Праз космас


Channel's geo and language: Ukraine, Ukrainian
Category: Edutainment


Падкаст Праз Космас - гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове.
Слухаць:
https://linktr.ee/praz_kosmas
Сувязь:
@TimEvseev

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Ukraine, Ukrainian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Прыватны месяцовы модуль Blue Ghost здзейсніў гістарычную пасадку на Месяц.

Сёння кампанія Firefly Aerospace стала другой прыватнай кампаніяй, якая здзейсніла мяккую пасадку на паверхню Месяца. Іх пасадачны модуль Blue Ghost даставіў на Месяц 10 навуковых прыбораў для NASA. Пасадка адбылася ў раёне Мора Крызісу на бачным баку Месяца.

Blue Ghost ужо перадаў дадому некалькі здымкаў. На другім бачная паверхня Месяца і Зямля на гарызонце.

А 6 сакавіка да гонкі далучыцца Intuitive Machines з місіяй Athena, якая сядзе ў раёне паўднёвага полюса. Athena не толькі даставіць карысны груз для NASA, але і выпусціць хопер (апарат, які скача) і маленькі ровер ад кампаніі Lunar Outpost.

#навіны


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Пабываў у гасцях на падкаст-шоу «Ласкатухі». Пагаварылі пра падкаст, космас, астэроіды, вяртанне чалавека на Месяц, іншапланецян, палярнае ззянне і не толькі.
Дзякуй за запрашэнне.

Глядзіце, слухайце не забудзьцеся падпісацца і пакінуць свае думкі ў каментарах.
https://youtu.be/AnHeN_85D6k
https://youtu.be/AnHeN_85D6k
https://youtu.be/AnHeN_85D6k


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Касмічны апарат Blue Ghost даслаў відэа зваротнага боку Месяца.

Відэа было знята падчас манеўру пераходу на нізкую арбіту ў рамках падрыхтоўкі да пасадкі ў Моры Крызісаў, запланаванай на 2 сакавіка.

#навіны


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Starship Flight 8

4 сакавіка ў 2:30 ночы па беларускім часе SpaceX плануе запусціць чарговы Starship з пляцоўкі Starbase ў Тэхасе. Падчас палёту плануецца пасадка першай ступені Super Heavy на вежу, а таксама разгортванне макетаў спадарожнікаў Starlink.

Магчымы перанос запуску, сачыце за абнаўленнямі!

А вось новае відэа з Flight 7 можна паглядзець ужо зараз.

#падзея


🛰 Выпуск #81 — Падкаст «Праз космас».

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | YouTube | Pocket Casts | Яндекс

У гэтым эпізодзе: скарачэнні ў NASA і Blue Origin, верагоднасць сутыкнення астэроіда 2024 YR4 з Зямлёй, модуль Blue Ghost на месяцовай арбіце, 95 гадоў з дня адкрыцця Плутона.

Instagram | X | YouTube | Telegram | TikTok

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

#падкаст


З Днём роднай мовы!

551 0 5 1 126

З'явіліся здымкі астэроіда 2024 YR4, верагоднасць сутыкнення якога з Зямлёй узрасла да 3,1%.

Нядаўна адкрыты астэроід 2024 YR4, дыяметр якога ацэньваецца ў 40–90 метраў, можа сутыкнуцца з нашай планетай 22 снежня 2032 года. Падобныя прагнозы часта змяняюцца па меры паступлення новых дадзеных, і верагоднасць сутыкнення можа зменшыцца.

#навіны


95 гадоў таму быў адкрыты Плутон.

18 лютага 1930 года малады астраном Клайд Томба адкрыў Плутон, які на працягу дзесяцігоддзяў лічыўся планетай, а ў 2006 годзе быў «паніжаны» да статусу карлікавай планеты.

Паслухайце захапляльную гісторыю адкрыцця дзявятай планеты Сонечнай сістэмы і прычыну, чаму Плутон быў выключаны са спісу планет, у наступным выпуску падкаста, які выйдзе на гэтым тыдні.

#навіны #падзея


Астранаўт Міжнароднай касмічнай станцыі Don Pettit падзяліўся захапляльным здымкам начнога неба, зробленым з арбіты. На здымку адлюстраваны мільёны зорак, якія зіхацяць над Зямлёй, ствараючы ўражанне бясконцасці Сусвету.

#навіны


Букет з тысячы зорак да Дня святога Валянціна.

