Tech Lead – навука і тэхналёгіі


Channel's geo and language: Ukraine, Ukrainian
Category: Technologies


Навіны папулярнае навукі, тэхналёгій, дызайну і архітэктуры. Тэрыторыя клясычнага правапісу.
Сувязь з рэдакцыяю: @techleadbybot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Ukraine, Ukrainian
Statistics
Posts filter


Як мяняліся роварныя шлемы за апошнія 200 гадоў?

У 19 стагодзьдзі, калі ровары толькі пачыналі набіраць папулярнасьць, гэты транспарт не разглядаўся як сродак для спаборніцтваў на хуткасьць, ды і большасьць дарог тады былі грунтавымі – зваліцца з ровара на іх было ня так ужо небясьпечна. Таму з роляю першых шлемаў так-сяк спраўляліся капелюшы з коркавага дрэва. Яны амаль не ратавалі галаву ад сапраўды сур’ёзных траўмаў, але доўгі час працягвалі выкарыстоўвацца праз адсутнасьць альтэрнатываў.

У пачатку 20 стагодзьдзя на зьмену прыйшлі скураныя шлемы, набітыя ватаю. Яны забясьпечвалі лепшую вэнтыляцыю, але таксама не маглі абараніць ад сур’ёзных удараў. А тым часам дарог зь цьвёрдым пакрыцьцём рабілася ўсё больш.

Толькі ў 1970-я пачалі выкарыстоўваць пенапляст і плястыкавыя абалонкі. Гэтыя матэрыялы зрабілі шлемы лёгкімі, трывалымі і здольнымі паглынаць энэргію ўдару.

У нашыя дні для вытворчасьці шлемаў выкарыстоўваюцца такія інавацыйныя матэрыялы як поліэтылентэрэфталат (PET) і супалімеры, якія робяць іх яшчэ больш трывалымі і лягчэйшымі.

За два стагодзьдзі шлемы для раварыстаў сталі ня проста сродкам абароны, але яшчэ і стылёвым аксэсуарам, з дапамогаю якога спартсмэны імкнуцца падкрэсьліць сваю індывідуальнасьць.


У Японіі налета прэзэнтуюць машыну для аўтаматычнага мыцьця людзей

Час мыцьця ў машыне Mirai Ningen Sentakuki зойме 15 хвілін. Працэс адбываецца наступным чынам.

Карыстальнік залазіць унутр, зачыняе капсулу, тая часткова запаўняецца цёплаю вадою і пачынаецца працэс мыцьця з дапамогаю рухомых душаў.

Сёньня прылада гатовая на 70%.

715 0 15 5 54

Самая высокая і самая нізкая жанчыны ў сьвеце сустрэліся

У дзень Кнігі рэкордаў Гінэса самая высокая і самая нізкая жанчыны сьвету сустрэліся, каб разам выпіць гарбаты ў Лёндане.

Самаю высокаю жанчынаю ў сьвеце ёсьць 27-гадовая Румэйса Гэлгі, турэцкая вэб-распрацоўніца з ростам 215,16 см. За самую нізкую жанчыну ў сьвеце ўважаюць 30-гадовую індыйскую актрысу Джыёці Амге, рост якое складае 62,8 см.

Гэлгі мае рэдкае захворваньне – сындром Вівэра. Яно выклікае паскораны рост і дэфармацыі шкілету. Яе выпадак стаў толькі 27-м дыягнаставаным выпадкам у сьвеце і першым у Турцыі.

Амге ж мае форму карлікавасьці, якая называецца ахондраплязія. Аднак гэта не перашкодзіла яе акцёрскай кар’еры.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram




Nike выпусьціла красоўкі, надрукаваныя на 3D-друкарцы

Новыя красоўкі Air Max 1000 – гэта абноўленая вэрсія Air Max 1, якія дэбютавалі ў 1987 годзе і сталі першымі красоўкамі Nike з паветранаю падушкаю ў пятцы.

Выкарыстаньне 3D-друку дазволіла Nike рэалізаваць контурны дызайн, які немагчыма стварыць пры дапамозе традыцыйных тэхналёгій. У верхняй частцы красовак выкарыстоўваецца больш гнуткі матэрыял, які дазваляе апранаць і здымаць абутак без выкарыстаньня шнуркоў.

Кошт навінкі пакуль невядомы, але можна меркаваць, што ён будзе немалы: Air Max 1000 выйдуць лімітаванаю калекцыяй — толькі 1000 параў.

915 0 11 5 32

Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Пасажырскія ракеты могуць замяніць самалёты для пералётаў паміж далёкімі краінамі

Ілан Маск прапануе замяніць пасажырскія самалёты на ракеты Starship для далёкіх пералётаў. Яны здольныя разьмясьціць на борце каля 1000 пасажыраў.

Паводле SpaceX, Starship можа даставіць людзей зь Лёндану ў Нью-Ёрк за 30 хвілінаў, зь Нью-Ёрку ў Шанхай – за 39 хвілінаў, зь Цюрыху ў Сыднэй – за 50 хвілінаў. Аднак пасажыры будуць сутыкацца зь перагрузкамі падчас узлёту і пасадкі, а кошт білетаў складзе каля $10 000.

Асноўнаю ж мэтаю Starship ёсьць перавозка людзей далей, а менавіта на Месяц і на іншыя плянэты. Мяркуецца, што ў 2026 годзе на Месяц высадзяцца чатыры астранаўты ў рамках місіі НАСА «Артэміда-3», а ў 2028 годзе Starship упершыню адправіць людзей на Марс.


