Валанцёры Офіса 👍🏻


Kanal geosi va tili: Ukraina, Ukraincha


Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай.
Далучыцца да нас можна праз @AskOffice_bot.
Падтрымаць тут: https://bysol.org/ru/initiatives/stvolunteer/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Ukraina, Ukraincha
Statistika
Postlar filtri


#Што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні час

Фрыдман: гісторыя і будучыня
У новым выпуску “ТОК” гісторык Аляксандр Фрыдман расказаў пра дыктатуры і сцэнары магчымага транзіту ў Беларусі.

Жываглод: палітвязні і стратэгія на 2025
Лідарка “Сумленных людзей” Алена Жываглод абмеркавала ў эфіры “Еўрарадыё” сітуацыю з палітвязнямі і стратэгію дэмсіл на 2025 год.

Лябедзька: легалізацыя, парламенты, праекты законаў
У эфіры “Еўрарадыё” дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкім супрацоўніцтве расказаў, як ідзе праца над Канстытуцыяй Новай Беларусі і як замежныя дэпутаты могуць дапамагчы беларусам (-кам) у легалізацыі.

Цапкала: 2020 і пасля
У інтэрв’ю на “Жыццё-маліна” Вераніка Цапкала ўзгадала выбарчую кампанію і распавяла пра сваю дзейнасць пасля 2020 года.

Латушка і Пракоп'еў: канфлікт у КР
На “Еўрарадыё” лідары двух спісаў Павел Латушка і Вадзім Пракоп’еў абмеркавалі працэдуры у Каардынацыйнай радзе.

Шчытцова: як паступаць за мяжу
Дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова на “Свабодзе Premium” патлумачыла, як можна паступаць за мяжу, калі ў Беларусі не выдаюць патрэбныя дакументы.

"Мне таксама не падабаецца": дзе вучыцца беларусам (-кам)
Менеджар Павел Баркоўскі і кіраўнік Беларускага бізнес-цэнтра ў Варшаве Дзмітрый Данільчук абмеркавалі з Яўгеніяй Сугак якасць беларускай адукацыі і якія магчымасці застаюцца ў беларусаў (-к).


Што такое лідарства і як быць лідарам (-кай)?

Весці за сабой людзей – навык, які можна развіць. З сённяшняга лікбеза даведаецеся, якія якасці патрэбныя лідару (-цы), якія стылі лідарства існуюць і як стаць лідарам (-кай) у сваёй сферы.

Гартайце карткі з парадамі.

#лікбез


Еўрапейскі корпус салідарнасці запрашае да валанцёрства: новыя #магчымасці

🇩🇪 Дапамагаць у дзіцячым садку ў Карлсруэ
Дзіцячы сад Kita SieKids у Карлсруэ шукае валанцёраў (-к) для дапамогі выхавацелям (-лькам) у працы з дзецьмі да 6 гадоў. Вы будзеце ўдзельнічаць у гульнях, спорце, мастацтве, дапамагаць на кухні, суправаджаць дзяцей на экскурсіях, вучыць дзяцей рамёствам. Веданне англійскай мовы абавязкова, французскай і нямецкай – пажадана.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 20/06. Праект будзе працаваць у кастрычніку-лютым.

🇨🇿 Працаваць з дзецьмі і моладдзю ў Кадані
Валанцёры (-кі) будуць дапамагаць у цэнтры мацярынства–дзіцячым садку. Задачы ўключаюць арганізацыю адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў для дзяцей, дапамогу ў сацсетках і PR, правядзенне мерапрыемстваў для мясцовай супольнасці, навучанне дзяцей англійскай мове праз гульні, творчыя заняткі.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 30/06.

🇦🇹 Падтрымліваць моладзь у культурным цэнтры ў Зальцбургу
Цэнтр арганізоўвае турніры, гульні, канцэрты, адкрытыя сцэны, радыёшоў і майстар-класы, арыентаваныя на ЛГБТК+ моладзь. Ад валанцёраў (-к) патрабуецца дапамога ў стварэнні бяспечнага і інклюзіўнага асяроддзя. Базавыя веды нямецкай мовы вітаюцца.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 01/08.

🏠 На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі. Для прагляду некаторых старонак на сайце праграмы трэба зарэгістравацца.

🗒️ Да ўдзелу запрашаюць людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Базавым патрабаваннем, як правіла, з’яўляецца веданне англійскай мовы.


