Батальён Калiноўскага


Гео и язык канала: Украина, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Рэкруцiнг. Канал Батальёну імя Кастуся Каліноўскага – беларускага вайсковага падраздзяленьня ЗСУ, якое з пачатку вайны ўдзельнічае ў баях за Кіеў ды прыгарады. Па ўсіх пытаньнях пішыце ў наш чат-бот: @BeIarusAndUkraineBot

Связанные каналы

Гео и язык канала
Украина, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Мінус адна зенітная ўстаноўка ворага.

Гэтыя прыгожыя кадры вы бачыце дзякуючы дронам-камікадзэ. Праца БПЛА Мікіты Крыўцова і сумежных падраздзяленняў.


Пехота батальёна Літвін выконвае баевыя задачы на ўсходзе Украіны

На фотаздымках бачна, у якіх умовах працуюць нашыя ваяры, а таксама хвіліны вайсковага быту і адпачынку

✊ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@beIarmy_bot - чат-бот тэлеграм


Два новых дрона для байцоў

Фінскія валанцёры наведалі Полк Каліноўскага і перадалі два дрона ад беларусаў Фінляндыі

Сустрэча з валанцёрамі была арганізаваная пры падтрымцы офіса Ціханоўскай.

Падрабязнасці сустрэчы па спасылке https://bel.army/news/2723.html


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
❗️Жортскія кадры

Беларускі добраахвотнік стварыў канал, каб дзяліцца здымкамі сапраўднай вайны

💥Вайна ад першай асобы

💥Быт беларускіх ваяроў

💥Інсайды і аналітыка


Лукашэнка падпісаў закон з гарантыямі для сябе. Так нагадаем жа экс-прэзідэнту яго ж словы: "Часам не да законаў"


Як бы не намагалася расейская прапаганда стварыць вобраз “нацысцкага рэжыму ва Украіне”, тут працягваюць існаваць манументы, помнікі і музеі, прысвечаныя падзеям Другой сусветнай вайны і страшным злачынствам таго часу. Не дзіўна, што нацысцкія зверствы гітлераўцаў сёння пераклікаюцца з вайсковымі злачынствамі рашыстаў у Бучы, Марыупалі…

Акурат таму ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне адкрылася выстава, прысвечаная падзеям сучаснасці, а менавіта дзейнасці Палка Каліноўскага — беларускага добраахвотнага фармавання ў складзе УСУ. На экспазіцыі выстаўленыя фотаздымкі, рэчы беларускіх добраахвотнікаў, знамя Палка Каліноўскага, а таксама аўтамабіль, пашкоджаны падчас адной з баявых задач.
Запрашаем наведаць выставу: Кіеў, вул. Лаврська 27.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
З вялікім шкадаваннем паведамляем аб сыходзе з жыцця выбітнай асобы – палкоўніка ў адстаўцы, інструктара Палка імя Кастуся Каліноўскага Молакава Мікалая Мікалаевіча (1952-2023). Яго адданасць, мудрасць і досвед застануцца ў нашых сэрцах назаўжды.

Выказваем шчырыя спачуванні сям'і і блізкім.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Гомельскі абласны суд 31-га кастрычніка прыгаварыў удзельнікаў беларускага рок-гурта Tor Band да пазбаўлення волі на тэрмін ад 7,5 да 9 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму за "распальванне сацыяльнай варожасці", "удзел у дзейнасці экстрэмісцкай арганізацыі" і "абразу прэзідэнта ".

Полк Кастуся Каліноўскага падтрымлівае сваіх суайчыннікаў і адпраўляе "вітанні" рускім акупантам, якія падтрымліваюць дзейны рэжым дыктатуры ў расіі і Беларусі.

Сёння мы стаім на абароне Украіны за правы свабоды і незалежнасці, таму што Свабода слова і права на выказванне ўласных перакананняў – гэта фундаментальныя каштоўнасці, на якіх будуецца дэмакратычнае грамадства.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Метр за метрам ідзе вызваленне ўкраінскай зямлі ад акупантаў. Паглядзіце, якія горы смецця і бруду пакідаюць пасля сябе "оркі" і ў якіх умовах працягваюць змаганне нашыя ваяры.
Глядзець з гукам.
У хуткім часе чакайце цікавы матэрыял пра працу баявых падраздзяленняў.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!


Полк Каліноўскага афіцыйна паведамляе: цалкам АДНОЎЛЕНЫ набор рэкрутаў ва ўсе нашыя падраздзяленні!

Падрабязнасці об часовым спыненні рэкрутынгу нададзім праз некаторы час у нашых навінах.

✊ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BeIarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Razbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв


БАЯВОЕ ЗЛАЖВАННЕ

Батальён "Літвін" Палка Каліноўскага скончыў баявое злажванне і ў поўным складзе знаходзіцца на выкананні баявых задач на ўсходзе Украіны.
Сачыце далей за нашымі навінамі!

Жыве Беларусь!


❗️ПОЛК КАЛІНОЎСКАГА АБВЯШЧАЕ НАБОР У МЕХАНІЗАВАНАЕ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ❗️

Патрабаванні да кандыдатаў:
▪️ узрост ад 18 да 59 гадоў;
▪️ досвед вайсковай службы на баявой і спецыялізаванай тэхніцы;
▪️ веды ў галіне тэхнічнай эксплуатацыі і кіравання буйнагабарытных транспартных сродкаў.

Умовы:
▫️ кантракт з ЗСУ;
▫️ навучанне на базе Палка Каліноўскага з магчымасцю наступнага павышэння кваліфікацыі;
▫️магчымасць засвоіць мадэрнізаваныя тыпы айчыннай і замежнай бронетэхнікі.

Пішыце ў бот
@BeIarusAndUkraineBot
#TЭX



Показано 13 последних публикаций.