Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
❗️Асудзілі пінскага журналіста Яўгена Нікалаевіча, які вярнуўся ў Беларусь
26 верасня 2024 году суд Пінска і Пінскага раёну прызнаў палітзняволенага журналіста Яўгена Нікалаевіча вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яму прызначылі паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Медыя-Палессе».
Справу разгледзела суддзя Яўгенія Мельнік.
У 2020 годзе Яўген у якасці відэакарэспандэнта «Медыя-Палесся» асвятляў пратэсты ў Пінску. Журналіст не прымаў непасрэднага ўдзелу ў пратэстах: ён вёў фота– і відэаздымку па рэдакцыйным заданні. 10 жніўня 2020 года пры выкананні службовых абавязкаў Нікалаевіч быў затрыманы і збіты.
У 2020-ым годзе мужчына пакінуў Беларусь. Ён працаваў за мяжой у сферы, не звязанай з журналістыкай. У пачатку 2024 года ён вырашыў вярнуцца дадому і быў затрыманы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116981