Postlar filtri




Так Адам Міцкевіч расказваў сваім студэнтам пра беларускую мову ў Калеж дэ Франс у Парыжы, дзе ўзначальваў катэдру славянскіх моваў.

Адам Міцкевіч глыбака шанаваў беларускую мову. Ды нат звяртаўся па-беларуску да сваёй каханнай Марылі Верашчакі.

Таксама цікавы момант, што ў сваіх лістах Міцкевіч ужываў і назву Беларусь, але меў на ўвазе выключна ўсходняю частку сучаснай Беларусі. Заходняю ж, скуль родам сам Міцкевіч, называў Літвою.

#родныяцытаты

530 0 11 3 56

Ня блытайма! Паўстанне Каліноўскага пачалося 1 лютага, а не 22 студзеня. Для палякаў гэта студзенскае паўстанне, для нас жа - лютаўскае

Бо літаральна нядаўна многія пісалі пра пачатак паўстанне Каліноўскага ў студзені, але гэта памылка


Грандыёзны пінскі касцёл Св. Станіслава — згубленая спадчына

Я яго назваў грандыёзным, бо ён рэальна быў вялічэзным. Каб вы разумелі, калегіум побач, які на яго фоне здаецца маленькім, - ужо вялічэзны. Гэта можна адчуць толькі, калі побач стаць ля яго. І вось касцёл быў яшчэ большым.

Уласна гэты касцёл належаў да езуіцкага кляштару, якія былі збудаваныя дзесь у 1636-1646 гг.

Неўзабаве кляштар атрымаў статус калегіума. Тутака выкладаліся літаратура, фізіка, логіка, гісторыя, геаграфія, замежныя мовы і ўласна тэалогія. Пры калегіуме дзейнічалі музыкальная «бурса», бібліятэка, тыпаграфія, аптэка і лякарня для бедных. У сярэднім колькасць навучэнцаў складала 700 чалавек з усёй Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.

На жаль, касцёл да сённяшнасці не захаваўся. У 1939 г. камуністы абстралялі з гармат яго вежы. А ў 1953 зусім знеслі, каб паставіць помнік Леніну :/

#згубленаяспадчына


Во справы. Пачуў як жонка кажа, што нехта «гоцае». Я не зразумеў. Загугліў і адкрыў для сябе новае слова: гоцаць, або гоцкаць

Прыклады ўжывання:
🌿 — Не гоцай ты, — спыніла Ганка хлапца, які пачаў танцаваць рок-н-рол. (Прокша);
🌿 Зрэдку праходзіла конка; з гары коні гоцкалі трухам, а пад гару напіналіся як маглі(Скрыган).

#родныясловы


📌 Падпісчык у супольнасці ютуб даў адказ, адкуль жа ўзяўся такі загадкавы герб Горадні на паштоўцы прымеркаванай паэме «Пан Тадэвуш»

Прашу звярнуць увагу цяпер на герб, які намаляваны на замалёўцы Горадні.

Адказ такі: гэты герб, дзе можна пабачыць акрамя Пагоні, яшчэ і польскага Арла, Архангела Міхаіла(Кіеўшчына), Юр'еў сцяг(Валынь), Мядзьведзя(Жамойць) і герб Генрыха ІІІ, які быў не гарадскім гербам, а каралеўскім.

Акурат каралеўскі герб Генрыха Валуа і быў узяты за аснову, калі Горадню картографы Георгіі Браун і Франс Гогэнберг намалявалі ў сваім «Civitates orbis terrarum»(Атласе гарадоў зямнога свету). Пасля чаго менавіта такі герб памылкова замацаваўся за Горадняй.


😌 «Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!..»

Знайшоў прыгожую паштоўку прысвечаную першым радкам паэмы «Пан Тадэвуш».

Аўтарам паштоўкі быў Караль Кранікоўскі з Кракава. Спадар шмат рабіў прыгожых паштовак прысвечаных уласна польскай тэматыцы. Але канкрэтна гэтая паштоўка напраўду ўніверсальная: бо яна цікавая як і палякам, так і нам беларусам.

Тут вы самі можаце заўважыць файную Пагоню, надпісы з назвамі Горадня, Вільня, Жамойць.

Адзінае што я так і не скеміў, чаму разам з Горадняй і яе ўласнай Пагоняй красуюцца іншыя гербы, і што яны ўвогуле значаць, калі ў Вільні і Жамойці пазначаныя маналітныя гербы, без дадатковых элементаў. Калі ведаеце адказ - напішыце

А яшчэ я пабачыў адаптацыю гэтай паштоўкі на летувіскую мову. Мо і на беларускую варта зрабіць? Як думаеце? (прыклад дашлю ў каментарах)

755 0 3 12 35

Заходзьце на трансляцыю: паганім пра жыццё-быццё, падзеі, гісторыю і гэтакдалей

Спасылка: https://www.twitch.tv/tutejszy_slachcicz


🔥 Ганаровая варта Першага беларускага палка каля вайсковай камендатуры Горадні ў 1919 г.