Гэта адна з самых дэталізаваных выяў галактычнай туманнасці Тарантул, таксама вядомай як 30 Doradus (NGC 2070).
Здымак складаецца з рэнтгенаўскіх дадзеных абсерваторыі Chandra (сіні і зялёны), аптычных дадзеных касмічнага тэлескопа Hubble (жоўты) і радыёдадзеных ALMA (аранжавы).

#навіны

857 0 13 1 57

Хочаце быць у курсе апошніх навін са свету відэагулень, фільмаў, серыялаў і не толькі? 🤔
Наш канал — гэта ваш ключ да ўсіх галоўных падзей у поп-культуры.
Тут вы знойдзеце:
- 🔥 Найноўшыя абнаўленні і анонсы відэагулень
- 🎥 Агляд кінапрэм'ер і серыялаў
- 🎤 Навіны з музычнага свету

І ўсё гэта па-беларуску! Падпісвайцеся і заставайцеся на хвалях поп-культуры разам з намі! 📲

👉 https://t.me/schlachcic 👈
👉 https://youtube.com/@schlachcic?si=KiGr58Iz0D1_5AAv 👈


🛰 Выпуск #80 — Падкаст «Праз космас».

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | YouTube | Pocket Casts | Яндекс

У гэтым эпізодзе: астэроід можа сутыкнуцца з Зямлёй, новы рэкорд Voyager 1, Starship разбурае азонавы пласт, аўдыяпаведамленне з Меркурыя, астранаўты на Twitch.

Петыцыя з просьбай, каб Twitch дадаў беларускую мову ў якасці мовы стрымоў.

Instagram | X | YouTube |Telegram | TikTok

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

#падкаст


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Трансляцыя з МКС у прамым эфіры ў 4К.

Міжнародная касмічная станцыя пачала трансляваць відэа Зямлі з космасу, якое дазваляе разгледзець нашу планету ў дэталях. Гэта стала магчымым дзякуючы набору камер Ultra High Definition 4K, распрацаваных брытанскай кампаніяй Sen, якая спецыялізуецца на касмічных трансляцыях.

Глядзець трансляцыю.

#навіны


Касмічныя спатканні: Месяц, Юпітэр і Марс на начным небе.

Пачатак лютага падрыхтаваў для нас дзве цудоўныя сустрэчы на начным небе. 7 лютага Месяц наблізіцца да Юпітэра – найбуйнейшай планеты Сонечнай сістэмы. 9 лютага Месяц сустрэнецца з Марсам, характэрнае чырвонае ззянне якога будзе добра бачна нават без спецыяльных прыбораў. Лепш за ўсё назіраць гэтыя падзеі за горадам, падалей ад светлавога забруджвання. Пачатак — прыкладна праз гадзіну пасля заходу Сонца.

#падзея


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Камета, якой ужо няма ☄️

Камета C/2024 G3 (ATLAS) стала сапраўднай сенсацыяй.

Глядзіце больш падобных відэа ў Instagram, YouTube або TikTok.

Буду рады новым падпісчыкам!


Паштоўкі ад Blue Ghost.

Blue Ghost, прыватны пасадачны модуль ад амерыканскай кампаніі Firefly Aerospace, у дадзены момант знаходзіцца на калязямной арбіце, дзе праходзіць праверку сістэм і рыхтуецца да запуску рухавікоў для манеўру, які выведзе Blue Ghost на арбіту Месяца.
Мяккая пасадка на Месяц запланавана на 2 сакавіка.

У той жа час модуль не забывае дасылаць нам відэа і здымкі нашай планеты.

#навіны


Некалькі эпічных здымкаў з Starship Flight 7.


Вітаю!

Здароўе па-беларуску — гэта канал, дзе я распавяду пра здаровы лад жыцьця, павелічэньне прадуктыўнасьці ды самыя разнастайныя вэрсіі самаўдасканаленьня, а ў дадатак распавяду вам пра гэта па-беларуску!

Далучаймася ды дбайма аб здароўі нацыі!

https://t.me/zdarouje
https://t.me/zdarouje
https://t.me/zdarouje


🛰 Выпуск #79 - Падкаст «Праз космас».

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | YouTube | Pocket Casts | Яндекс

У гэтым эпізодзе: New Glenn, Starship, самы спякотны год, месяцовая місія Firefly Aerospace, камета C/2024 G3 (ATLAS).

Instagram | X | YouTube |Telegram | TikTok

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

#падкаст



20 last posts shown.