Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Што вядома пра вайскоўцаў з «Азовсталі»
🔻Больш за 200 чалавек учора вывезьлі на падкантрольныя Расеі тэрыторыі, больш за 50 зь іх цяжкапараненых – у шпіталь Новаазоўска.
🔻Украінскі бок спадзяецца абмяняць іх на расейскіх палонных, калі параненыя ўкраінцы ачуняюць. Працэс яны называюць «гуманітарнай апэрацыяй».
🔻У Расеі кажуць, што ўзялі абаронцаў Марыюпалю ў палон, і ня хочуць мяняць іх на расейскіх палонных.
На думку спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна, «нацысцкія злачынцы» павінныя «стаць перад судом».
🔻Новых зьвестак пра вайскоўцаў, якія засталіся на камбінаце, няма. Там крытычная сытуацыя з вадой, ежай.
🔻Расейскія акупанты хочуць аддаць Марыюпаль «кадыраўцам» з правам на марадзёрства, напісаў дарадца мэра горада Пятро Андрушчанка.
🔻І расейскі, і ўкраінскі бакі заявілі, што перамовы паміж імі пакуль не ідуць.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.
Фота Аляксандра Ярмочанкі, Reuters, эвакуацыя з «Азовсталі» 16 траўня 2022