Позірк. Навіны пра Беларусь dan repost
МЗС Украіны: Беларусь можа прэтэндаваць толькі на ўдзел у працэсе па прыцягненні да адказнасці за агрэсію.
Міністэрства замежных спраў Украіны “са здзіўленнем успрыняло заяву чыноўніка” МЗС Беларусі аб тым, што Мінск “прэтэндуе на месца за сталом мірных перамоваў” для атрымання “нейкіх гарантый бяспекі”, заявіў прадстаўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства Георгій Ціхі.
Паводле слоў дыпламата, беларускі рэжым у парушэнне сваёй жа Канстытуцыі “стаў саўдзельнікам поўнамаштабнага ўзброенага ўварвання РФ ва Украіну”.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN

“Усё, на што маюць права прэтэндаваць беларускія чыноўнікі, — гэта справядлівы разгляд у рамках працэсу па прыцягненні агрэсара і яго паслугачоў да міжнародна-прававой адказнасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны”, — гаворыцца ў заяве прадстаўніка ўкраінскага МЗС.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN