Інтэрнэт-статыстыка за 2024 год: сусьветны трафік моцна вырас, а Chrome ёсьць самым папулярным браўзэрам
Згодна з дакладам Cloudflare, сусьветны аб’ём інтэрнэт-трафіку ў 2024 годзе вырас на 17,2%.
Лідэрам сярод браўзэраў ёсьць Google Chrome – яго доля складае 65,8%. На другім месцы Safari (15,5%), потым ідуць Microsoft Edge, Mozilla Firefox і Samsung Internet, доля якіх не перавышае 10%.
Больш за 40% сусьветнага трафіку ідзе з мабільных прыладаў. Дзве траціны ўсяго мабільнага трафіку даюць Android-прылады. Прычым больш як у 25 краінах і рэгіёнах на іх прыйшлося больш за 90% трафіку. А ў Даніі, напрыклад, 66% мабільнага трафіку даюць прылады Apple.
Таксама Google дамінуе на рынку пашукавікоў, дзе на яго даводзіцца 88,5% запытаў. На другім радку разьмясьціўся расейскі “Яндэкс” (3,1%), далей – кітайскі Baidu (2,7%), Bing (2,6%) і DuckDuckGo (0,9%).
Самая наведвальная сацсетка года – гэта ўсё яшчэ Facebook. На другім месцы – TikTok, за ім ідуць Instagram, Х і Snapchat.
Telegram заняў трэцяе месца сярод мэсэнджэраў, абагнаўшы Viber і WeChat, аднак ён усё яшчэ саступае WhatsApp і Messenger.
⭐️ Tech Lead