Новы свет 🌞


Channel's geo and language: Ukraine, Ukrainian
Category: Art


Інфа: https://t.me/masvet_by/7
Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.
Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!❤
Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Ukraine, Ukrainian
Category
Art
Statistics
Posts filter


#Фобка #малюнак

Скрыпачка

Канал аўтара


#кася_кастрычніцкія #верш

эгаізм - мой капрыз,
never let it keep me on knees [1]
выкажы свой непакой
But it's not my cup of tea [2]

[1] ніколі не дазваляй мне сесьці на калені
[2] але гэта мне не падабаецца

─────────≪✷≫────────
Тэлеграм-канал аўтараў


#верш #n_volha

Назаўсёды збегчы, уцячы
Ад марноты, мітусні навокал!
Так жадаю супакой знайсці
Для душы, для духа і для вока.

Не дазволіць стрэліцца сабе,
У іншых не патрапіць рыкашэтам...
Калі марнасць Госпад адсячэ,
Застанецца штосці па-над гэтым?

─────────≪✷≫────────
Ютуб-канал аўтара


#пераклад #пан_які_прапаў

Рэйны Кастамэрскія (OST "Гульня тронаў")
Хто ты такі, – той мовіў пан,
Што ўкленчыць мушу я?
Ты - кот адрозных каляроў,
Вось ісьціна мая.
Што ў чырвані, што ў жоўці ён,
Кіпцю́ры мае леў.
Мае - вастры; і ў даўжыні
Ня горай ніж твае.
Так мовіў ён, так мовіў ён,
Той Кастамэрскі пан
Цяпер адно дажджы ліюць
Ў яго парожні заль.
Адно дажджы ліюць ў яго
Пусты, бязьлюдны заль.

Спасылка на арыгінал "Rains of Castamere"


#верш
#Хросная

Магутны Божа, міласэрны Божа
Няхай не рвецца Арыядны ніць
Памерці за краіну - кожны зможа
А дзе ўзяць сілы -
за краіну жыць?


Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot


#кася_кастрычніцкія
#верш

Не кладзіцеся да ложку,
Выкруцяць вам рукі-ногі,
Заштурхаюць да трывогі,
Думкі, думачкі, думокі...

Не хадзіце па начам,
Станеце ежаю крумкача.
Задзяўбаюць вашы мозгі,
Думкі, думачкі, думокі...

─────────≪✷≫────────
Тэлеграм-канал аўтараў


#верш
#Хросная

Замест зімы, завеі - зоры. З здзіўленнем заўважу зоркапад. Зіхціць загадкавая зграя. Закіну залатую зорачку за злую завіруху, зірні - здань засыпае зерне, зубы згінае, зірні, здзічэлы зацяты звярок!
Задаць задачу занадта - зялёныя здані знімаюць з замка знаходкі, зірні, закляцце звініць званамі! Замовы замінаюць зроку. Зараз зоркі згараць.
Знікне заінелы замак. Змест загадкава загінуў, закрыты забраламі замкавых зігзагаў.
Замест зімы, завеі - зоры...


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
#ТоЯ #агучка #пераклад

Мультфільм "Німона " хутка будзе ў беларускім дубляжы😮🤩
Сачыць за навінамі праэкту - https://t.me/moj_rodny_huk


#пава_рамонак #музыка

SONIEČNYJA WODY
nowy single z alboma "U POŠUKACH RAJA" užo na ŭsich placoŭkach 🤍

Spotify:
https://open.spotify.com/track/1z3uMYZBlILrZqUbglA37b?si=4p4-kGS2SXGOpC-cjAuBTg

YouTube:
https://youtu.be/yoAgwNAvT_s?si=w6WlM9t6F1u2jcaz


#верш
#Nichto_Absalutna

Ня грукайся ў шыбу кллск

Калі энтрапія пагрукае ў шыбу,
Скажэце, што я не вярнуся дадому.
Калі сьмерць Сусьвету...
Запомніце гэта!
Калі сьмерць Сусьвету спытаецца сьціпла,
Скажэце, што я пераехаў стагодзьдзі
Таму,
Скажэце, жылі мы ўвесь час ў розных М..нсках.
Я ў вечнасьці,
Яна ў вечнасьці
Ды вечнасьці гэтыя
Паралельныя.
Кажу ж,
Час - яшчэ адно вымярэньне.