📌 Цяперака тут храм свт. Мікалая Цудадзея


😱 Як змяніўся з часам Полацак - каласальна

📌 Калісь Полацак па свайму хараству нічым не саступаў любому іншаму еўрапейскаму гораду. Гэта мы можам пабачыць дзякуючы нямецкаму мастаку-лейтэнанту Хрысціяну Вільгельму фон Фабер дзю Фору, які вядомы літаграфіямі падзей вайны 1812 году.

📌 Другі здымак зроблены ў 1914 г. Я не знайшоў хто аўтар. Але такі ж аналагічны здымак можна знайсці за 1890 год у кнізе В.Ластоўскага "Кароткая гісторыя Беларусі"

📌 Ну і ўрэшце сучасны выгляд. Як бачым, Полацак згубіў свой унікальны сярэднявечны выгляд. Апошняй балючай стратай стаў каталіцкі храм Святога Стэфана, які з'яўляўся асноўнай дамінантай на полацкай плошчы. Цяперака там русіфікатарская дамінанта - помнік «Айчынай вайне 1812» 🤨

1k 2 13 5 49

Reč Paspalitaja - nia tolki Polšča

📌 U śviecie raspaŭsiudžany mif, maŭlaŭ, Reč Paspalitaja Abodvuch Narodaŭ - heta tolki Polšča. Ale kali ŭhledziecca ŭ dziaržaŭny ład, to možna zaŭvažyć, što heta była kanfiederacyja z dvuma samastojnymi dziaržavami.

🧐 Bo takija atrybuty jak ułasnaja terytoryja, vojska, zakony i inš. i jość atrybutami samajstojnaści i niezaležnaści.


Рэч Паспалітая - ня толькі Польшча

📌 У свеце распаўсюджаны міф, маўляў, Рэч Паспалітая Абодвух Народаў - гэта толькі Польшча. Але калі ўгледзецца ў дзяржаўны лад, то можна заўважыць, што гэта была канфедэрацыя з двума самастойнымі дзяржавамі.

🧐 Бо такія атрыбуты як уласная тэрыторыя, войска, законы і інш. і ёсць атрыбутамі самайстойнасці і незалежнасці.


Nu j viadoma ja zrabiŭ jašče j varyjant na biełaruskaj łacincy


Пагоня побач 🔥

Зрабіў для вас відарыс з гербамі ваяводстваў Вялікага княства.

📌 Можна прыкмеціць, што герб «Пагоня» пакрывае амаль поўнасцю тыя ваяводствы, дзе знаходзіцца этнічнае рассяленне беларусаў. Выняткам сталі Наваградскае і Смаленскае ваяводствы. Але і там баявыя харугвы мелі акурат «Пагоню»

p.s. у сеціве бачыў падобны відарыс з гербамі ваяводстваў ВКЛ, але па незразумелай мне прычыне там чамусь выкарыстаныя гербы ваяводстваў Польскай Рэспублікі часоў Пілскудскага. У прыватнасці гэты момант і падбухторыў мяне зрабіць свой варыянт


Ці вы згодныя са словамі Язэпа Лёсіка?
So‘rovnoma
  •   Так, гэта база, грунт
  •   Не, ня згодны/ая
101 ta ovoz


🤨 Спрадвечна ідуць спрэчкі, маўляў, ці можна цягнуць дыялектызмы ў літаратурную мову, ці гэта толькі яе забруджвае.

Я знайшоў адказ ад мовазнаўцы Язэпа Лёсіка. Ці вы згодныя з ім?

1k 1 4 19 57

Прыклады:
🌿 Пудзік хлеба з мякінай,
Груцы, бобу крыху,
Якой бульбы асьміну —
Ці ж не дось мужыку?(Я.Купала);
🌿 Апошні раз еў учора гэткай парою, калі можна назваць ядой гэну талерку рэдзенькага поснага пярловага супу (дома ў нас яго называлі суп з груцай).(Н.Гілевіч).

#родныясловы


Што ж, мне споўнілася сёння 25 год. Адчуваю сябе выдатна. Уздымаю гэтую феліжанку кавы за вашае здароўе! ☕️

936 0 1 31 132

Цікава, а якія Каляды вы адзначаеце?
So‘rovnoma
  •   Каталіцкія
  •   Праваслаўныя
  •   Ніякія
  •   Абодва разам
266 ta ovoz


🔥 Хачу павіншаваць вас усіх з новым годам і шчыра падзякаваць кожнаму за тое, што глядзіце, каментуеце і падабайкаеце мае допісы ды відэа.

Няхай у вас у новым годзе споўняцца вашыя мары. ✨

А сабе жадаю ў новым годзе паболей выпускаць для вас кантэнту 🧐

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.