Новы свет 🌞


Channel's geo and language: Ukraine, Ukrainian
Category: Art


Інфа: https://t.me/masvet_by/7
Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.
Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!❤
Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Ukraine, Ukrainian
Category
Art
Statistics
Posts filter


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
#ADM
Чалом, шаноўнае спадарства, сябры Новага света!
Перш-наперш хачу павіншаваць усіх з Новым 2025 годам! Мінулы год быў няпросты і на палітычныя, і на грамадскія, і на ўнутрасупольныя падзеі. Але, не зважаючы на перашкоды, нават на тое, што Новы свет у мінулым годзе фактычна застаўся без галавы, вы прайшлі гэты год годна, не схіліўшыся і не зламаўшыся пад цяжарам штодзённых страт.
Наступны год таксама абяцае быць няпростым. У хуткім часе мінае мой тэрмін, і я вяртаюся да кіравання суполкай. Новы свет чакаюць вялікія перамены, цікавыя, дзёрзкія і нават рызыкоўныя крокі. Але я веру, што разам мы прайдзема і агонь, і ваду — і ўрэшце створым новы свет сучаснага беларускага мастацтва.
З Новым годам, дарагія новасветаўцы! Няхай поспех заўжды будзе суправаджаць вас на вашым творчым шляху, а натхненне ніколі не пакіне вашых гарачых сэрцаў! ♥️

Максім Крывіч


#проза
#Парцаляна

Фанфік "Зацішша перад бурай" па фэндому Аркэйн. Пятая гадзіна раніцы. Сонца толькі-толькі пачынае паказвацца за вокнамі, пакідаючы ледзь прыкметны адбітак святла на шкле.
─────────≪✷≫────────
Спасылка на фанфік
Ціўтар аўтара арта


#верш
#Хросная

Чагосьці мне ўсё ж не хапае
А я ўсё бягу і бягу
І быццам дзіця спавіваю
Люляю з пяшчотай тугу

І быццам сама сябе мучу
Хаджу па сваіх слядах
І лезу на ўласныя кручы
Іду басанож па гадах

Здаецца: жыві, як жывецца
І гнёзды не ві ў галаве
І годзе трымаць сябе ў клетцы
І хопіць жаваці сябе

І годзе ж! - варыць атруту
І хопіць сябе шкадаваць
І быць дабравольна прыкутай
Журбу, як дзіцёнка, люляць.

Здаецца, жалезныя зубы
Даўно адрасціць ужо пара
Чужою, не ўласнаю згубай
Расою пайсці са двара

Мне косы ніколі не плесці
І з гэтым я неяк жыву
Па іх мне ніколі не везці
Чужое нутро ў дрыгву

Мне б дыхаць свабодна паветрам
Мне б болю ніколі не знаць
І ў чорныя, чорныя нетры
Не крочыць, каб гора люляць

Чагосьці мне ўсё ж не хапае
А я ўсё бягу і бягу
І быццам дзіця спавіваю
Люляю з пяшчотай тугу


#верш
#Nichto_Absalutna

Бясьснежнем

Бы шалёны апёк спадылба
Раскілзалася свойская восень.
Другі месяц імжэў лістапад,
Другарадна, няўмольна ды плоска.

Я глядзеў як губляюць пялёсткі,
Дагараюць і курчацца клёны,
Як застыла, заглухла і з тылу,
Замагільлем задыхала восень.

Стрэл у патыліцу - гэта традыцыя,
І забыцца, навекі забыцца,
Хай завея засьнежвае плечы,
Затрашчыць хай кіпень у батарэях.

Батарэі разнасьцежаць вейкі,
Доўгай ноччу ці сінім сутоньнем,
Тут даўно ўсё адно ды навечна
Занявечыла ногі слатою.

А ў далоні здубелыя косьці,
Ды ашмоцьце адлушчаннай скуры.
На ўрочышча роспачным востраве,
Я завострыў разцы аб бардзюры.

Я ня ўкленчу. Мае акуляры
Разарвала маўклівая шэрань.
Не чуваць больш зямлі пад нагамі,
Толькі муляе друзлая сьцелька.


#кася_кастрычніцкія
#верш

Тры імёны - адзін лёс

Мяне звалі Рагнеда, я дачкою князя была.
Бацька на руках насіў і нічога не шкадаваў.
Цяпер яго няма, а я засталася адна.

Мяне звалі Гарыслава, я закладніцаю князя была.
Ён забраў мяне сілаю, але мой дух не зламаў.
Бойся помсты за сям'ю, што ты адабраў!