#верш
#Хросная
Жыццё жыві жорнавам, жоравам жарсцю жыві
Жанчына!
Жрыца!
Жывапісец жанрава
жартуе
Жылы жэзлавыя
Жыццё жаліць, жаліцца
жалеза
жанглюе жнівом,
жгутом жартуе:
Жняя жне жыта
Жыта жадае жаваць жалеза
Жаласліва?
Жыццясцвярджальна!
Жыві ж!
...
Жыццё жыві жорнавам, жоравам жарсцю жыві
Жанчына!


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Дубляж "Німоны" у стадыі ўвядзення😍 А пакуль, паслухайце чароўныя галасы дабераў✨

#агучка #пераклад #ТоЯ


#Каралева_вужыкаў
#верш

Шкляныя жабкі

зялёныя лямпачкі -
вочы шкляных жабак -
павольна гаснуць адна за адной,
і цемра
аблізваецца пахам дрыгвы,
сумуе па старых часах,
калі не было ліхтароў,
рэкламы, машын, пражэктараў.

шкляныя жабкі
расколваюцца на зубы гоблінаў
і паветра
з лёгкіх шкловыдзімальшчыка,
аматара земнаводных.

шкляныя жабкі
са звонам падаюць з лістоў,
набіраюць у рот балота
і выплёўваюць кроплі Руперта -
маленькіх шкляных апалонікаў,
створаных на боскі ўзор.

Апалон - бог шкляных жабак,
то-бок,
бог прыгажосці і гармоніі,
уласцівай шкляным жабкам.

шкляныя жабкі
нараджаюцца пад Ponte di Rialto,
і ў гандолах адпраўляюцца
на пошукі свайго балота,
зялёнага, імшыстага,
сонечна-бурага
меднай восеньню
і ўвесну - шчыра-блакітнага,
як венецыянскае неба.


#Навік_Суднікоўскі
#верш

Мне непрыемна бачыць цябе -
Твае штучныя ўсмешкі і словы,
Што джаляць атрутным лязом,
Праціная паволі мяккую скуру,
Якую ты бясконца любіла;
Раны застаўляюць салодкі пах гнілі.

І ведаеш, яны цябе абвінілі
Дарэмна,
Бо з вуснаў тваіх самі пілі,
І ім салодкі пах гнілі быў да спадобы
Нібы то анёлава кроў.

Паміж намі няма больш мастоў.
Прыемна глядзець
На тое, што мы з табой разбурылі.
Я памятаю, што яшчэ ты любіла
Чужыя жыцці руйнаваць.

І вось, атручаны свет -
Пыл, каменні ды косці
Я бачу, як вашыя вочкі гараць,
Давайце, заходзце ў госці.

──────≪✷≫──────
Канал аўтара




#верш
#ася_фенікс

"Ракаў"

Ракаў мяне сустракае крыжамі,
Што стаўлены мне на ўвесь лёс.
Іслач халоднай вадой спачывае
І водар яе лёгкі сум зноў прынёс.

Сонейка ўвесь гарадок сагравае,
Яўрэйскія могілкі душу трасуць.
Горад кантрастаў, горад с крыжамі.
І толькі ўсе коткі ў ім добра жывуць.


#малюнак #ТоЯ
"Я забіў чалавека - ён маё алібі"
З Гэлоўінам, спадарства😈 больш малюнкаў - @charounygai


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
#агучка #ТоЯ #пераклад

Ідзе праца над дубляжом "Німоны"😍😈

Сачыце за навінамі праэкту -
https://t.me/moj_rodny_huk


#пава рамонак #музыка

siońnia 29 kastryčnika, a heta značyć, što mnie ŭžo 20, a taksama, što moj 9-y albom "U POŠUKACH RAJA" ciapier na ŭsich placoŭkach!

spadziajusia, wam spadabajecca 🥹

Spotify: https://open.spotify.com/album/7GPDKfoBaUV8VNqvdJtbVG?si=ElS1nTWvT06ep8Vwo3xGjQ

YouTube: https://youtube.com/playlist?list=PLqK0oTzc47hzZ_3_vrMw8GaTeLZbi-q_x&si=zWBCO2jo42mq8U2J

20 last posts shown.