Валанцёры Офіса 👍🏻


Channel's geo and language: Ukraine, Ukrainian


Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай.
Далучыцца да нас можна праз @AskOffice_bot.
Падтрымаць тут: https://bysol.org/ru/initiatives/stvolunteer/

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Ukraine, Ukrainian
Statistics
Posts filter


5-6 ліпеня ў Цэсісе🇱🇻 пройдзе фестываль LAMPA, дзе будзе і беларускі тэнт. Шукаем валанцёраў (-к), якія ведаюць латышскую мову!

Што трэба будзе рабіць?


✔️ Расказваць гасцям фестывалю пра тэнт.
✔️ Дапамагаць наведвальнікам (-цам) гуляць у беларускае бінга на трох мовах.
✔️ Пры неабходнасці перакладаць у размовах.

Чытайце больш пра фестываль на сайце: https://festivalslampa.lv/lv

Калі гатовыя дапамагчы, да 19/06 напішыце Вользе: @volhazubkova


Не толькі навучацца, але і навучаць: новыя #магчымасці для беларусаў і беларусак

Стажыроўка ў бібліятэцы Скарыны ў Лондане
Беларуская бібліятэка імя Францыска Скарыны ў Лондане і Bright Belarus прапануюць 2 стажыроўкі для беларускіх студэнтаў (-к). Стажоры (-кі) будуць дапамагаць з арганізацыяй праектаў, кіраваннем сацыяльнымі сеткамі, арганізацыяй мерапрыемстваў, узаемадзеяннямі з партнёрамі і штодзённымі аперацыях бібліятэкі і музея. Пакрываюцца асноўныя кошты, звязаныя з удзелам, даступная візавая падтрымка.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 10/07.

Bright Belarus: паступленне ў лепшыя ўніверсітэты свету
Bright Belarus – гэта суполка, у якой вы можаце знайсці ментара (-ку) і атрымаць парады, як паступіць ва ўніверсітэт, атрымаць міжнародную стыпендыю або стажыроўку, а таксама развіць сваю кар’еру. Усе, хто пройдзе адбор, атрымаюць ментарства, карысныя парады і нэтворкінг. Праграма пройдзе цягам жніўня–чэрвеня’25.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 10/07.

Imagine Y SPACE for Learning, Engagement and Business
Калі ў вас ёсць пацверджаны досвед правядзення нефармальных праграм для адукатараў (-ак) і вы разумееце асаблівасці правядзення адукацыйных праграм ва ўмовах эміграцыі – можаце стаць трэнерам (-кай) у рамках праекта Imagine Y. Трэба будзе падрыхтаваць свой тэматычны блок, каб потым праводзіць заняткі і працаваць з вучнямі. Вочныя сесіі будуць у Вільнюсе.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 15/06.


Forward from: Free Belarus Center 🇺🇦
Запрашаем далучыцца да сёлетняга Hučna Fest у якасці валантэра_кі.

Нагадаем, 29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы мы рыхтуем вялікі Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Нам не абысціся без вашай дапамогі.

Мы шукаем у каманду супергераінь і супергерояў, якія дапамогуць нам:

• рыхтаваць пляцоўкі да фестывалю, насіць і расстаўляць рэчы і гэтак далей;
• суправаджаць розныя пляцоўкі падчас фестывалю на месцы;
• тусавацца і атрымліваць асалоду ад фестывалю;
• дапамагаць наведвальніцам і наведвальнікам з навігацыяй па фестывалю;
• збіраць рэчы з лакацыі, грузіць іх у аўто;
• прыбраць смецце і вярнуць бераг Віслы ў той стан, які быў да фестывалю.

Каб стаць валантэрам_кай сёлетняга Hučna Fest, мы просім запоўніць невялічкую анкету па гэтай спасылцы.

❗️ Дэдлайн: 20 чэрвеня 23:59. Папярэдне мы арганізуем сустрэчу, дзе пазнаёмімся і размяркуем паміж валантэрамі_камі час, пляцоўкі і задачы.

