Пытанне вызвалення палітзняволеных – беларуская дэлегацыя працягвае сваю працу
Валер Кавалеўскі (Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва) разам з
Таццянай Хоміч (Асацыяцыя сваякоў і колішніх палітвязняў) і
Вольгай Гарбуновай (Фонд падтрымкі “21 мая”)
працягнулі сваю працу 18-19 лістапада ўжо ў Нью-Йорку. Асноўная тэма сустрэчаў – вызваленне палітычных зняволеных.
У прыватнасці, беларуская дэлегацыя правяла сустрэчу з намесніцай генеральнага сакратара ААН па пытаннях правоў чалавека Ілзе Брандс Керіс, а таксама працоўныя кансультацыі з Сакратарыятам ААН. Акрамя таго, адбыліся кантакты з дыпламатычным корпусам у Нью-Йорку, для дэлегацый краін Еўрапейскага Звязу ў памяшканні дэлегацыі Еўразвяза пры ААН беларуская дэлегацыя правяла адмысловы брыфінг па крызісе ў Беларусі.
Тэмы сустрэчаў:▪️ новыя падыходы і патрэба ў пошуку практычных крокаў па вырашэнні прыярытэтнай задачы вызвалення палітычных зняволеных;
▪️ дзеянні па больш актыўным задзейнічанні механізмаў ААН у Нью-Йорку і Жэневе;
▪️ тэма ўліку інтарэсаў Беларусі ў мірным працэсе па вайне Расеі супраць Украіны, магчымыя сцэнары развіцця сітуацыі і роля Беларусі ў гэтым канфлікце;
▪️ патрэба ў захадах міжнароднай супольнасці для супрацьдзеяння памкненням Расеі выкарыстоўваць нашую краіну ў сваіх геапалітычных авантурах і канчаткова падпарадкаваць Беларусь;
▪️ неабходнасць аднаўлення магчымасцяў для паездак грамадзян Беларусі ў краіны Еўразвязу, у тым ліку, спрашчэнне працэдур атрымання візаў, аднаўленне нармальных умоваў перасячэння мяжы з ЕЗ, аднаўленне транспартных сувязяў.
«ААН мае ўнікальнае значэнне для сусветнай палітыкі і ў гэтым годзе варта адзначыць падвышаную ўвагу кіраўніцтва арганізацыі да сітуацыі ў Беларусі і вакол яе на самым высокім узроўні. Трэба захоўваць і развіваць гэты дыялог з ААН, ён мае істотнае значэнне для вырашэння сённяшніх выклікаў і для ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, якія з’яўляюцца абсалютнай каштоўнасцю для ўсіх беларусаў незалежна да палітычных поглядаў»
На фота:
– беларуская дэлегацыя разам з Ілзе Брандс Керіс, намесніцай генеральнага сакратара ААН па пытаннях правоў чалавека;
– Кавалеўскі, Гарбунова і Хоміч разам з Джэем Дармадзікарэ, намеснікам пастаяннага прадстаўніка Францыі пры ААН@euroatlanticagency