Стыпендыі і абмены па ўсім свеце: новая падборка

🇭🇺 Праграма для журналістаў (-к) у Венгрыі
The ASEF Journalists Seminar (ASEFJS) запрашае журналістаў (-к) на праграму па штучным інтэлекце і лічбавізацыі. Падчас семінара зможаце ўсталяваць кантакты з журналістамі (-камі) з Еўропы і Азіі. Сярод патрабаванняў – узрост да 35, досвед працы ад 2 гадоў і добрая англійская.
🗓️ Заяўкі – да 23/06. Семінар пройдзе 9-12 верасня.

🇰🇷 Летняя школа ў Карэі
Праграма KAIST Electrical Engineering прапануе двухдзённы візіт у Карэю. Падчас яго вы зможаце даведацца пра электронную інжынерыю. Праграма прапануе пакрыццё транспартных выдаткаў, пражывання, харчавання і самога навучання. Удзельнікі (-цы) мусяць ведаць англійскую і вучыцца на бакалаўрыяце па тэхнічнай спецыяльнасці.
🗓️ Заяўкі – да 26/06. Школа пройдзе 19-20 жніўня.

🇲🇽 Стыпендыя на навучанне ў Мексіцы
Мексіканскі ўрад прапануе стыпендыі на навучанне ў мексіканскіх універсітэтах. Даступнае фінансаванне на бакалаўрскія, магістарскія і доктарскія праграмы – пакрываюцца кошт навучання, страхоўка і візавыя выдаткі, а таксама выплачваецца стыпендыя 700-900 долараў. Для ўдзелу ў праграме трэба ведаць іспанскую мову.
🗓️ Заяўкі – да 28/06.

🇺🇸 Стыпендыя Fulbright Foreign Student Program
Праграма дазваляе ўдзельнікам(-цам) вучыцца да двух гадоў ва ўніверсітэтах ЗША для атрымання ступені магістра. Праграма прапануе фінансаванне на ўвесь перыяд навучання. Грант пакрывае выдаткі на навучанне, авіябілеты, а таксама ўключае штомесячную стыпендыю і медыцынскую страхоўку. Патрабаванні да ўдзелу – ведаць англійскую і мець вышэйшую адукацыю.
🗓️ Заяўкі – да 01/08.

#адукацыя


Вывучаць штучны інтэлект анлайн і бясплатна – проста. Глядзіце, якія курсы даступныя

🌐 ШІ для ўсіх
На Coursera даступны кароткі 6-гадзінны курс пра асновы ШІ. Вы таксама даведаецеся, як убудаваць ШІ ў працэсы ў сваім праекце або кампаніі. Курс на англійскай мове, але даступны ў аўтаматычным перакладзе на рускую або ўкраінскую мовы.

🇫🇮
Праграма па штучным інтэлекце ад Helsinki Open University
За 6 тыдняў можна анлайн прайсці 6 раздзелаў – ад асноў ШІ, прынцыпаў яго працы і да наступстваў яго стварэння для грамадства. Па выніках курса можна атрымаць крэдыты для еўрапейскіх ВНУ (ECTS), а таксама прайсці больш глыбокі курс па стварэнні ШІ. Праграмы на англійскай мове.

🌐 Курс па ШІ ад Google
Курс на edX факусуецца на ШІ і даных – як на аснове даных ён вучыцца даваць адказы і як недахоп даных можа прыводзіць да памылак. Таксама з курса вы даведаецеся пра праграмаванне ШІ.

Усе тры курсы даступныя ў любы час.

#адукацыя


Беларускія каманды шукаюць валанцёраў (-к) і не толькі: новыя #магчымасці

“ІншыЯ” запрашае валанцёраў (-к)
ІншыЯ — гэта беларуская моладзевая арганізацыя, якая працуе для моладзі Беларусі, каб разам будаваць інклюзіўнае і талерантнае грамадства. Калі вам блізкія каштоўнасці арганізацыі, вы можаце далучыцца да яе валанцёрскай каманды і дапамагаць як анлайн, так і афлайн.

“РАДА” шукае міжнароднага (-ую) сакратара (-ку)
Пазіцыя ў Моладзевым савеце “РАДА” прадугледжвае рэалізацыю міжнародных праектаў, арганізацыю замежных візітаў, працу з сяброўскімі арганізацыямі і прадстаўленне “РАДА” на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Праца ў Вільнюсе або анлайн на 0,7 стаўкі. Старт працы – 1 жніўня. Заяўкі прымаюцца да 1 ліпеня.