Што вас чакае на Hučna Fest у гэтым годзе


Еўрапейскі корпус салідарнасці запрашае да валанцёрства: новыя #магчымасці

🇩🇪 Дапамагаць у дзіцячым садку ў Карлсруэ
Дзіцячы сад Kita SieKids у Карлсруэ шукае валанцёраў (-к) для дапамогі выхавацелям (-лькам) у працы з дзецьмі да 6 гадоў. Вы будзеце ўдзельнічаць у гульнях, спорце, мастацтве, дапамагаць на кухні, суправаджаць дзяцей на экскурсіях, вучыць дзяцей рамёствам. Веданне англійскай мовы абавязкова, французскай і нямецкай – пажадана.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 20/06. Праект будзе працаваць у кастрычніку-лютым.

🇨🇿 Працаваць з дзецьмі і моладдзю ў Кадані
Валанцёры (-кі) будуць дапамагаць у цэнтры мацярынства–дзіцячым садку. Задачы ўключаюць арганізацыю адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў для дзяцей, дапамогу ў сацсетках і PR, правядзенне мерапрыемстваў для мясцовай супольнасці, навучанне дзяцей англійскай мове праз гульні, творчыя заняткі.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 30/06.

🇦🇹 Падтрымліваць моладзь у культурным цэнтры ў Зальцбургу
Цэнтр арганізоўвае турніры, гульні, канцэрты, адкрытыя сцэны, радыёшоў і майстар-класы, арыентаваныя на ЛГБТК+ моладзь. Ад валанцёраў (-к) патрабуецца дапамога ў стварэнні бяспечнага і інклюзіўнага асяроддзя. Базавыя веды нямецкай мовы вітаюцца.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 01/08.

🏠 На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі. Для прагляду некаторых старонак на сайце праграмы трэба зарэгістравацца.

🗒️ Да ўдзелу запрашаюць людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Базавым патрабаваннем, як правіла, з’яўляецца веданне англійскай мовы.


#Што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні час

Вячорка: выклікі незалежнасці і міжнародная праца
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на пытанні пра нядаўнія сустрэчы паміж рэжымам і расійскімі чыноўнікамі, ціск на Лукашэнку, увагу Захаду да Беларусі, працу Офіса, а таксама шмат іншага.

Кавалеўскі: сітуацыя на літоўскай мяжы
Прадстаўнік Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі распавёў, чаму Літва магла прыняць рашэнне аб забароне ўвозу ежы, ці турбуе краіну рэакцыя беларусаў і беларусак, а таксама што робяць дэмсілы, каб гэтае рашэнне змягчылі.

Ягораў: вынікі выбараў у КР
Андрэй Ягораў расказаў пра планы блока, які ён прадстаўляе у Каардынацыйнай радзе, а таксама пра агульныя вынікі выбараў.

Стрыжак: пра палітвязняў
Праваабаронца, сузаснавальнік і кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак абмеркаваў сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, ціск рэжыму на асобных палітзняволеных і магчымыя спосабы вызвалення людзей за кратамі.

Пракоп'еў: магчымыя кааліцыі ў КР
Як можна ацаніць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду, якую карысць можа прынесці гэты орган, і з кім блок Пракопʼева-Ягорава гатовы ўступіць у кааліцыю – пра гэта расказаў Вадзім Пракоп’еў.

Дабравольская: легалізацыя ў Польшчы
Кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская распавяла пра праязныя дакументы для беларусаў (-к) у Польшчы, тэрміны легалізацыі і іншыя праблемы, з якімі сутыкаецца дыяспара ў краіне.

Кванталіяні: лічбавая бяспека
Экспэрт па лічбавай бяспецы Мікалай Кванталіяні пракаментаваў інфармацыю, што на тэлефонах беларускіх журналістаў і актывістаў (-к) знайшлі праграму для сачэння, і расказаў, як абараніцца ад гэтага.


Некаторыя людзі паспяваюць рабіць усё, ды яшчэ і маюць час на адпачынак. Часамі можа скласціся ўражанне, што яны нарадзіліся прадуктыўнымі і паспяховымі. Але насамрэч усё зусім проста: такімі яны сталі, навучыўшыся правільна планаваць свой час.

