FRANЦ


Гео и язык канала: Украина, Белорусский
Категория: Политика


Ціхан Клюкач (Франц), беларускі нацыяналіст, дабраахвотнік.
Instagram 🔽
Instagram.com/franc_belarus

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Украина, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Фота-ідылія з невядомага мне беларускага часопісу 1940-х.

Любі́це паліцыянтаў, а мусароў не любіце. 😁

FRANЦ | Падпісацца


І хто толькі цяпер у Польшчы не ўсплывае..

Распавядаць аб некаторых сітуацыях - гішпанскі сорам. Абмяжуюся тым, што сярод іншага мела месца ультыматыўная просьба аб дазволе зняцца з пазіцый, “бо ў нашу хату прыляцела”, што было чыстай брахнёй, і проста дзівосныя праявы страху перад зброяй з дасланым патронам (падчас выязду на рэкагнасцыроўку пазіцый 😅), бо “а можа выпадкова выстраліць і мяне заб’е.

Напісаў проста для разумення таго, якія часам персанажы распавядаюць і (нават не сумняюся) будуць з часам распавядаць яшчэ больш аб Украіне, вайне і г. д.

Ставіцца рэкамендую адпаведна.

FRANЦ | Падпісацца


Генерал-палкоўнік Арміі УНР Віктар Зялінскі прамаўляе перад балахоўцамі, Берасце, 1920.

На той момант украінскія жаўнеры 6-й Січовай дывізіі Арміі УНР размяшчаліся ў Берасці разам з атрадам Бацькі Балаховіча.
Існавалі нават планы аб’яднання украінскіх і беларускіх частак дзеля новай сумеснай з палякамі кампаніі супраць чырвоных, да чаго аднак так і не дайшло.

FRANЦ | Падпісацца


Прыемна назіраць, як паступова руйнуюцца ды прыходзяць у заняпад манументы бальшавіцкім “вызваліцелям” ва украінскіх мястэчках. Нікому не патрэбныя пачварныя артэфакты саўдэпу..

Што не зачапіла дэкамунізацыя, зробіць сам час. А “ўдзячныя” нашчадкі нясуць да помнікаў савецкіх жаўнераў смецце замест кветак. Дарэчы, у Беларусі было б літаральна тое ж самае, каб для падтрымання парадку на “святых месцах” не заганялі рабоў-бюджэтнікаў.

FRANЦ | Падпісацца


👍🇺🇦 Да гадавіны падраздзялення, у якім правёў амаль два гады.
“Літвіны” на харкаўскім напрамку. Архіўнае, 2023.

ПКК - толькі поспехаў!
Дзякуй за паспяховую сумесную працу ўсім пабрацімам, тым, з кім былі побач, тым, хто не сышоў з абранага шляху збройнай барацьбы ў пошуках цяпла і камфорта, хто працягвае супрацьстаяць адвечнаму ворагу. 🫡

FRANЦ | Падпісацца


Ад іх заўсёды пачуеце пытанне:
- Ах, калі гэта ўсё скончыцца? Так усё надаела…

Мы не дзівімся, што ім усё надаела. І таму для іх абы канец, абы прыйшло нешта новае, можа яно будзе шчаслівейшае… Хтось можа будзе такім добрым, такім вялікадумным, што нарэшце дасць ім так жаданы супакой, ну й зразумела, чаканы прыпынак. А дзеля таго, што яны не ведаюць, скуль выйдзе гэтая жаданая здань, дык і стараюцца ад усяго быць як надалей..

Бяда для таго грамадзянства, у якім ёсць многа гэткага роду людзей. Бо ў сучасны момант гэта нішто іншае, як смецце, гной, і яны будуць выкарыстаны іншымі толькі як смецце і гной: скончыліся тыя часы, калі ім ”з натуры” павінны былі быць гарантаваныя нейкія “натуральныя” правы, як стварэнням, маючым людзкую істоту.

Сёння кожны беларус павінен быць палітыкам прынамсі ў тым скромным засягу, каб разумець сэнс перажываных светам, Эўропай і іншымі народамі падзеяў. Сёння нас усіх менш павінна цікавіць пытанне - калі гэта ўсё скончыцца, а толькі як усё павінна скончыцца.

Мікола Шкялёнак, віцэ-прэзідэнт БЦР, удзельнік “Чорнага ката”, артыкул “Не калі, а як”, 1942.


