Радыё Свабода — Беларусь (Telegram)Пуцін заявіў, што абарона Беларусі — важны складнік ядзернай стратэгіі Расеі, і зноў палохаў «Арэшнікам»«Мы зробім усё, каб забясьпечыць бясьпеку Беларусі. Гэта мы робім па ўзгадненьні з кіраўніцтвам Беларусі», — заявіў Пуцін і дадаў, што ядзерная дактрына Расеі прадугледжвае абарону «ўсёй саюзнай дзяржавы».
Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне Расея, а потым і Беларусь пачалі шантажаваць Захад магчымым выкарыстаньнем ядзернай зброі. У красавіку 2024 году Лукашэнка заявіў, што Расея разьмясьціла ў Беларусі некалькі дзясяткаў ядзерных боепрыпасаў, а ў лістападзе Расея правяла практычнае «выпрабаваньне» новай ракеты «Арэшнік» у атацы на ўкраінскі горад Дніпро:
https://smarturl.click/2qmkl