Мяне звалі Анастасія, я маці князя была.
Я на руках яго насіла і нічога не шкадавала.
Цяпер мяне няма, але княства ў надзейных руках.

П.с. Нешта гістарычны вайб мяне куснуў 🤣
─────────≪✷≫────────
Тэлеграм-канал аўтараў


#верш
#Верас

"Старая казка"


У думе глыбокай застылі лясы,
Толькі чуваць, як вада ў рацэ плешча.
Хíляць галовы к зямлі каласы,
У маўчанні гісторыю пешчуць.

Гісторыі гэтай многа ўжо год,
Сведкаў ейных забралі магілы,
І толькі ўспамінаў ліхі карагод
Бударажыць край небасхілу.

Столькі вады з тых часоў уцякло,
Спытайся ў дрэў, у халоднага граду —
Ніхто не раскажа: даўно то было
І, можа, ужо і няпраўда.

Так ці інакш, адно вам скажу:
Вы слухайце песню ветру,
Слухайце шэпт летняга міражу,
Слухайце глебы нетры.

Тады, за чырвонай калінай, мурожнай травой,
За празрыстым крылом рачной хвалі
Убачыце: адною цікавай парой
Воўк і ліс сябравалі.

13.07.2024
─────────≪✷≫────────
Творчы канал


#Škalar
#пераклад

Працяг трэцяга тому Скота Пілігрыма 🔥
(Першую частку тома шукайце ў ранейшых допісах)
─────────≪✷≫────────
Спасылка на артыкул з перакладам


#верш
#Хросная

Пакуль яна жыве
Па небе лётаюць цмокі
І праўду пяюць прарокі
Пакуль яна жыве
І зоркі ў дрыгве
Не толькі для спакусы
Знікаюць землятрусы
Пакуль яна жыве
Пакуль яна ідзе
Па хвалях і па травах
І лашчыць так ласкава
Адбіткі ў вадзе
Пакуль яна жыве?
Пакуль не трэба славы
І месяц велічавы
Іскрыцца ў галаве.
Пакуль яна жыве
Усё ў свеце расцвітае
Знікае цемры зграя
І кружаць кветкі мая
Пакуль яна жыве.

Я бачыла ў сне
Паміж "учора" й "сёння"
Яе вачэй бяздонне
Хоць ноч усё ж міне
Я бачыла ў сне
Паміж "учора" й "сёння"
Цяпло яе далоняў
Хоць ноч ўсё ж міне
Яе вачэй бяздонне
Паміж "учора" й "сёння"
Я бачыла ў сне

Пакуль яна жыве?
Пакуль мы маем крылы
І ў сэрцы многа сілы.

Не знікнем ў дрыгве.
Пакуль яна жыве.

Хоць ноч ўсё ж міне
Яе вачэй бяздонне
Паміж "учора" й "сёння"
Я бачыла ў сне


#верш
#Nichto_Absalutna

Калі ноч скрадзе ўсе колеры

Калі ноч скрадзе ўсе колеры,
Калі ў бацькоўскім пакоі ўтульна
Шыпіць тэлевізар.
Калі горад сьпіць пад наздраватым покрывам,
Я нацягну на голаву коўдру -
Сілавое поле ад монстраў.
У позьніх навінах зноў пра палітыку,
Горад шыпіць адчайдушнымі шынамі
Позьніх машынаў, на крэсьле нечая постаць.
Застыла. З шафы шкрабецца школьная форма.
Мне не ўсё роўна,
Дарослыя моцныя, ім не баліць, іх не палохаюць монстры.
Дарослыя лётаюць у космас.
Падушка ў вуха сонна шыпіць,
Вось бы заўтра прачнуцца дарослым.


Хо-хо-хо! Нясем Калядны настрой! 🎄
https://kinakipa.site/movie?id=10000078
#пераклад #ТоЯ #музыка #кіно


#praśviet #малюнак
─────────≪✷≫────────
Тэлеграм-канал




#Škalar
#пераклад
А вось і новая частка прыгод Скота Пілігрыма й ягоных сяброў🔥
(Гэты том настолькі вялікі, што будзе выкладзены дзьвюма часткамі - другая частка ўжо даступная ў маім каналі, і таксама будзе тут праз пару дзён)


#Гілеўска
#верш

пакуль у Мінску дагэтуль лунае вецер
я буду шукаць цябе ў кожным твары
кожнай твары па пары
пар ад цыгарэт ды гарыце вы блакітным полымем выдаляцелі чатаў у тг
ненавіджу метро кожны раз спускаюся а там не ты
у воку зіхаціць бервяно
згуляем у хованкі
цяпер ты лічы
раз два тры
на блакітнай ветцы
блакітным полымем
блакітныя вочы
мае ў твае
калі пабачу цябе зноў
прыйдзецца ўзгадаць мову жэстаў
нейкія жэрсці
зжэрці б чаго салодкага
горка!