FRANЦ | Падпісацца


Выкарыстанне Мёртвай галавы балахоўцамі не абмежавалася цэшкамі: у лістападзе 1918-га, калі атрад вёў баі з бальшавікамі ў Эстоніі, генералам быў заснаваны Крыж Храбрых. Ордэнскі знак быў нагародай за асабістую адвагу, аднак пасля вайны служыў ужо для ўшанавання памяці атрада і ўручаўся не толькі былым жаўнерам-балахоўцам. На Крыжы перакрыжаваныя косткі пад чэрапам былі замененыя на меч і паходню.

Цікавым сведчаннем рэальнай ідэалогіі балахоўцаў, у розны час абвінавачаных ледзь не ва ўсіх смяротных грахах і ваенных злачынствах, з’яўляецца спецыфічны кодэкс кавалераў Крыжа Храбрых - “10 запаветаў лыцара”:

1. Вера ў Бога, справядлівасць і адвага - гэта якасці праўдзівага лыцара.

2. Перад тым, як пачаць барацьбу з ворагам, перамагі ўсё зло ў сабе самім.

3. За нашу і вашу свабоду - гэта наш дэвіз. Шануй таму свабоду той краіны, дзе знаходзішся.

4. Будзь свядомы ў сваіх учынках і гатовы несці ўсе іх наступствы.

5. Прыгожы ўчынак лепшы, чым прыгожыя лозунгі.

6. Не вымай зброю без неабходнасці, але і не хавай не выкарыстаўшы.

7. Умей выбачаць паколькі і сам ты не святы.

8. Не будуй свайго шчасця на няшчасцю іншых.

9. Для кавалера Крыжа кожны веруючы ў Бога ёсць братам.

10. Смерць у баі ў абароне Крыжа ёсць для лыцара найбольшым гонарам і нагародай.


👆Розныя варыяцыі нагароды балахоўцаў 1918-31 гг. і сам Бацька з Крыжам Храбрых на кішэні мундзіра, Пскоў, 1919.

FRANЦ | Падпісацца


Адамава галава Бацькі Балаховіча.

Выкарыстанне выявы чалавечага чэрапа з дзьвюма перакрыжаванымі косткамі (Адамава галава, Мёртвая галава) ў эўрапейскай ваеннай сымболіцы можна прасачыць мінімум з XII ст.: лаканічны сымбаль увасабляў як саму смерць, так і бясстрашнасць перад яе тварам, і веру ў новае жыццё па той бок смерці.

Вечныя ідэі, вечныя архетыпы - і вечныя сымбалі.
Адкрытая варожасць бальшавікоў да ўсяго боскага і традыцыйнага разам з нечалавечай жорсткасцю парадзіла ў Белым руху імкненне да ідэалаў “новага сярэднявечча” - барацьба з чырвонымі ўспрымалася як крыжовы паход, казачых атаманаў натхнялі вобразы лыцараў-манахаў. Сымболіка была адпаведнай: крыжы розных тыпаў і Адамавы галовы луналі над атрадамі карнілаўцаў, драздоўцаў, маркаўцаў, іншых. І шчэрылі зубы цэшкі-чарапы байцоў атрада генерала Булака-Балаховіча.

Працяг ніжай.

FRANЦ | Падпісацца


Тым часам у кагосьці зноў стары-добры калаш.)

FRANЦ | Падпісацца
Instagram


Репост из: Баста!
Клюкач: «Нельга чакаць Новай Беларусі, працуючы на ваенным заводзе, прадукцыю якога атрымлівае РФ»

За што беларускія добраахвотнікі ваююць ва Ўкраіне?

Tg-канал "Баста!" Пагутарыў з экс-палітвязнем лукашэнкаўскага рэжыма, беларускім добраахвотнікам Ціханам Клюкачом. Клюкач адбыў пакаранне ў 1,5 года калоніі. Пасля вызвалення эміграваў у Варшаву, адкуль потым адразу паехаў ваяваць ва Украіну супраць расійскіх акупантаў:

👉🏼telegra.ph/Cіhan-Klyukach-Nelga-chakac-Novaj-Belarusі-pracuyuchy-na-vaennym-zavodze-pradukcyyu-yakoga-atrymlіvae-RF-03-03


..Цяпер, калі для нас залунала зорка вызвалення, цешымся з гэтае магчымасці нацыянальнага адраджэння, і дарма што вялікія цяжкасці і няпэўнасць заўтрашняга дня, - няўтомна працуем і змагаемся.

