#верш
#Nichto_Absalutna
Бясьснежнем
Бы шалёны апёк спадылба
Раскілзалася свойская восень.
Другі месяц імжэў лістапад,
Другарадна, няўмольна ды плоска.
Я глядзеў як губляюць пялёсткі,
Дагараюць і курчацца клёны,
Як застыла, заглухла і з тылу,
Замагільлем задыхала восень.
Стрэл у патыліцу - гэта традыцыя,
І забыцца, навекі забыцца,
Хай завея засьнежвае плечы,
Затрашчыць хай кіпень у батарэях.
Батарэі разнасьцежаць вейкі,
Доўгай ноччу ці сінім сутоньнем,
Тут даўно ўсё адно ды навечна
Занявечыла ногі слатою.
А ў далоні здубелыя косьці,
Ды ашмоцьце адлушчаннай скуры.
На ўрочышча роспачным востраве,
Я завострыў разцы аб бардзюры.
Я ня ўкленчу. Мае акуляры
Разарвала маўклівая шэрань.
Не чуваць больш зямлі пад нагамі,
Толькі муляе друзлая сьцелька.
#Nichto_Absalutna
Бясьснежнем
Бы шалёны апёк спадылба
Раскілзалася свойская восень.
Другі месяц імжэў лістапад,
Другарадна, няўмольна ды плоска.
Я глядзеў як губляюць пялёсткі,
Дагараюць і курчацца клёны,
Як застыла, заглухла і з тылу,
Замагільлем задыхала восень.
Стрэл у патыліцу - гэта традыцыя,
І забыцца, навекі забыцца,
Хай завея засьнежвае плечы,
Затрашчыць хай кіпень у батарэях.
Батарэі разнасьцежаць вейкі,
Доўгай ноччу ці сінім сутоньнем,
Тут даўно ўсё адно ды навечна
Занявечыла ногі слатою.
А ў далоні здубелыя косьці,
Ды ашмоцьце адлушчаннай скуры.
На ўрочышча роспачным востраве,
Я завострыў разцы аб бардзюры.
Я ня ўкленчу. Мае акуляры
Разарвала маўклівая шэрань.
Не чуваць больш зямлі пад нагамі,
Толькі муляе друзлая сьцелька.