У твітэры здарылася чарговая
драма. 30 тысяч лайкаў, не жарты. Нехта Махамед адаслаў на пост-док (акадэмічная пазіцыя такая пасля дактарантуры) 200 CV. 100 - як Махамед, а ў 100 - замяніў на “заходняе” імя. У першым выпадку атрымаў 17 адказаў, ніводнага станоўчага, у другім - 87 адказаў, 54 станоўчых.
Выглядае гэта
занадта падазрона. І вось чаму.
Расавая дыскрымінацыя пры прыёме на працу існуе. І даследаванняў, у тым ліку з маніпуляцыяй CV, існуе вялікая колькасць. У
мета-аналізе існуючай літаратуры па Штатах, белыя кандыдаты атрымліваюць на 36% больш адказаў чым чорныя і на 24% больш, чым лацінасы. У нашага таварыша задыскрымінавалі на 400%. Прычым не тэхаскія шахцёры, а акадэмікі - людзі пераважна ліберальных, левых поглядаў. Пра працэнты станоўчых адказаў я ўжо маўчу.
І справа не ў тым, што гэтыя 400% у некалькі разоў больш, чым ацэнкі з 26 даступных нам эксперыментаў. Справа ў тым, што калі б мы ў нейкай сферы маглі б эксперыментам атрымаць такія вынікі, пра расізм у гэтай сферы ведалі б усе: акадэмікі, вашая бабуля, Грышка Азаронак б пра гэта распавядаў у сваёй перадачы і г.д.
Арыгінальныя твіты па стане на сёння ўжо выдаленыя. Ну, хоць так.