Postlar filtri


Ці вы згодныя са словамі Язэпа Лёсіка?
So‘rovnoma
  •   Так, гэта база, грунт
  •   Не, ня згодны/ая
101 ta ovoz


🤨 Спрадвечна ідуць спрэчкі, маўляў, ці можна цягнуць дыялектызмы ў літаратурную мову, ці гэта толькі яе забруджвае.

Я знайшоў адказ ад мовазнаўцы Язэпа Лёсіка. Ці вы згодныя з ім?

461 1 3 19 43

Прыклады:
🌿 Пудзік хлеба з мякінай,
Груцы, бобу крыху,
Якой бульбы асьміну —
Ці ж не дось мужыку?(Я.Купала);
🌿 Апошні раз еў учора гэткай парою, калі можна назваць ядой гэну талерку рэдзенькага поснага пярловага супу (дома ў нас яго называлі суп з груцай).(Н.Гілевіч).

#родныясловы


Што ж, мне споўнілася сёння 25 год. Адчуваю сябе выдатна. Уздымаю гэтую феліжанку кавы за вашае здароўе! ☕️

698 0 1 31 126

Цікава, а якія Каляды вы адзначаеце?
So‘rovnoma
  •   Каталіцкія
  •   Праваслаўныя
  •   Ніякія
  •   Абодва разам
266 ta ovoz


🔥 Хачу павіншаваць вас усіх з новым годам і шчыра падзякаваць кожнаму за тое, што глядзіце, каментуеце і падабайкаеце мае допісы ды відэа.

Няхай у вас у новым годзе споўняцца вашыя мары. ✨

А сабе жадаю ў новым годзе паболей выпускаць для вас кантэнту 🧐

823 0 0 11 82

🔥 Зварот Франішка Аляхновіча да беларусаў праз газету «Гоман» у 1917 г., за год да абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

2.2k 4 12 34 70

Калі б заўтра здарыўся рэферэндум датычна назвы тэратэрыяльнага дзялення Беларусі, то з які б варыянт вы прагаласавалі:
So‘rovnoma
  •   за ваяводствы, бо то гістарычная назва(было ў ВКЛ)
  •   за вобласці, хай так і застаецца
224 ta ovoz


Taja ž viersija dopisa, ale biełaruskaju łacinkaju

🔥 Ciskajcie reakcyju, kali padabajecca kantent na łacincy


🔥 Зрабіў для вас пашыраную версію пра эвалюцыю «Пагоні» ад старажытнасці да цяперашнасці

p.s. на відарысе адлюстравана толькі дзяржаўная «Пагоня». У тым ліку гербы паўстання Каліноўскага і Слуцкага паўстання.


📌 Муляць - прычыняць боль, ціснуць, націраць; або ў перан.зн. турбаваць, непакоіць, трывожыць каго-, што-н.; дакучаць каму-н

Прыклады:
🌿 Але на гэты раз і яго дзядзькавы словы не праймалі: цвёрды, мулкі камячок злосці і недаверʼя ўсё бліжэй падбіраўся да сэрца(Ц.Гартны);
🌿 Зямля мая то мяккая, то мулкая,(П.Панчанка);
🌿 Чаму так цяжка і трывожна на душы? Здаецца, нейкі мулкі камень ляжыць там, не дае спакойна дыхнуць.(А.Якімовіч).

#родныясловы


🔥 Пра важнасць ведання сваёй сапраўднай гісторыі

📌 Міхась Чарняўскі - беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук.

Цікавы факт - у юнацтве ён натрапіў на ўлёткі Расціслава Лапіцкага, які вёў антысавецкую барацьбу. Імаверна гэта так уразіла спадара Міхася Чарняўскага, што ўсё сваё жыццё ён прысвяціў вывучэнню і пашырэнню беларускай гісторыі.

Дрч, ён быў адным з заснавальнікаў БНФ «Адраджэнне»


🔥 Карціна, якая раз'юшыла расейскую прапагандыску

Надоечы была навіна, як расейская прапагандыска наведала Горадню і засталася ў жаху ад карціны, дзе маскоўская дэлегацыя паўзе на карачках.