Што такое тайм-менеджмент, якія ён мае перавагі, а таксама якія стратэгіі вы можаце прымяніць у сваім жыцці ўжо зараз – у сённяшніх картках.

#лікбез


Чым займаліся валанцёры і валанцёркі Офіса ў апошнія месяцы?

У картках расказваем як пра звычныя задачы валанцёраў і валанцёрак, так і пра іх удзел за кулісамі Кангрэса па палітвязнях і выбараў у Каардынацыйную раду.

#валанцёрская_праграма


Еўрапейскі корпус салідарнасці запрашае да валанцёрства: новыя #магчымасці

🇩🇪 Дапамагаць уцекачам у Вюрцбургу
Don Bosco Vocational School шукае валанцёраў для дапамогі маладым уцекачам і мігрантам. Вашая задача — дапамагаць маладым людзям у інтэграцыі і падрыхтоўцы да працоўнага жыцця. Перавагай будзе веданне нямецкай мовы.
🗓️ Праект будзе працаваць у верасні’24–жніўні’25. Падаць заяўку трэба да 07/06.

🇹🇷 Развіваць мастацкія таленты ў арт-цэнтры
Арт-цэнтр у Газіянтэпе шукае валанцёраў, якія будуць вучыць моладзь гуляць на музычных інструментах ці спяваць. Будуць праводзіцца і іншыя творчыя мерапрыемствы. Асноўнае патрабаванне – мець мастацкі талент.
🗓️ Праект будзе працаваць у чэрвені–снежні. Падаць заяўку трэба да 08/06.

🇫🇷 Займацца міжкультурным праектам у Францыі
Асацыяцыя Habitat Jeunes en Trégor Argoat шукае валанцёраў на праект, што падтрымлівае моладзь праз прадастаўленне жылля. Трэба будзе арганізоўваць культурныя і моўныя мерапрыемствы ў арт-прасторы Le Pixie. Патрабуецца зацікаўленасць у вывучэнні французскай мовы.
🗓️ Праграма будзе працаваць у кастрычніку’24–чэрвені’25. Дэдлайн прыёма заявак не пазначаны.

🏠 На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі. Для прагляду некаторых старонак на сайце праграмы трэба зарэгістравацца.

🗒️ Да ўдзелу запрашаюць людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Базавым патрабаваннем, як правіла, з’яўляецца веданне англійскай мовы.


#Адукацыя, адукацыя, адукацыя: новая падборка магчымасцяў

🇱🇹 Let's Вікі: як пісаць артыкулы на Вікіпедыі
Жадаеце пісаць артыкулы ў Вікіпедыю, але не ведаеце, з чаго пачаць? Праект Let’s Вікі распачынае серыю сустрэч з дасведчанымі аўтарамі Вікіпе(э)дыі, якія ўсё растлумачаць і пакажуць. Першая сустрэча адбудзецца ўжо на гэтым тыдні з архітэктарам і блогерам Уладзіславам Чаховічам.
Далучыцца можна ў Вільнюсе ці анлайн.
🗓️ Сустрэча пройдзе 5 чэрвеня а 18:30. Рэгіструйцеся па спасылцы.

🇬🇧 John Smith Trust Fellowship ‘Future of Belarus’
John Smith Trust праводзіць індывідуальную стыпендыяльную праграму для беларускіх лідараў і лідарак у выгнанні. Праграма накіраваная на абмен досведам. Будзе анлайн-частка, а таксама дзевяцідзённая паездка ў Вялікую Брытанію, падчас якой пройдуць семінары, візіты ў дзяржаўныя ўстановы, інстытуты і НДА, сустрэчы з экспертамі (-камі).
🗓️ Праграма пройдзе цягам кастрычніка’24–лютага’25. Падаць заяўку можна да 16/06.

