Зьявіўся нашыйнік, які дазваляе паразмаўляць з сабакам або катом
Стартап Personifi AI з Тэхасу
прэзэнтаваў гаджэт, аб якім мараць усе ўладальнікі хатніх гадаванцаў. Разумны нашыйнік Shazam Band перакладае на чалавечую мову тое, што кажа жывёла.
Паводле вытворцы, прылада абсталяваная штучным інтэлектам, які навучаны на сотні тысячаў запісаў брэху і мяўканьня розных пародаў сабак і катоў. Акрамя таго, нашыйнік мае датчыкі, якія разумеюць стан гадаванца, напрыклад, як шмат ён сёньня паеў і ці адчувае ён стрэс.
Цана Shazam Band – $495, але дадаткова трэба плаціць за падпіску на штучны інтэлект па $295 штогод.