─────────≪✷≫────────
Інста: @gilleraaa
Тэлеграм


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
#praśviet #малюнак
─────────≪✷≫────────
Тэлеграм-канал


#Верас #верш

Як бы мне загадалі
Намаляваць цуда,
Ды такое, каб іскрылася,
Каб уражвала сваёй прыгажосцю,
Сваёй непаўторнасцю,
Я б намалявала. Так,
Я б намалявала
Светла-блакітную бездань неба,
Ужо па-зімняму халоднага і высокага.
Я б намалявала
Румяныя водсветы позняга сонца,
Што, спяшаючыся за далягляд,
Абліваюць сваім цяплом
Сцены і дахі дамоў,
Балконы і вокны,
Мітуслівую дарогу...
То заход разгуляўся і, узмахнуўшы пэндзлем,
Выпадкова кінуў пару кропель залатой акварэлі
На горад.
Я б намалявала
Доўгія і шырокія вуліцы,
Якія разбягаюцца ў розныя бакі,
Цякуць далёкімі адна ад адной шляхамі,
А потым зноў перакрыжоўваюцца,
Сплятаючыся ў непарыўную павуціну.
Я б намалявала парыжэлае лісце,
З якім гуляе, то сцелячы па зямлі, то ўзнімаючы ўвысь,
Гарэза-вецер.
Я б намалявала тонкія, паабляцелыя ўжо галіны
Стомленых дрэў.
Тое, як яны цягнуцца да бяздоннае вышыні
Усёй сваёй істотай.
Я б намалявала
Маўклівыя статуі.
Як яны стаяць строгія, непарушныя,
Назіраюць
За гарадской мітуснёй.
Назіраюць
За людзьмі,
За лёсамі,
За жвавым і яркім жыццём.
Якія словы заняволены
У навекі стуленых
Гранітных вуснах?
Што гэтыя нямыя выведнікі хочуць нам сказаць?
Пра што папярэдзіць?
Калі б мне загадалі
Намаляваць цуда,
Я б намалявала
Цябе, вячэрні Менску.
Калі ты, хуткі і бліскучы,
Развітваешся з лістападам
І чакаеш у госці снежань.

26.11.2024


#кася_кастрычніцкія
#верш

Запалкі - мае цацкі,
Закурыліся зьнянацку.
Смачны пах ад попельніцы,
Мне б пра газ не забыцца.
Не заплюшчывай вочкі,
Агонь заб'е й не пажалкуе.

─────────≪✷≫────────
Тэлеграм-канал аўтараў


Forward from: Мой родны гук
🔥 Німона ў агульным доступе!

Запрашаем паглядзець наш першы паўнавартасны дубляж!

🎬 Глядзець анлайн: https://anibel.net/cinema/Nimona?tg
👀 Трэйлер: https://youtu.be/gceDmzDv3uo

Сюжэт: У футурыстычным сярэднявеччы рыцар Балістэр стаў галоўным падазраваным у забойстве каралевы, пасля чаго быў вымушаны ратавацца ўцёкамі. Адважная дзяўчынка-падлетак па імені Німона аказваецца адзінай, хто здольны дапамагчы ўцекачу ачысціць сваё імя ад падазрэнняў.

Дубляж Німоны — гэта наш эксперымент, які дакладна ўдаўся. На яго сышло шмат высілкаў і часу. Таму мы будзем вельмі ўдзячныя вам за фідбэк і распаўсюд 🥰


#пераклад #Тоя


#верш
#ася_фенікс

Martyrs¹

Спалі імя маё, шаноўны.
Спалі, хутчэй яго забыць.
Вось я памру, і назаўсёды
Ты пазабудзеш, як тварыць.

Цана такая: кожна муза
Калісьці цалкам дагарыць.
А ты, шалёная абуза,
Без творчасці не зможаш жыць.

1 - Пакутнікі (англ.)

──────≪✷≫──────
Тг-канал (там не толькі вершы)

20 last posts shown.