SVDK | Słužba Vajarskaj Dapamohi Kalinoŭskaha


Kanal geosi va tili: Ukraina, Ukraincha
Toifa: Siyosat


Служба Палка Кастуся Каліноўскага, мэтай якой з'яўляецца апека над параненымі, суправаджэнне іх аднаўлення і рэабілітацыя, дапамога дакументальнага афармлення параненняў, а таксама дапамога родным і блізкім загінуўшых ваяроў.

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Ukraina, Ukraincha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Супрацоўнікі КДЦ павіншавалі са святам ваяроў і патранатную службу ПКК.

@kalinoucy

@belwarriors

@krama.1863


Два гады таму, нашай патранатнай службай быў створаны і афіцыйна прэзентаваны брэнд "Kalinoucy".
У звязку з гэтым аб'яўляем пра месяц зніжак на ўвесь асартымент @krama1863!

💰Усе сродкі ідуць на патрэбы патранатнай службы падраздзялення.

@kalinoucy

@belwarriors

@krama.1863


Сцягі прыспушчаны, прысутныя ўсталі на калена перад героем, гучаць стрэлы ў неба тройчы. Так мы сёння развіталіся з пабрацімам, загінуўшым за вольны беларускі народ.

Мы не гаворым "правялі ў апошні шлях". Мы гаворым "ён назаўжды ў шыхце".

Героі не паміраюць! Жыве!


Акрамя асноўнага накірунку ў працы, камандай СВДК быў створаны творчы іміджэвы праэкт - Крама Каліноўскага, якая існуе з траўня 2022г. Першыя цішоткі  яшчэ батальёна Кастуся Каліноўскага пабачылі свет менавіта тады.

Крама выконвае шмат функцый:
- Прасоўванне інфармацыі пра дзейнасць Палка на больш шырокую аўдыторыю. Калі вы носіце наш мерч, то тым самым  дапамагаеце нам распавесці свету пра беларускіх дабраахвотнікаў;
- Забяспячэнне патрэб СВДК і часткова патрэб Палка: сродкі ад продажу мерчу ідуць на набыццё аўтамабіляў, дронаў, запчастак, на забеспячэнне патрэб параненых байцоў і інш.

Камандай СВДК у рамках Крамы распрацоўваюцца  шэўроны падраздзяленняў Палка, палкавыя сцягі, цішоткі і іншая паліграфічная прадукцыя ПКК.

@kalinoucy
@belwarriors
@SVDK


МСЭК.
Ці могуць беларусы праходзіць Медыка-сацыяльную экспертную камісію (МСЭК) ва Украіне і атрымліваць інваліднасць?
Пасля цяжкага паранення ці захворвання каманда СВДК суправаджае нашых байцоў падчас праходжання імі
МСЭК з мэты атрымання інваліднасці і выплаты за яе. Такое суправаджэнне месціць у сабе наступныя этапы:
- Падрыхтоўка ўсяго неабходнага пакета дакументаў для праходжання МСЭК і іх натарыяльнае пасведчанне;
- Суправаджэнне байцоў ва ўсіх медыцынскіх інстанцыях перад МСЭК;
- Праходжанне самой МСЭК і далейшая перадача высновы камісіі для атрымання байцом выплаты.

Дзякуючы досведу каманды СВДК і напрацаванай практыцы, гэты непросты бюракратычны шлях нашы байцы праходзяць прасцей, лінейна, за меншы час і без неабходнасці рабіць непатрэбныя дзеянні.

@kalinoucy
@belwarriors
@SVDK


Ваяры ПКК на аднаўленні і рэабілітацыі.

@kalinoucy
@belwarriors
@SVDK


19.01.24 працаўнікі Службы ваярскай дапамогі Палка Кастуся Каліноўскага разам з ваярамі Палка "Дэнам" і "Маркам" прысутнічалі на мерапрыемстве, прысвечаным  40годзю КДЦ, павіншавалі са святам і выказалі падзяку калектыву.
На мерапрыемстве супрацоўнікамі КДЦ быў арганізаваны благадзейны аўкцыён, а сабраныя сродкі ад яго перададзены на патрэбы ПКК.

@kalinoucy
@belwarriors


Полк Каліноўскага dan repost
👍 Учора ў Жытоміры прайшло ўрачыстае развітанне з палкоўнікам ў адстаўцы — адным з самых дасведчаных інструктараў Палка Кастуся Каліноўскага Молакава Мікалая Мікалаевіча.

Ён быў з намі з самага пачатку і стаў неад'емнай часткай нашай гісторыі. Яго самаадданасць, прафесіяналізм і сталае імкненне падзяліцца сваім досведам пакінулі вялікі след у гісторыі нашага Палка.
Гэты вялікі чалавек быў не толькі выдатным інструктарам, але і верным сябрам і настаўнікам.

Яго ўклад у развіццё нашых навыкаў застанецца з намі назаўжды. Мы смуткуем і памятаем светлыя моманты, якія ён пакінуў у нашых сэрцах.

8 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.