🔴У Магілёве сілавікі наведваюць адрасы прапіскі тых, хто выехаў з Беларусі.
🔻Адразу некалькі чалавек на працягу апошняга тыдня паведамілі MAYDAY TEAM інфармацыю пра тое, што да іх дадому ў Магілёве прыходзілі супрацоўнікі МУС.
Участковыя інспектары міліцыі наведвалі адрасы, па якіх зарэгістраваныя магілёўцы, што пакінулі краіну па розных прычынах.
👍 Візіты адбываліся пасля 19 гадзін і не суправаджаліся ніякімі дакументамі.
Сілавікоў цікавіла, ці вярнуліся тыя, хто выехаў, і калі не, дык ці збіраюцца яны вяртацца. Пры гэтым ні ператрусаў, ні аглядаў, ні афіцыйных допытаў на месцах не праводзілася.
Вядома, што ў адным выпадку ўчастковы інспектар прызнаўся, што гэтыя наведванні — загад кіраўніцтва для "падтрымання бяспечнай сітуацыі напярэдадні выбараў".
Акрамя Магілёва, інфармацыя пра падобныя візіты паступае з іншых рэгіёнаў краіны.
2️⃣
Калі вы таксама сутыкнуліся з падобным, просім паведаміць на @maydayhelp. Бяспека дадзеных і ананімнасць гарантуецца.