БУСт. Білорусько-Український спостерігач


Гео и язык канала: Украина, Украинский
Категория: Политика


БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини
⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України.
Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором.
Автори:
✏️Євген Магда
✏️Євген Мочалов

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Украина, Украинский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


https://zahidfront.com.ua/news/Veremejchik-yak-peredchuttya.html

Справа Веремейчика. Українські висновки


Репост из: Історія без міфів
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Чому білоруси «не змогли»?

Багато спекуляцій існує на тему – чому українці двічі організовували протест і перемагали, а білоруси так і не скинули свого диктатора?

▶️ Вичерпну відповідь на «10 запитаннях історику» дав колишній посол України в Білорусі Роман Безсмертний.


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Прапагандысты распавялі пра яшчэ аднаго «каліноўца», які знаходзіцца за кратамі ў Беларусі

Гэта Максім Ралько, які да нядаўняга часу пражываў у Польшчы.

Калі і як ён трапіў у Беларусь — невядома.






Репост из: Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва
Пытанне вызвалення палітзняволеных – беларуская дэлегацыя працягвае сваю працу

Валер Кавалеўскі (Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва) разам з Таццянай Хоміч (Асацыяцыя сваякоў і колішніх палітвязняў) і Вольгай Гарбуновай (Фонд падтрымкі “21 мая”) працягнулі сваю працу 18-19 лістапада ўжо ў Нью-Йорку. Асноўная тэма сустрэчаў – вызваленне палітычных зняволеных.

У прыватнасці, беларуская дэлегацыя правяла сустрэчу з намесніцай генеральнага сакратара ААН па пытаннях правоў чалавека Ілзе Брандс Керіс, а таксама працоўныя кансультацыі з Сакратарыятам ААН. Акрамя таго, адбыліся кантакты з дыпламатычным корпусам у Нью-Йорку, для дэлегацый краін Еўрапейскага Звязу ў памяшканні дэлегацыі Еўразвяза пры ААН беларуская дэлегацыя правяла адмысловы брыфінг па крызісе ў Беларусі.

Тэмы сустрэчаў:
▪️ новыя падыходы і патрэба ў пошуку практычных крокаў па вырашэнні прыярытэтнай задачы вызвалення палітычных зняволеных;
▪️ дзеянні па больш актыўным задзейнічанні механізмаў ААН у Нью-Йорку і Жэневе;
▪️ тэма ўліку інтарэсаў Беларусі ў мірным працэсе па вайне Расеі супраць Украіны, магчымыя сцэнары развіцця сітуацыі і роля Беларусі ў гэтым канфлікце;
▪️ патрэба ў захадах міжнароднай супольнасці для супрацьдзеяння памкненням Расеі выкарыстоўваць нашую краіну ў сваіх геапалітычных авантурах і канчаткова падпарадкаваць Беларусь;
▪️ неабходнасць аднаўлення магчымасцяў для паездак грамадзян Беларусі ў краіны Еўразвязу, у тым ліку, спрашчэнне працэдур атрымання візаў, аднаўленне нармальных умоваў перасячэння мяжы з ЕЗ, аднаўленне транспартных сувязяў.

«ААН мае ўнікальнае значэнне для сусветнай палітыкі і ў гэтым годзе варта адзначыць падвышаную ўвагу кіраўніцтва арганізацыі да сітуацыі ў Беларусі і вакол яе на самым высокім узроўні. Трэба захоўваць і развіваць гэты дыялог з ААН, ён мае істотнае значэнне для вырашэння сённяшніх выклікаў і для ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, якія з’яўляюцца абсалютнай каштоўнасцю для ўсіх беларусаў незалежна да палітычных поглядаў»


На фота:
– беларуская дэлегацыя разам з Ілзе Брандс Керіс, намесніцай генеральнага сакратара ААН па пытаннях правоў чалавека;
– Кавалеўскі, Гарбунова і Хоміч разам з Джэем Дармадзікарэ, намеснікам пастаяннага прадстаўніка Францыі пры ААН


@euroatlanticagency


БУСт ПІДТРИМАЄ ВСІХ, хто боротиметься за звільнення Василя Веремейчика.

Ми вважаємо, що захисники України повинні відчувати підтримку держави


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
«Салідарнасьць узрушаных», — філёзафка Тацяна Шчытцова пра сваю кнігу пра 2020 год

Філёзафка Тацяна Шчытцова, аўтарка новай кнігі «Салідарнасьць узрушаных», разважае пра новую беларускую супольнасьць, народжаную 2020 годам, і тлумачыць, як беларускі падыход да жыцьця вырашае вечную праблему паміж «рацыянальнасьцю» і «эмацыйнасьцю»:

https://smarturl.click/Q1lv6


Репост из: Еўрарадыё | Еврорадио
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Хто больш за ўсіх хваліць Лукашэнку? "Сумленныя людзі" сабралі прыклады выключнага падлізніцтва.

Беларуская "палітыка" — як шоў "Халасцяк", у якім кожны міністр імкнецца спадабацца галоўнаму персанажу.