Адзін з самых высокіх хмарачосаў Эўропы пабудуюць у мястэчку з насельніцтвам 7,5 тысяч чалавек

Самы высокі будынак Заходняе Эўропы плянуюць пабудаваць зусім не ў мэгаполісе, а ў невялічкім мястэчку Брандзе, што на дацкім паўвостраве Ютляндыя, дзе жыве толькі 7,5 тысячы чалавек. Вежу будзе відаць за 60 км.

Рэч у тым, што ў Брандзе знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі Bestseller, буйнога вытворцы адзеньня. Менавіта яго галоўны офіс мае разьмясьціцца ў 320-мэтровым хмарачосе. Будынак перавысіць лёнданскі хмарачос The Shard, які цяперака ўважаецца за самы высокі будынак Заходняе Эўропы, аднак апынецца ўсё ж на чатыры мэтры ніжэйшы за Эйфэлеву вежу ў Парыжы.


Прэзэнтаваны мікраскоп для тэлефона за $49

Стартап iMicro зьбірае на Kickstarter грошы на выпуск міні-мікраскопу Q3p. Прылада вагою менш за 0,5 грама прымацоўваецца да камэры смартфона і дазваляе павялічыць выяву ў 1200 разоў.

Дзякуючы функцыі палярызацыі iMicro Q3p дазваляе дэталёва дасьледаваць структуры крышталяў і мінэралаў, а ягоны кошт складае толькі $49.

Неабходная для выпуску гаджэта сума ўжо сабраная. Аднак збор грошай працягваецца, таму яшчэ ёсьць магчымасьць зрабіць перадзамову, каб атрымаць мікраскоп адным зь першых. Калі будзе запушчаная масавая вытворчасць, не паведамляецца.


Створаны робат-бармэн, які падбірае і робіць кактэйлі пад настрой госьця

На мінулым тыдні ў Шанхаі завяршылася штогадовая міжнародная выстава імпартных прадуктаў CIIE 2024. На ёй кампанія Siemens прадэманстравала свайго робата-бармэна з штучным інтэлектам.

Робат абсталяваны тэхналёгіяй распазнаньня асобы і аналізуе эмоцыі, каб прапанаваць кактэйлі, якія найбольш пасуюць пад настрой госьця. Калі той выбраў адзін з прапанаваных напояў, робат сам гатуе яго, зьмешваючы ўсе інгрэдыенты ў ідэальных прапорцыях.


Створаны рэвалюцыйны ШІ, які дыягнастуе рак з дакладнасьцю да 96%

Навукоўцы з Гарварду прэзэнтавалі штучны інтэлект пад назваю CHIEF, які можа дыягнаставаць і прагназаваць розныя тыпы раку. Навучаны на мільёнах малюнкаў, ён выяўляе ракавыя вузы і прагназуе выжывальнасьць пацыентаў з высокаю дакладнасьцю.

У 5 наборах даных біяпсіі, сабраных зь незалежных крыніцаў, CHIEF дасягнуў 96% дакладнасьці для розных тыпаў раку, уключаючы рак страваходу, страўніка, тоўстае кішкі і прастаты. Калі дасьледнікі праверылі мадэль CHIEF на слайдах з выдаленымі хірургічным шляхам пухлінамі тоўстае кішкі, лёгкіх, малочнае залозы і шыйкі маціцы, яна адпрацавала з дакладнасьцю больш як 90%.


Першы ў сьвеце драўляны спадарожнік адпраўляецца ў космас

Японскі спадарожнік LignoSat, распрацаваны Кіёцкім унівэрсытэтам і кампаніяй Sumitomo Forestry, адправіцца на Міжнародную касьмічную станцыю з дапамогаю ракеты SpaceX. Адтуль апарат запусьцяць на арбіту вышынёю 400 км над паверхняю Зямлі.

Корпус LignoSat зроблены з драўніны ханакі. Гэта від магнолій, які ў Японіі выкарыстоўваюць для стварэньня футаралаў для мячоў. Стваральнікі LignoSat хочуць даказаць, што драўніна – прыдатны для выкарыстаньня ў космасе матэрыял.

На арбіце спадарожнік будзе знаходзіцца 6 месяцаў. Яго электронныя кампанэнты будуць сачыць за тым, як драўніна пераносіць экстрэмальныя ўмовы космасу, дзе тэмпэратура вагаецца ад -100 да +100 °С.


Зьявіўся нашыйнік, які дазваляе паразмаўляць з сабакам або катом

Стартап Personifi AI з Тэхасу прэзэнтаваў гаджэт, аб якім мараць усе ўладальнікі хатніх гадаванцаў. Разумны нашыйнік Shazam Band перакладае на чалавечую мову тое, што кажа жывёла.

Паводле вытворцы, прылада абсталяваная штучным інтэлектам, які навучаны на сотні тысячаў запісаў брэху і мяўканьня розных пародаў сабак і катоў. Акрамя таго, нашыйнік мае датчыкі, якія разумеюць стан гадаванца, напрыклад, як шмат ён сёньня паеў і ці адчувае ён стрэс.

Цана Shazam Band – $495, але дадаткова трэба плаціць за падпіску на штучны інтэлект па $295 штогод.


Японская кампанія стварыла празрыстую куртку, якая падвышае тэмпэратуру ўнутры на 19°С

Кампанія Sumitomo Metal Mining Co распрацавала і паказала на фэсьце SXSW у Тэхасе інавацыйны цеплаўтваральны матэрыял Solament. Каб прадэманстраваць ягоны патэнцыял, спэцыялісты стварылі куртку. Яна нагадвае звычайны пухавік, але паміж пластамі матэрыялу замест пуху або сынтэпону знаходзіцца пустата.

Матэрыял Solament здольны паглынаць блізкае інфрачырвонае сьвятло, нябачнае для чалавечага вока, і ператвараць яго ў цеплыню, што дазваляе хутка падняць тэмпэратуру пад курткаю ажно на 19°С.



15 last posts shown.