Наш шлях у будучыню - гэта не БССР, а нацыянальная Беларусь, раўнапраўная з усімі іншымі народамі Новай Эўропы. Вялікая і цяжкая школа жыцця навучыла нас розуму і ужо няма больш наіўных, якія б паверылі бальшавікам.
Мы павінны змагацца і перамагчы - або згінуць, але не аддацца жывымі у катоўскія рукі..

Міхась Ганько, кіраўнік Саюзу
Беларускай Моладзі, артыкул "Мы і бальшавізм", 1943.


FRANЦ | Падпісацца


Антыэўрапейскі хаўрус ЗША і расейскіх нэабальшавікоў.. Нічога не нагадвае?

Здаецца мне, зараз самы час грамадству трохі перагледзець свае погляды на Другую Сусветную.

Карціна “З ахвяр вайны узносіцца Новая Эўропа”, Вільгельм Дахауэр, 1944.

FRANЦ | Падпісацца


Усё яшчэ не частка расеі, праўда?

FRANЦ | Падпісацца


Нашая вайна з камуністычнай сектай разбуральнікаў культур і нацый трывае ўжо больш сотні год. Кожны этап гэтай барацьбы крывёю ўпісаны ў гісторыю нашай нацыі, узняўшыя зброю супраць чырвонага ката - несмяротныя ў памяці нашчадкаў.

Партрэты герояў беларускага антыбальшавіцкага супраціву працы забітага ў зняволенні мастака-нацыяналіста Алеся Пушкіна:

Юрка Моніч (1890-1924);
Лукаш Семянюк (1880-1921);
Янка Філістовіч (1926 -1953);
Аўген Жыхар (1925-1955);
Алесь “Тарас” Чаркашын (1982-2015).

FRANЦ | Падпісацца


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🪖🇱🇹 З Днём.

Звярнуцца ў гадавіну заснавання Беларускай Краёвай Абароны зараз хочацца не да гераічных 1940-х, а да даволі пахмурага сёння, дзе рэаліі сучаснасці, з аднаго боку, спрыяюць станаўленню сапраўднага духу чына - змагання бескампраміснага й зацятага, з другога боку - наадварот, прыгнятаюць.

Умовы сённяшняй збройнай барацьбы з нэабальшавіцкай навалаччу найбольш ярка дэманструюць важлівасць менавіта ідэалістычнага, валявога падыходу. Феномен беларускага нацыяналізму XXI стагоддзя - у ідэйнасці, бескарыслівасці й самаадданасці адзінак, асобных людзей, не вельмі зручных нават умоўным “свядомым” колам, не кажучы ўжо аб інэртнай масе. Тут застаецца хіба паўтарыць выслаў, пашыраны ў украінскім асяродку: нашая ідэалогія - не для ўсіх.

Але здзейсніць свой уплыў на будучыню можна толькі стаўшы такой адзінкай. Спробы адседзецца, як і любыя тлумачэнні падобных рашэнняў, не выклікаюць ніц, акрамя пагарды. Такім будзе і прысуд, вынесены самім лёсам тым, што дабраахвотна дыстанцыянаваліся ад новай жалезнай эпохі.
Толькі адраджэнне й увасабленне духа чыну, духа паўстанцаў і лыцараў, можа прывесці нас да Новае Беларусі.

FRANЦ | Падпісацца


На эміграцыі. Франц Кушаль і Наталля Арсеньева, Нью-Ёрк, 1950-я.

FRANЦ | Падпісацца


Супраць каго ваюем - тады, зараз, заўжды:

Бальшавіцкія метады дзейнасці ў дачыненні да людзей (усё адно ці сваіх, ці чужых грамадзянаў), грунтуюцца выключна на хлусні. Можна смела сказаць, што ў Савецкім Саюзе лгуць усе, пачынаючы са Сталіна і сканчаючы любым савецкім шараговым, прычым хлусня гэтая ўкладаецца ў добра абдуманую, хітрую, складаную сістэму. Хлусня й тэрор - гэта спосабы, пры дапамозе якіх бальшавікі трымалі ў страху шматмільённы народ Савецкага Саюзу. І хлусня - гэта спосаб, пры дапамозе якога яны ашукваюць сляпых, па-дзіцячы наіўных жыхароў Эўропы..

Франц Кушаль, з успаміну “Дарога да Катынскага лесу”.


На фота - Кушаль і віцэ-прэзідэнт БЦР Мікола Шкялёнак на Другім Усебеларускім Кангрэсе, Менск, чэрвень 1944.

FRANЦ | Падпісацца



Показано 18 последних публикаций.