Праз космас


Kanal geosi va tili: Ukraina, Ukraincha


Падкаст Праз Космас - гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове.
Слухаць:
https://linktr.ee/praz_kosmas
Сувязь:
@TimEvseev

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Ukraina, Ukraincha
Statistika
Postlar filtri


Starship Full Stack.

Упершыню Starship V2 быў усталяваны на паскаральнік Super Heavy у рамках падрыхтоўкі да 7-га выпрабавальнага палёту сістэмы Starship. SpaceX правяла заправачны тэст сістэмы. На генеральнай рэпетыцыі запуску ў Starship і Super Heavy былі загружаны амаль 5000 тон паліва.

На дадзены момант запуск самай вялікай ракеты ў гісторыі запланаваны на 14 студзеня ў 01:00 ночы па беларускім часе.

#падзея


Апублікаваны спадарожнікавыя здымкі пажару ў Лос-Анджэлесе.

Акрамя таго, 8 студзеня Лабараторыя Рэактыўнага Руху (JPL) NASA абвясціла пра сваё закрыццё і эвакуацыю супрацоўнікаў. Усе аперацыі па падтрыманні сувязі з касмічнымі місіямі былі перанесены ў рэзервовы цэнтр.

Здымкі ад Maxar Technologies.

#навіны


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Палёт над палярным ззяннем 6 студзеня.

Астранаўт Don Pettit падзяліўся кароткім відэа з танцуючымі зялёнымі агнямі на фоне гарадоў, знятым з Міжнароднай касмічнай станцыі.

#навіны


Як Месяц «схаваў» Сатурн 4 студзеня.

4 студзеня адбылося захапляльнае астранамічнае відовішча — пакрыццё Сатурна Месяцам. Гэта рэдкая з'ява, калі адно нябеснае цела засланяе іншае. Увечары назіральнікі маглі ўбачыць, як велічны Сатурн знік за Месяцам і праз гадзіну зноў паказаўся на небе.

#навіны


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Starship Flight Test 7.

У ноч з 10 на 11 студзеня SpaceX плануе правесці сёмы выпрабавальны палёт Starship. Палёт запланаваны на 01:00 ночы па беларускім часе (або 10 студзеня ў 16:00 па мясцовым часе).

Упершыню будзе задзейнічаны прататып Ship 33 версіі Block 2 са значнымі паляпшэннямі. Падчас палёту будзе выведзена 10 макетаў спадарожнікаў, якія падобныя да Starlink V3, і якія пасля згараць у атмасферы. Асаблівасцю місіі стане паўторнае выкарыстанне рухавіка Raptor №314, раней усталяванага на Booster 12 падчас пятага палёту.

Booster 14 паспрабуе вярнуцца на стартавую пляцоўку з наступным захопам. Ship 33 зробіць мяккую пасадку ў Індыйскім акіяне.

А вось свежае відэа ад SpaceX з шостага палёту.

#падзея


Любіце фантастыку? Шукаеце штосьці новае і асаблівае?

🌌 Канал Fantastyka_knihi – гэта ўнікальнае месца, дзе ажываюць фантастычныя мары і гісторыі.

Тут вас чакаюць:
▫️ Насычаныя апавяданні, якія здзівяць і натхняць.
▫️ Арыгінальныя гісторыі, што адкрываюць новыя гарызонты ўяўлення.
▫️ Беларуская мова ў самым прыгожым выкананні.

✨ Фантастыка – гэта мары пра будучыню! Далучайцеся і станьце часткай супольнасці, якая любіць марыць.


Пачатак касмічнага года 🔭

🌠 Пік метэорнага патоку Квадрантыды з 3 на 4 студзеня.
Квадрантыды - адзін з самых магутных патокаў у годзе, які доўжыцца з 28 снежня па 12 студзеня. Падчас піку ў ноч з 3 на 4 студзеня абяцаюць каля 110 метэораў у гадзіну на «ідэальным» небе. Метэоры гэтага патоку больш цьмяныя ў параўнанні з Персеідамі або Гемінідамі.
Максімум метэорнага патоку доўжыцца ўсяго 6-8 гадзін. Вельмі важна выбраць правільны час для назіранняў. Па прагнозах, сёлета пік будзе дасягнуты прыкладна ў 18:00 – 19:00 па беларускім часе.

🌒 Венера побач з Месяцам 3 студзеня.
Месяц, асветлены на 15%, і Венера сустрэнуцца ў сузор'і Вадалея. Планету можна будзе ўбачыць пасля заходу сонца без якіх-небудзь аптычных прыбораў.

🪐 Пакрыццё Сатурна Месяцам 4 студзеня.
Пакрыццё - гэта астранамічная з'ява, падчас якой, з пункту гледжання назіральніка з пэўнай кропкі, адно нябеснае цела праходзіць перад іншым нябесным целам, засланяючы яго поўнасцю або часткова.
У дадзеным выпадку такімі целамі стануць Месяц і Сатурн. Іх сустрэча на небе адбудзецца 4 студзеня. Сатурн пачне «хавацца» за Месяцам прыблізна ў 20:30 па Мінскім часе і зноў з'явіцца на небе ў 21:40.

