#Каралева_вужыкаў
#верш
Шкляныя жабкі
зялёныя лямпачкі -
вочы шкляных жабак -
павольна гаснуць адна за адной,
і цемра
аблізваецца пахам дрыгвы,
сумуе па старых часах,
калі не было ліхтароў,
рэкламы, машын, пражэктараў.
шкляныя жабкі
расколваюцца на зубы гоблінаў
і паветра
з лёгкіх шкловыдзімальшчыка,
аматара земнаводных.
шкляныя жабкі
са звонам падаюць з лістоў,
набіраюць у рот балота
і выплёўваюць кроплі Руперта -
маленькіх шкляных апалонікаў,
створаных на боскі ўзор.
Апалон - бог шкляных жабак,
то-бок,
бог прыгажосці і гармоніі,
уласцівай шкляным жабкам.
шкляныя жабкі
нараджаюцца пад Ponte di Rialto,
і ў гандолах адпраўляюцца
на пошукі свайго балота,
зялёнага, імшыстага,
сонечна-бурага
меднай восеньню
і ўвесну - шчыра-блакітнага,
як венецыянскае неба.
#верш
Шкляныя жабкі
зялёныя лямпачкі -
вочы шкляных жабак -
павольна гаснуць адна за адной,
і цемра
аблізваецца пахам дрыгвы,
сумуе па старых часах,
калі не было ліхтароў,
рэкламы, машын, пражэктараў.
шкляныя жабкі
расколваюцца на зубы гоблінаў
і паветра
з лёгкіх шкловыдзімальшчыка,
аматара земнаводных.
шкляныя жабкі
са звонам падаюць з лістоў,
набіраюць у рот балота
і выплёўваюць кроплі Руперта -
маленькіх шкляных апалонікаў,
створаных на боскі ўзор.
Апалон - бог шкляных жабак,
то-бок,
бог прыгажосці і гармоніі,
уласцівай шкляным жабкам.
шкляныя жабкі
нараджаюцца пад Ponte di Rialto,
і ў гандолах адпраўляюцца
на пошукі свайго балота,
зялёнага, імшыстага,
сонечна-бурага
меднай восеньню
і ўвесну - шчыра-блакітнага,
як венецыянскае неба.