#Верас #верш
Як бы мне загадалі
Намаляваць цуда,
Ды такое, каб іскрылася,
Каб уражвала сваёй прыгажосцю,
Сваёй непаўторнасцю,
Я б намалявала. Так,
Я б намалявала
Светла-блакітную бездань неба,
Ужо па-зімняму халоднага і высокага.
Я б намалявала
Румяныя водсветы позняга сонца,
Што, спяшаючыся за далягляд,
Абліваюць сваім цяплом
Сцены і дахі дамоў,
Балконы і вокны,
Мітуслівую дарогу...
То заход разгуляўся і, узмахнуўшы пэндзлем,
Выпадкова кінуў пару кропель залатой акварэлі
На горад.
Я б намалявала
Доўгія і шырокія вуліцы,
Якія разбягаюцца ў розныя бакі,
Цякуць далёкімі адна ад адной шляхамі,
А потым зноў перакрыжоўваюцца,
Сплятаючыся ў непарыўную павуціну.
Я б намалявала парыжэлае лісце,
З якім гуляе, то сцелячы па зямлі, то ўзнімаючы ўвысь,
Гарэза-вецер.
Я б намалявала тонкія, паабляцелыя ўжо галіны
Стомленых дрэў.
Тое, як яны цягнуцца да бяздоннае вышыні
Усёй сваёй істотай.
Я б намалявала
Маўклівыя статуі.
Як яны стаяць строгія, непарушныя,
Назіраюць
За гарадской мітуснёй.
Назіраюць
За людзьмі,
За лёсамі,
За жвавым і яркім жыццём.
Якія словы заняволены
У навекі стуленых
Гранітных вуснах?
Што гэтыя нямыя выведнікі хочуць нам сказаць?
Пра што папярэдзіць?
Калі б мне загадалі
Намаляваць цуда,
Я б намалявала
Цябе, вячэрні Менску.
Калі ты, хуткі і бліскучы,
Развітваешся з лістападам
І чакаеш у госці снежань.
26.11.2024
Як бы мне загадалі
Намаляваць цуда,
Ды такое, каб іскрылася,
Каб уражвала сваёй прыгажосцю,
Сваёй непаўторнасцю,
Я б намалявала. Так,
Я б намалявала
Светла-блакітную бездань неба,
Ужо па-зімняму халоднага і высокага.
Я б намалявала
Румяныя водсветы позняга сонца,
Што, спяшаючыся за далягляд,
Абліваюць сваім цяплом
Сцены і дахі дамоў,
Балконы і вокны,
Мітуслівую дарогу...
То заход разгуляўся і, узмахнуўшы пэндзлем,
Выпадкова кінуў пару кропель залатой акварэлі
На горад.
Я б намалявала
Доўгія і шырокія вуліцы,
Якія разбягаюцца ў розныя бакі,
Цякуць далёкімі адна ад адной шляхамі,
А потым зноў перакрыжоўваюцца,
Сплятаючыся ў непарыўную павуціну.
Я б намалявала парыжэлае лісце,
З якім гуляе, то сцелячы па зямлі, то ўзнімаючы ўвысь,
Гарэза-вецер.
Я б намалявала тонкія, паабляцелыя ўжо галіны
Стомленых дрэў.
Тое, як яны цягнуцца да бяздоннае вышыні
Усёй сваёй істотай.
Я б намалявала
Маўклівыя статуі.
Як яны стаяць строгія, непарушныя,
Назіраюць
За гарадской мітуснёй.
Назіраюць
За людзьмі,
За лёсамі,
За жвавым і яркім жыццём.
Якія словы заняволены
У навекі стуленых
Гранітных вуснах?
Што гэтыя нямыя выведнікі хочуць нам сказаць?
Пра што папярэдзіць?
Калі б мне загадалі
Намаляваць цуда,
Я б намалявала
Цябе, вячэрні Менску.
Калі ты, хуткі і бліскучы,
Развітваешся з лістападам
І чакаеш у госці снежань.
26.11.2024