Репост из: Кепскія Гены
ГУР МО Украіны часткова выклаў сваю працу на підарскай базе ўначы з 23 на 24 снежня, на левым беразе Дняпра. Ваяры Беларускага Добраахвотніцкага Корпусу таксама прымалі ўдзел у гэтым рэйдзе ў тыл ворага. Беларуская шляхта выдатна выканала пастаўленыя перад намі задачы: першымі на поўным ходзе прышвартавалі сваю лодку пад носам акупантаў, дэсантаваліся і праціснулі левы фланг підарскай абароны, вымусіўшы пуцінскіх халопаў бегчы ў норы па за базай.
Праз тэмпературны і вільготнасны перапад амаль усе віды зброі мелі праблемы з працай затвораў, але гэта не перашкодзіла нам заняць неабходныя рубяжы, каб адпрацаваць з гранатамётаў і трафейнага «Шмеля» па месцах ардынскага засяроджання. Дзёрзкая праца БДК дазволіла нашым паплечнікам так сама выканаць іх задачы ў агульным плане налёту.
Немагчыма не падкрэсліць два выключна беларускіх гістарычных факта, якія ўздымаюць гонар нашай нацыі, каб патлумачыць адэптам «что беларусы там забыли – это не наша война» прычыны і карані барацьбы беларускай шляхты супраць расейскай арды:
1) 160-я гадавіна пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага супраць маскаля. А ў гэты дзень, 2 лютага 1838 года нарадзіўся Каліноўскі - беларускі нацыянальны герой, адзін з пачынальнікаў беларускай нацыянальнай ідэі і кіраўнікоў антырасейскага нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў. Адпраўце Свеце Ціханоўскай дакладную цытату з ягонага ліста з-пад шыбеніцы:
Niemasz, Bratki, bolszaho szczaściu na hetom swieci, jak kali czeławiek u haławie maje rozum i nauku (...) No jak dzień s noczju nie chodzić razom, tak nie idzie razam nauka praŭdziwa z niawoloj maskoŭskoj. Dapokul jena u nas budzie, u nas niczoho nia budzie, nie budzie praŭdy, bahactwa i nijakoj nauki, adno nami jak skacinoj waroczać buduć nie źla dabra, no na pahibiel naszu (...) Bo ja tabie s pad szubienicy każu Narodzie, szto tahdy tolko zażywiesz szczaśliwo kali nad taboju Maskala ŭże nie budzie.
2) Месца падзей – рубяжы адной з Вітовак, крэпасцяў князя Вітаўта, якія ён збудаваў дзеля спынення ардынскай навалы. Мы, як і 600 гадоў таму нашыя продкі, выйшлі еўрапейскім авангардам на рэйд супраць нашчадкаў ардынскага прыгнёту. Беларускія ваяры, як і варта шляхцічам, зайшлі ў тыл ворага першымі і выйшлі апошнімі.
Мы выйшлі разам з украінскімі казакамі, разам білі і паланілі маскаля, разам баранілі адзін аднаго. Разам атрымлівалі паранення і гінулі, прарываючы лінію варожай абароны. У нашай першай дэсантнай групе знаходзіўся Руслан Абломаў – украінец, які прыкрываў працу нашага гранатамётчыка і выратаваў як мінімум два беларускіх жыцця: замяніўшы аднаго беларуса ў лодцы і спыніўшы кулю, якая прайшла скрозь цела Русі і запынілася на пры канцы лёту ў руцэ беларуса, не надаўшы яму важкага паранення. Ягоная сям’я заслугоўвае нашай падтрымкі.
Прашу прабачэння за якасць, выцягнуў з відэа ўсё, што было магчыма паказаць.
Падпісацца 🐈⬛ Інстаграм