Репост из: Абарона Курапатаў
Шаноўнае грамадства!
Беларуская нацыянальная святыня – мемарыял Курапаты. Гэта не проста дзесяткі тысячаў ахвяраў тэрору. Ахвяраў за навуку, пісьменства вольнадумства, рэлігію, беларушчыну... Пералічваць можна бясконца. Гэта злачынства супраць нашага народу!
Курапаты – гэта гістарычны пункт збору. Менавіта з Курапат пачаўся народны рух да усведамлення сябе як нацыі. Менавіта ў Курапаты вырушыў першы марш абураных злачынствамі людзей – праз бойкі з савецкімі міліцыянтамі. Курапаты аб'ядналі людзей, іх эмоцыі, імкненні, рашучасць ды свядомасць. З Курапатаў пачаўся вызваленчы рух. Энэргія Курапатаў таго часу разнеслася па краіне і людзі пачалі асэнсоўваць сябе народам – суб'ектам нацыянальнай палітыкі. Курапаты – лес смутку і цэнтр адраджэння. Курапаты – ускосна гістарычная крыніца нашай незалежнасці!
У кожнага народа ёсць святое месца...
У беларусаў жа ёсць Курапаты! Гэта наша сакральная святыня! Наш абавязак – бараніць Курапаты! І ад забудовы і ад вандалаў! Ладзіць талаку, даглядаць за чысцінёй і парадкам!
Мы нацыя з Гонарам і Годнасцю!
Мы беларусы! З намі вера і праўда!
Жыве Беларусь!
Жыве Вечна!