🗺️
Bright Belarus: як паступіць у лепшыя ўніверсітэты свету
Bright Belarus дае магчымасць знайсці ментара, які дапаможа вам паступіць ва ўніверсітэт, атрымаць міжнародную стыпендыю або стажыроўку, а таксама развіць сваю кар’еру. Усе, хто пройдзе адбор, атрымаюць ментарства, карысныя парады і нэтворкінг.
🗓️ Праграма пройдзе цягам жніўня–чэрвеня’25. Заяўку падаць трэба да 10/07.


Пра #што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні час

Кавалеўскі: апошнія навіны
Прадстаўнік Кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі на “Еўрарадыё” абмеркаваў вынікі візіту ў ЗША, беларуска-расійскія адносіны, выбары ў КР і працу па пашпарце Новай Беларусі.

Дзяйкала і Зазулінская: палітвязні
Экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта Кацярына Дзяйкала і кіраўніца фонду “Краіна для жыцця” Вольга Зазулінская пагаварылі ў эфіры “Еўрарадыё” пра вынікі Кангрэса па палітвязнях у Празе і спосабах дамагчыся вызвалення палітзняволеных.

Лябедзька і Усаў: стан дэмсілаў
Ці ёсць адзінства сярод дэмсілаў? І ці адкрыты Офіс Ціханоўскай да супрацоўніцтва? Пра гэта падчас дэбатаў на “Еўрарадыё” паспрачаліся дарадца Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і палітолаг Павел Усаў.

Краўцоў: Каардынацыйная рада
Сябра штаба Віктара Бабарыкі і дэлегат Каардынацыйнай рады ад “Моладзевага наступу” Іван Краўцоў на “Еўрарадыё” выказаў меркаванне пра магчымы развал Расіі і патлумачыў, чаму штаб Бабарыка не пайшоў на выбары ў КР асобна.

Прыходзька: вынікі выбараў у КР
Старшыня Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька на “Еўрарадыё” расказала, як ацэньвае вынікі галасавання, як былі выкананыя працэдуры і чаго можна чакаць ад новага склікання.

Маклейн і Лядоўскі: палітвязні
Кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн і сакратар Асацыяцыі “Беларусы ў Перце” Арцём Лядоўскі абмеркавалі апошнія сведчанні пра Сяргея Ціханоўскага ў турме, а таксама што можна зрабіць для дапамогі і вызвалення палітвязняў.


Куды падацца? Падборка магчымасцяў: #адукацыя

🇵🇱 Human Summer Camp 2024
Human Constanta падрыхтавалі семінары, варкшопы, гульняі і працу ў камандах. На працягу 5-дзённага інтэнсіву ў Польшчы вы будзеце абмяркоўваць каштоўнасці, разбірацца ў правах чалавека, шляхах і механізмах рэалізацыі сацыяльных ініцыятыў і сумесных дзеянняў. Кошты ўдзелу ў праграме пакрываюцца, але візавая падтрымка не аказваецца.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 02/06. Інтэнсіў пройдзе 30 ліпеня – 4 жніўня.

🇦🇿 COP29 у Баку
Федэрацыя маладых еўрапейскіх зялёных і Сетка развіцця і каардынацыі Усходняй Еўропы запрашаюць людзей ва ўзросце 15–35 гадоў на міжнародны форум “Ready, set, go… – The green future”. На працягу пяці дзён вы будзеце ўдзельнічаць у мерапрыемствах, накіраваных на палітычны і актывісцкі ўдзел моладзі па пытаннях змены клімату. Акрамя ўдзелу, можна стаць часткай каманды, што рыхтуе форум.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 02/06. Форум пройдзе 15–20 лістапада.

🇬🇪 Стыпендыяльная праграма ад ForSet
Праграма дапаможа вам удасканаліць свае навыкі ў зборы і аналізе дадзеных, дата-сторытэлінгу, дызайне і г.д. Праграма будзе ўключаць анлайн-ментарства і двухтыднёвы афлайн-трэнінг у Тбілісі. Патрэбныя веды англійскай мовы.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 09/06. Праграма пройдзе за 6 месяцаў на працягу вясны-зімы 2024.

#адукацыя



12 last posts shown.