Што ж, тое, што расейцаў палохае, для беларусаў святое. Бо карціну намаляваў Ян Матэйка, а на ёй адлюстраваны эпізод вызвалення Стэфанам Баторыям нашых земляў з-пад маскоўскай акупацыі.

Гэта ішла Інфлянцкая вайна, калі маскоўскі цар Іван Жахлівы спустошыў наш край, спаліў і абрабаваў шмат вёсак, мястэчкаў і гарадоў. Наш старажытны Полацак аказаўся на дзясятак гадоў пад акупацыяй. І толькі таленавіты ваяводца Стэфан Баторы здолеў зладзіць гарачую лазню ворагу.

Уласна на карціны паказаная маскоўская дэлегацыя, якая ўжо сама патрабавала міру.

Стэфан Баторы - наш зубар 🦬


🔥 У гэты дзень(33 гады таму) беларускія дзяржаўныя сымбалі займелі свой эталон.

📌 19 верасня 1991 г. бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" сталі дзяржаўнымі, а 11 снежня быў зацверджаны афіцыйны эталон.

📌 Калі пра "Пагоню" вы і так усё ведаеце. То бел-чырвона-белы сцяг быў зацьверджаны ў прапорцыі шырыні і даўжыні 1:2 і чырвонага колеру RGB 204, 0, 0(гэты чырвоны вы можаце пабачыць на сайце rgb.to)

⚡️ Нашыя сымбалі ўзапраўды вельмі прыгожыя і эстэтычныя! А гэтаксама, мая думка, яны дагэтулькі з'яўляюцца адзінымі легітымнымі дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі(бо іх змена адбылася неканстутацыйным і злачынным шляхам)




📌 У выпуску я абяцаў даслаць кнігу «Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту» з каментарамі ад Аляксандра Фядуты

У прыватнасці я свой выпуск рабіў і паводле гэтай кнігі.

Калі ў вас ёсць жаданне болей падрабязна занурыцца ў тэму, як Мураўёў-Вешальнік душыў вызвольнае паўстанне Каліноўскага, то ж раю да прачытання


Мураўёўкі - метад рэпрэсіі нашага краю

Падчас задушэння вызвольнага паўстання Кастуся Каліноўскага віленскі губернатар Мураўёў-Вешальнік аддаў загад перабудоўваць беларускія храмы(быўшыя ўніяцкія, дзейныя каталіцкія і праваслаўныя) на маскоўскі ўзор.

Адна з характэрных рысаў - гэта залатыя цыбуліны, якія неўласцівыя нашым, у тым ліку праваслаўным, храмам. Гэта чужое.

Такія перабудаваныя храмы называюцца «Мураўёўкамі» і вы можаце знайсці іх па ўсёй Беларусі.

p.s. шчыры дзякуй падпішчыку, які выправіў мяне датычна Фары Вітаўта(я хібна дадаў здымак, дзе Фара Вітаўта перабудаваная палякамі. Цяпер жа ілюстрацыя правільная)


YouTube Беларусi dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Дуліна табе ад Барадуліна, Мураўёў!


👊 Блогер Тутэйшы Шляхціч апавядае пра найгалоўнага ворага для беларусаў Мураўёва-Вешальніка і яго метад, які сёння выкарыстоўвае рэжым Лукашэнкі.

Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ


Гэты рускі ЗАМАРДАВАЎ беларусаў і Каліноўскага. Як Мураўёў-Вешальнік знішчаў наш край


📌 Чаму Мураўёў - найгалоўны вораг для беларусаў?

📌 Як ён паўплываў на сучасную карную сістэму Расіі і Беларусі?

📌 Як вы штодня сустракаецеся з мураўёўскай спадчынай?

📌 Які мураўёўскі метад сёння выкарыстоўвае лукашэнкаўскі рэжым?

📌 А гэтаксама ці ўзапраўды яму належыць выраз "Што не дарабіў рускі штык, даробіць..."? -

🔥 глядзіце ў новым выпуску на маім канале

Глядзець: https://youtu.be/0xutbLeBrB8



20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.