Названыя найлепшыя краіны для жыцьця на пэнсіі. Якое месца заняла Беларусь?Насельніцтва сьвету старэе, і гэта сьведчыць аб паляпшэньнях у ахове здароўя. У 1950 годзе імавернасьць таго, што дзіця дажыве да 90 гадоў, складала 4,8%. Цяпер яна складае 26,7%, а, паводле
прагнозаў, да 2060 году складзе 50%.
Навукоўцы з Сынгапуру і ЗША
прааналізавалі краіны паводле некалькіх крытэраў, у тым ліку прадукцыйнасьці і ўцягнутасьці, дабрабыту і іншым. Вобласьць прадукцыйнасці і ўцягнутасьці тычыцца ўцягваньня людзей сталага веку ў грамадзтва праз аплатную або валянтэрскую працу. Дабрабыт зьвязаны з даступнасьцю якаснага мэдыцынскага абслугоўваньня. Таксама ўлічвалі раўнамернае разьмеркаваньне рэсурсаў сярод пажылога насельніцтва, прадастаўленьне эканамічнае і фізычнае бясьпекі пажылым людзям.
У дзясятку лідэраў увайшлі Швайцарыя, Нарвэгія, Данія, Швэцыя, Ісьляндыя, Новая Зэляндыя, Фінляндыя, Нідэрлянды, Канада і Сынгапур. Беларусь – на 60 месцы.
🦌
Tech Lead