Tech Lead – навука і тэхналёгіі


Гео и язык канала: Украина, Украинский
Категория: Технологии


Навука, тэхналёгіі, дызайн, архітэктура, лайфстайл.
Сувязь з рэдакцыяю: @techleadbybot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Украина, Украинский
Категория
Технологии
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Упершыню ў гісторыі на камэру трапіў момант, як мэтэарыт б’ецца аб зямлю

Камэра дамафона на канадзкім востраве Прынца Эдуарда зафіксавала ня толькі відэа падзеньня мэтэарыта, але і гук яго ўдару аб тратуар, што, імаверна, зьяўляецца першым падобным выпадкам у сьвеце. Цікава, што за некалькі хвілін да падзеньня мэтэарыта гаспадар дома знаходзіўся акурат на месцы ўдару.

Мэтэарыты часта трапляюць у атмасфэру Зямлі, але толькі нешматлікія зь іх дасягаюць паверхні. Каля 48,5 тон мэтэарытнага рэчыва трапляе ў атмасфэру штодня, але большая частка згарае і выпарваецца. Буйныя кавалкі зьяўляюцца некалькі дзясяткаў разоў на год, і большасьць зь іх падае ў акіян.

👍 Tech Lead


Швэцыя вырашыла замяніць кнігі кампутарамі 15 гадоў таму, а цяпер хоча вярнуць усё назад

У 2009 годзе Швэцыя пачала мадэрнізаваць школы, замяняючы друкаваныя кнігі кампутарамі. Мэтаю было падрыхтаваць вучняў да жыцьця ў сьвеце, дзе пануюць тэхналёгіі. Улады ўважалі, што кампутары і пляншэты зробяць вучобу больш займальнаю і даступнаю. Але з часам выявіліся нэгатыўныя бакі прагрэсу.

Паводле дасьледаваньняў, пры чытаньні з экрана вочы напружваюцца больш, чым пры чытаньні звычайных кніг, увага засяроджваецца горш, а таксама зьніжаецца разуменьне і запамінаньне прачытанага. Акрамя таго, з гаджэтамі ў руках дзеці адцягваюцца на гульні і інтэрнэт замест таго, каб слухаць настаўніка.

Таксама ў Швэцыі заўважылі пагаршэньне сярод школьнікаў ключавых навыкаў: чытаньня і пісаньня.

Швэдзкія ўлады прызналі, што адмова ад звыклых мэтадаў навучаньня была памылкаю, і вырашылі зьмяніць курс. Ад 2022 да 2025 года будзе выдзелена €104 млн, каб вярнуць папяровыя кнігі ў навучальны працэс.

👍 Tech Lead

656 0 18 2 58

Касьмічны карабель эпічна выбухнуў у небе над Амэрыкаю

Starship S33 выбухнуў падчас сёмага выпрабавальнага палёту.

Ракета-носьбіт Super Heavy пасьпяхова вярнулася на стартавую пляцоўку ў Тэхасе (на першым відэа), але сам карабель пацярпеў крушэньне. Ён разьляцеўся на шмат дробных кавалкаў, якія прыгожа дагаралі, падаючы на Зямлю.

👍 Tech Lead

726 0 15 1 45

Nokia сыходзіць з рынку смартфонаў

Кампанія HMD Global адмовілася ад выпуску смартфонаў Nokia. Гаджэты фінскага брэнду ня вытрымалі канкурэнцыі на рынку, і ад іх вырашылі адмовіцца.

Але Nokia не сыходзіць канчаткова – кампанія працягне пастаўляць шматфункцыянальныя бюджэтныя мабільныя тэлефоны з кнопкамі, якія ў пачатку 2000-х зрабілі брэнд адным з самых папулярных у сьвеце.