А вось тут — дасье на кожнага беларускага міністра: https://minister.agency




Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Каардынацыйная рада Беларусі апублікавала камэнтар з нагоды затрыманьня Васіля Верамейчыка

Паводле зьвестак Каардынацыйнай рады, Верамейчыка затрымалі ў Хашыміне 13 лістапада, у Беларусь яго экстрадавалі ўжо на наступны дзень — 14 лістапада. «Пазьней стала вядома, што апэрацыю арганізаваў КДБ Беларусі, выкарыстаўшы ў якасьці фармальнай прычыны затрыманьня бойку», — гаворыцца ў паведамленьні.

Інфармацыю раней не публікавалі ў СМІ на просьбу сваякоў і каб не прыцягваць увагу беларускіх спэцслужбаў. Пазьней стала вядома пра ператрусы, праведзеныя ў сваякоў Верамейчыка. У Беларусі яму пагражае больш за 20 гадоў турмы ці нават сьмяротнае пакараньне. Падрабязьней:

https://smarturl.click/0eR8g




Павел Латушка сустрэўся з украінскімі студэнтамі

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве правёў сустрэчу са студэнтамі 12 украінскіх універсітэтаў, сярод якіх Валынскі нацыянальны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі, Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны, Дняпроўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Алеся Ганчара і іншыя.

Падчас размовы ён распавёў вучням, якія зараз знаходзяцца на стажыроўках у Польшчы, пра дзейнасць дэмакратычных сіл Беларусі, пра працяг маштабных рэпрэсій у Беларусі, падтрымку беларускім грамадствам барацьбы ўкраінцаў за незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць сваёй краіны.

Асобна Павел Латушка праінфармаваў аб дзейнасці НАУ па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі і яго памагатых за ваенныя злачынствы супраць украінскіх дзяцей, злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў і акт агрэсіі. Украінскіх студэнтаў асабліва цікавіла перспектыва прыцягнення да міжнароднай крымінальнай адказнасці Лукашэнкі і тэрмін зняволення, які пагражае дыктатару.

«На працягу тысячы дзён поўнамаштабнай вайны ўкраінцы дэманструюць усяму свету, што такое мужнасць, і даказваюць, што свабода і незалежнасць — гэта найвышэйшыя каштоўнасці для грамадства. Большасць беларускага народа з вамі з самага пачатку, і мы будзем падтрымліваць вас да поўнай перамогі», — падкрэсліў Павел Латушка.


Репост из: БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Журналістка Ганна Любакова атрымала прэмію Media Freedom Award

Цырымонія ўручэння прэміі прайшла на штогадовай канферэнцыі «Свабода СМІ», якую ладзіць у Вашынгтоне міжнародная карпарацыя Transatlantic Leadership Network.

Падчас прамовы Ганна Любакова расказала пра беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі, у тым ліку і пра супрацоўніка «Радыё Свабода» Ігара Лосіка.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Репост из: Еўрарадыё | Еврорадио
У пошуках паразумення: беларуска-украінскія адносіны на тысячны дзень вайны.

@euroradio наведалa Кіеў, каб даведацца, якія настроі пануюць сярод беларусаў і ўкраінцаў і што прапануюць эксперты для наладжвання адносін паміж дзвюма краінамі.

Чытаць тут: euroradio.fm/u-poshukakh-parazumennya-belaruska-ukrainskiya-adnosiny-na-tysyachny-dzen-vayny

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN




Репост из: Позірк. Навіны пра Беларусь
Латушка заклікаў Захад выправіць дапушчаныя ў дачыненні да Беларусі памылкі.

Прыняць “праактыўную, а не рэактыўную” стратэгію ў дачыненні да Беларусі заклікаў краіны Захаду Павел Латушка на канферэнцыі “Пасля выбараў у ЗША: будучыня еўрапейскай бяспекі і трансатлантычнага супрацоўніцтва”.

На думку Латушкі, краіны Захаду памыляюцца, калі думаюць, што “аўтарытарныя, дыктатарскія рэжымы могуць прайсці праз эвалюцыйнае пераўтварэнне”.

“Рэжым Лукашэнкі прадстаўляе сабой пастаянную пагрозу для еўрапейскай бяспекі бо сёння Беларусь не толькі размяшчае вайсковыя аб’екты, але і расійскую ядзерную зброю”, — лічыць палітык.


“Мы нарэшце мусім быць гатовыя прызнаць: дэмакратызацыя Беларусі азначае ліквідацыю рэжыму Лукашэнкі. Гэта больш не павінна быць “чырвоная лінія”. Гэтая “чырвоная лінія” — вынік ілжывай стратэгіі, якая доўгі час дамінавала ў заходняй палітыцы”, — перасцярог Латушка.


Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Паўла Латушкі




Репост из: БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Аляксей Дзікавіцкі пастанавіў датэрмінова пакінуць «Белсат»

Выканаўца абавязкаў дырэктара нашага каналу меўся заставацца на пасадзе да 3 снежня, аднак падаў заяву аб звальненні ўжо ад 22 лістапада, паведамляе «Белсат».

Аляксей Дзікавіцкі пастанавіў зрабіць так, каб яму не давялося фармальна ліквідаваць структурную адзінку «Белсат TV».

Падрабязнасці

без впн


Про сучасні реалії відносин Білорусі та України

https://youtu.be/BMujAJ9FBt0?si=pEs_CVlWei4rMTnk

Показано 20 последних публикаций.