыйную царкву, далучаецца анлайн да пэўных набажэнстваў. Жыве хрысціянскім жыццём, не прывязваючыся да нейкіх інстытуцый. Таксама гэта выхад, але насамрэч у Беларусі вельмі сумная сітуацыя. У мяне ёсць сябры, якія не ходзяць у царкву з прычын ужо відавочных. Хаця гэта шчырыя вернікі, ім няма куды ісці з праваслаўнай царквы, у іх такая ідэнтычнасць».


Особая Русь со знаком качества?

Ничего унизительного в слове «Малороссия» нет — заявил в Свято-Духовом кафедральном соборе Минска митрополит Крымский (РПЦ) Тихон (Шевкунов).

Перед этим иерарх, посетивший Беларусь с трехдневным визитом, несколько раз назвал страну пребывания «Белоруссия». Напомним, что в пятницу митрополит Тихон приехал на расширенное заседание президиума Совета Республики под председательством Натальи Кочановой и с участием таких докладчиков, как, например, заместитель командующего внутренними войсками МВД РБ.

После богослужения в соборе гость в ответ на просьбу митрополита Минского Вениамина прочитал, по собственному определению, «лекцию» о Херсонесе, где принял крещение князь Владимир Киевский.

По словам митрополита Тихона, Херсонес — это «удивительное место рождения Руси», «место, где был создан русский народ — русский во всей широте этого понимания».

Свое понимание этой широты иерарх выразил так: «Малая Русь — это то малое место рядом с сердцем, которое было самое близкое князьям. Великая Русь — это большая Русь. Белая Русь — это особая Русь».

Митрополит Тихон (Шевкунов) известен верующим прежде всего как автор православного бестселлера — книги «Несвятые святые». СМИ называют его духовником Путина и одним из главных претендентов на патриарший престол.


Мониторинг преследований христиан в Беларуси за март 2024 года

Нет ни одной недели, когда бы не приходили сообщения о преследовании верующих в Беларуси. Собрали воедино случаи за март 2024 года в статье, распределив их по категориям:

🔻Расширение списка экстремистов
🔻Преследования религиозных лидеров и верующих
🔻Ограничения религиозной деятельности
🔻Запугивание религиозных лидеров

Показано 20 последних публикаций.