Позірк. Навіны пра Беларусь dan repost
Латушка заклікаў Захад выправіць дапушчаныя ў дачыненні да Беларусі памылкі.
Прыняць “праактыўную, а не рэактыўную” стратэгію ў дачыненні да Беларусі заклікаў краіны Захаду Павел Латушка на канферэнцыі “Пасля выбараў у ЗША: будучыня еўрапейскай бяспекі і трансатлантычнага супрацоўніцтва”.
На думку Латушкі, краіны Захаду памыляюцца, калі думаюць, што “аўтарытарныя, дыктатарскія рэжымы могуць прайсці праз эвалюцыйнае пераўтварэнне”.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Паўла Латушкі

“Рэжым Лукашэнкі прадстаўляе сабой пастаянную пагрозу для еўрапейскай бяспекі бо сёння Беларусь не толькі размяшчае вайсковыя аб’екты, але і расійскую ядзерную зброю”, — лічыць палітык.
“Мы нарэшце мусім быць гатовыя прызнаць: дэмакратызацыя Беларусі азначае ліквідацыю рэжыму Лукашэнкі. Гэта больш не павінна быць “чырвоная лінія”. Гэтая “чырвоная лінія” — вынік ілжывай стратэгіі, якая доўгі час дамінавала ў заходняй палітыцы”, — перасцярог Латушка.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Паўла Латушкі