👍 Tech Lead


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
У ChatGPT зьявілася новая функцыя

ChatGPT атрымаў функцыю Tasks (“Задачы”) для плянаваньня дзеяньняў і ўсталяваньня напамінаў. Напрыклад, можна папрасіць, каб чат-бот дасылаў прагноз надвор’я штогадзіну або зводку навінаў штораніцу. На відэа дэманструецца, як карыстальнік просіць ChatGPT нагадваць кожную раніцу а 9:30 аб тым, што трэба пайсьці на трэнінг, і суправадзіць гэта матывацыйнаю прамоваю.

Адначасова можна ставіць да дзесяці напамінаў. Пакуль функцыя даступная толькі карыстальнікам з платнаю падпіскаю.

👍 Tech Lead


Паглядзеце на першы ў сьвеце абутак, згенэраваны ШІ і надрукаваны на 3D-друкарцы

Амэрыканская кампанія Syntilay стварыла незвычайны абутак. Дызайн распрацавалі з дапамогаю нэўрасеткі Midjourney, затым малюнак прапусьцілі празь іншы сэрвіс на базе штучнага інтэлекту Vizkom, каб стварыць аб’ёмную мадэль. Тое, што атрымалася, раздрукавалі на 3D-друкарцы з выкарыстаньнем тэрмаплястычнага паліўрэтану.

Цяпер кампанія прапануе індывідуальнае друкаваньне гэтага абутку. Вырабы выпускаюцца ў пяці колерах і прадаюцца па $150 даляраў.

🎁 Tech Lead


Гарадзенскі будынак патрапіў у шорт-ліст міжнароднае архітэктурнае прэміі

Гандлёвы будынак на вуліцы Вялікая Траецкая, 25 патрапіў у шорт-ліст міжнароднае прэміі TraMod Awards у намінацыі “Архітэктура / Рэалізаваныя праекты”.

TraMod Awards арганізоўвае акадэмія ў Турэччыне, якая вывучае ўзаемадзеяньне традыцый і сучаснасьці ў архітэктуры і дызайне. Гэтым разам у конкурсе бяруць удзел архітэктары і дызайнэры з Турэччыны, Індыі, Канады, Аўстраліі, Гішпаніі, Англіі і іншых краінаў.

🌲 Tech Lead


@belarus_sacral - гэта ўласны досвед тутэйшага валацугі ў пошуках згубленай і невядомай Беларусі. Закінутыя маёнткі і храмы ў перамешку з музеямі ды мэйнстрымнымі комплексамі.
І канешне, старыя могілкі. Шмат могілак!

Далучайцеся. Будзем спазнаваць родную гісторыю навобмацак разам!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Створаны ШІ-памочнік, які лепіцца да скуры

Стартап Based Hardware прэзэнтаваў прыладу Omi з “мазгавым інтэрфэйсам”. Яе можна насіць на шыі або мацаваць да скуры з дапамогаю плястыру. Гаджэт можа адказваць на пытаньні, рэзюмаваць размовы, нагадваць пра падзеі, плянаваць сустрэчы, перакладаць размовы і ствараць сьпісы справаў.

У працэсе працы прылада бесперапынна праслухоўвае і аналізуе размовы, выкарыстоўваючы GPT-4o. Першая вэрсія коштам $89 выйдзе ў другім квартале 2025 года.

🚗 Tech Lead


Чарніцы аказаліся пад пагрозаю зьнікненьня ва ўсім сьвеце

Пра пагрозу зьнікнення чарніцаў папярэджваюць навукоўцы з унівэрсытэту штата Паўночная Караліна.

Прычына ў распаўсюджаньні мучністае расы — грыбковага захворваньня, якое пагражае сусьветнай чарнічнай індустрыі. Грыбок Erysiphe vaccinii, які выклікае захворваньне, за апошнія 12 гадоў выйшаў за межы Паўночнае Амэрыкі і распаўсюдзіўся на некалькі кантынэнтаў.

Інфэкцыя паражае расьліны, пакрываючы іх белым налётам, што перашкаджае фотасынтэзу. Гэта прыводзіць да значнага зьніжэньня ўраджайнасьці і патрабуе выкарыстаньня дарагіх фунгіцыдаў.