#падзея


Gronka. Краўдфандынг dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🎄✨ Гэта быў цудоўны год, які аб’яднаў нас усіх праз падтрымку беларускіх ідэй і талентаў. Разам мы стваралі святы і маленькія цуды, якія натхняюць і яднаюць! ❤️

У святочным відэа аўтары і аўтаркі паспяховых праектаў на Gronka дзякуюць вам, нашым дарагім спонсарам, віншуюць усіх са святамі і зычаць натхнення на новыя пачынанні.

Сярод тых, хто дзякуе вам за падтрымку, крэатары і крэатаркі наступных праектаў:

⚽️ Кніга Арцёма Сізінцава пра ножны шпурляк (футбол) Аршаншчыны
🎨 Пераклад сусветна вядомага комікса «Трымайся, Трусік»
🎶 Альбом артыста Mandzik
🎧 Падкаст «Праз космас»
🎙️ Аўдыякніга паводле «Зэкамерона» Максіма Знака
📚 Кніга «Гвалт» Аляксандра Чарнухі
🎵 Альбом беларускіх хітоў ад Познаньскага спеўнага сходу
🏀 Відэапраект «Пра баскетбол па-беларуску»
🎼 Кніжка з нотамі «Гэй ты, братка Новы годзе»

Дзякуй, што ствараеце цуды разам з намі! Перадсвяточны настрой ляціць да вас з падзякамі і віншаваннямі ад нашых аўтарак і аўтараў!

🌟 Са святамі, сябры і сяброўкі!
Няхай Новы год будзе шчодры на чарадзейства і беларускія поспехі!


🛰 Выпуск #77 - Падкаст «Праз космас».

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | YouTube | Pocket Casts | Яндекс

Вынікі.

Instagram | X | YouTube |Telegram | TikTok

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

#падкаст


«Зімовы» Марс ад арбітальнага апарата Mars Express.

Mars Express атрымаў выяву ландшафту ў рэгіёне Australe Scopuli на Марсе, недалёка ад паўднёвага полюса планеты. На здымку бачная сумесь сухога лёду і пылу, якая ўтварыла кантрасны чорна-белы малюнак.

І не спадзявайцеся на калядныя шпацыры па Чырвонай планеце. Умовы ў гэтым рэгіёне куды больш суровыя, чым на Зямлі. Зімой тэмпература тут можа апускацца да -125 °C.

#навіны


Ялінка і касмічны вянок 🎄

Здымак зорнага «вянка» ці зорнага скопішча NGC 602 — гэта вынік працы двух касмічных тэлескопаў: рэнтгенаўскай абсерваторыі «Chandra» і касмічнага тэлескопа James Webb. NGC 602 — гэта яркае скопішча маладых, гарачых блакітных зорак, якое ўтварылася ў выніку калапсу велізарнага газавага воблака.

NASA таксама прадставіла святочнае фота зорнага скопішча NGC 2264, вядомага як «Калядная ялінка». Чырвоныя, фіялетавыя, сінія і белыя іскры атрыманы з дапамогай дадзеных «Chandra», а зялёны і фіялетавы фон створаны па аптычных дадзеных.

#навіны


Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙 dan repost
2024 быў не з лёгкіх і хочацца скончыць яго на пазітыўнай ноце.

Таму, у гонар надыходзячых святаў і для папулярызацыі нумізматыкі, разыграем два камплекты манет для пачаткоўцаў нумізматаў.

Умовы конкурсу:
1)Быць падпісаным на канал VKN
2)Напісаць у каментарах пад гэтым пастом "Бяру ўдзел".

Пераможцаў будзе двое і кожны атрымае паўгрош Аляксандра, шэляг Яна Казіміра і Аўгуста III.

Вынікі з'явяцца пад гэтым пастом 26 снежня а 12:00.

(Пасылку выслаць магу толькi па Беларусi!!!)

З надыходзячымі!

VKN


🛰 Выпуск #76 - Падкаст «Праз космас».

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | YouTube | Pocket Casts | Яндекс

У гэтым эпізодзе: адна з самых цікавых экзапланет, прычына крушэння Ingenuity на Марсе, экіпаж Starliner затрымаецца на МКС.

Instagram | X | YouTube |Telegram | TikTok

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

Дзякуй!

#падкаст


Зімовае сонцастаянне і самы кароткі дзень года.

21 снежня ў 12:20 па беларускім часе адбылося зімовае сонцастаянне. Для паўночных рэгіёнаў планеты зімовае сонцастаянне азначае самы кароткі светлавы дзень у годзе. У гэты момант пачынаецца астранамічная зіма.

Зімовае сонцастаянне — гэта момант, калі адно з паўшар'яў Зямлі дасягае найбольшага нахілу па кірунку ад Сонца. Сонцастаянні адбываюцца з-за таго, што вось кручэння нашай планеты нахіленая пад вуглом 23,5 градуса. Калі б у Зямлі не было нахілу, Сонца увесь час свяціла б на экватар, а ў нас не было б сонцастаянняў і часоў года.

#падзея

14 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.