У мой новы выпуск не патрапіў гэты здымак, таму публікую тут. Пагляньце, наколькі прыгожы касцёл у цэнтры Кіева! Гэта касцёл Святога Мікалая, выкарыстоўваецца з 1980 года ў якасці Дома арганнай і камернай музыкі. А збудаваны ён быў у 1909 г. Перад вашымі вачыма прыклад вытанчанай неаготыкі. Я ў захапленні!