🧸 Tech Lead


У ЗША беспілётнае таксі выкрала пасажыра

Аўто кампаніі Waymo замест таго, каб высадзіць пасажыра ля тэрміналу ў аэрапорце, стала кружыць па паркоўцы.

Мужчына здолеў зьвязацца з службаю падтрымкі, але ў працэсе размовы стала зразумела, што ён размаўляе не з рэальным чалавекам, а з штучным інтэлектам.

Празь некаторы час аўто ўсё ж спынілася. Пасажыр нават пасьпеў на рэйс. Вось толькі асадак застаўся…

🎩 Tech Lead


Японцы паказалі лыжку, якая “соліць” ежу бяз солі

Японская кампанія прэзэнтавала на выставе CES у Лос-Анджэлесе лыжку, якая робіць ежу салёнаю без дадаваньня солі. Яна пасылае слабы электрычны ток, які імітуе “салёны” смак ежы.

Прылада вырашае праблему перавышэньня сярэднесутачнае нормы спажываньня солі, што зьвязваюць з павышэньнем ціску, павелічэньнем рызыкі інсультаў і іншых хваробаў.

Лыжку ўжо некаторы час пасьпяхова прадаюць у Японіі па $150. Цяпер кампанія Kirin вырашыла пашырыць продажы на ўвесь сьвет.

☃️ Tech Lead


Названыя найлепшыя краіны для жыцьця на пэнсіі. Якое месца заняла Беларусь?

Насельніцтва сьвету старэе, і гэта сьведчыць аб паляпшэньнях у ахове здароўя. У 1950 годзе імавернасьць таго, што дзіця дажыве да 90 гадоў, складала 4,8%. Цяпер яна складае 26,7%, а, паводле прагнозаў, да 2060 году складзе 50%.

Навукоўцы з Сынгапуру і ЗША прааналізавалі краіны паводле некалькіх крытэраў, у тым ліку прадукцыйнасьці і ўцягнутасьці, дабрабыту і іншым. Вобласьць прадукцыйнасці і ўцягнутасьці тычыцца ўцягваньня людзей сталага веку ў грамадзтва праз аплатную або валянтэрскую працу. Дабрабыт зьвязаны з даступнасьцю якаснага мэдыцынскага абслугоўваньня. Таксама ўлічвалі раўнамернае разьмеркаваньне рэсурсаў сярод пажылога насельніцтва, прадастаўленьне эканамічнае і фізычнае бясьпекі пажылым людзям.

У дзясятку лідэраў увайшлі Швайцарыя, Нарвэгія, Данія, Швэцыя, Ісьляндыя, Новая Зэляндыя, Фінляндыя, Нідэрлянды, Канада і Сынгапур. Беларусь – на 60 месцы.

🦌 Tech Lead


Сацсетка Х наблізілася да пераўтварэньня ў «праграму для ўсяго»

Напрыканцы 2024 года сацсетка Х (былы Twitter) дасягнула аднаго мільярда зарэгістраваных карыстальнікаў. Разам з тым стала вядома, што ў 2025 годзе ў ёй зьявяцца новыя сэрвісы, якія, відаць, стануць чарговым крокам да пераўтварэньня Х у «праграму для ўсяго» – менавіта гэтакую мэту агучыў Ілан Маск у 2022 годзе, набываючы Twitter.

Нядаўна ў сацсетцы стаў даступны чат-бот з штучным інтэлектам Grok. І вось, гендырэктар анансавала новыя функцыі: X TV, X Money «і іншыя».

X Money, імаверна, адкрые магчымасьці для апэрацый з грашовымі пераказамі і онлайн-гандлем таварамі, у той час як X TV мае шанец стаць сур’ёзным канкурэнтам YouTube.

😱 Tech Lead



Показано 15 последних публикаций.