Як мяняліся роварныя шлемы за апошнія 200 гадоў?
У 19 стагодзьдзі, калі ровары толькі пачыналі набіраць папулярнасьць, гэты транспарт не разглядаўся як сродак для спаборніцтваў на хуткасьць, ды і большасьць дарог тады былі грунтавымі – зваліцца з ровара на іх было ня так ужо небясьпечна. Таму з роляю першых шлемаў так-сяк спраўляліся капелюшы з коркавага дрэва. Яны амаль не ратавалі галаву ад сапраўды сур’ёзных траўмаў, але доўгі час працягвалі выкарыстоўвацца праз адсутнасьць альтэрнатываў.
У пачатку 20 стагодзьдзя на зьмену прыйшлі скураныя шлемы, набітыя ватаю. Яны забясьпечвалі лепшую вэнтыляцыю, але таксама не маглі абараніць ад сур’ёзных удараў. А тым часам дарог зь цьвёрдым пакрыцьцём рабілася ўсё больш.
Толькі ў 1970-я пачалі выкарыстоўваць пенапляст і плястыкавыя абалонкі. Гэтыя матэрыялы зрабілі шлемы лёгкімі, трывалымі і здольнымі паглынаць энэргію ўдару.
У нашыя дні для вытворчасьці шлемаў выкарыстоўваюцца такія інавацыйныя матэрыялы як поліэтылентэрэфталат (PET) і супалімеры, якія робяць іх яшчэ больш трывалымі і лягчэйшымі.
За два стагодзьдзі шлемы для раварыстаў сталі ня проста сродкам абароны, але яшчэ і стылёвым аксэсуарам, з дапамогаю якога спартсмэны імкнуцца падкрэсьліць сваю індывідуальнасьць.