Пікнік LTCŃ у пошуках валанцёраў (-к)
27 ліпеня дыяспара Кракава правядзе пікнік – будзе патрэбна дапамога па розных кірунках: фізічная праца, дапамога з дэкарацыямі, камунікацыя з гасцямі і іх дзецьмі, перавозка рэчаў. Валанцёрства – добрая магчымасць нэтворкінга. Запаўняйце форму самі або запрашайце польска- і англамоўных сяброў (сябровак).


📚 Што пачытаць? Вось #падборка кніг, якія дапамогуць зразумець развіццё сучасных дэмакратый і недэмакратычных рэжымаў

1️⃣ Джарэд Дайманд, "Стрэльбы, мікробы і сталь". Лаўрэят Пулітцэраўскай прэміі Дайманд даследуе, чаму некаторыя цывілізацыі дамагліся поспеху, а іншыя засталіся ў заняпадзе. Ён звязвае гэта з геаграфічнымі і экалагічнымі фактарамі.

2️⃣ Фрэнсіс Фукуяма, "Канец гісторыі і апошні чалавек". Фукуяма разважае пра трыумф ліберальнай дэмакратыі як канчатковай формы ўрада і яго ўплыў на будучыню чалавецтва.

3️⃣ Карл Попер, "Адкрытае грамадства і яго ворагі". Аўтар крытыкуе таталітарныя ідэалогіі і абараняе прынцыпы адкрытага грамадства, заснаванага на крытычным мысленні і свабодзе дыскусіі.

4️⃣ Амарціа Сен, "Развіццё як свабода". Сен разглядае развіццё не толькі ў фокусе эканамічнага росту, але і ў непарыўнай сувязі з пашырэннем індывідуальных свабод і магчымасцей людзей.

5️⃣ Мансур Олсан, "Уздым і заняпад нацый". Олсан даследуе, як спецыяльныя інтарэсы і лабісцкія групы могуць перашкаджаць эканамічнаму росту і развіццю краін.


5-6 ліпеня ў Цэсісе🇱🇻 пройдзе фестываль LAMPA, дзе будзе і беларускі тэнт. Шукаем валанцёраў (-к), якія ведаюць латышскую мову!

Што трэба будзе рабіць?


✔️ Расказваць гасцям фестывалю пра тэнт.
✔️ Дапамагаць наведвальнікам (-цам) гуляць у беларускае бінга на трох мовах.
✔️ Пры неабходнасці перакладаць у размовах.

Чытайце больш пра фестываль на сайце: https://festivalslampa.lv/lv

Калі гатовыя дапамагчы, да 19/06 напішыце Вользе: @volhazubkova


Не толькі навучацца, але і навучаць: новыя #магчымасці для беларусаў і беларусак

Стажыроўка ў бібліятэцы Скарыны ў Лондане
Беларуская бібліятэка імя Францыска Скарыны ў Лондане і Bright Belarus прапануюць 2 стажыроўкі для беларускіх студэнтаў (-к). Стажоры (-кі) будуць дапамагаць з арганізацыяй праектаў, кіраваннем сацыяльнымі сеткамі, арганізацыяй мерапрыемстваў, узаемадзеяннямі з партнёрамі і штодзённымі аперацыях бібліятэкі і музея. Пакрываюцца асноўныя кошты, звязаныя з удзелам, даступная візавая падтрымка.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 10/07.

Bright Belarus: паступленне ў лепшыя ўніверсітэты свету
Bright Belarus – гэта суполка, у якой вы можаце знайсці ментара (-ку) і атрымаць парады, як паступіць ва ўніверсітэт, атрымаць міжнародную стыпендыю або стажыроўку, а таксама развіць сваю кар’еру. Усе, хто пройдзе адбор, атрымаюць ментарства, карысныя парады і нэтворкінг. Праграма пройдзе цягам жніўня–чэрвеня’25.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 10/07.

Imagine Y SPACE for Learning, Engagement and Business
Калі ў вас ёсць пацверджаны досвед правядзення нефармальных праграм для адукатараў (-ак) і вы разумееце асаблівасці правядзення адукацыйных праграм ва ўмовах эміграцыі – можаце стаць трэнерам (-кай) у рамках праекта Imagine Y. Трэба будзе падрыхтаваць свой тэматычны блок, каб потым праводзіць заняткі і працаваць з вучнямі. Вочныя сесіі будуць у Вільнюсе.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 15/06.


Free Belarus Center 🇺🇦 dan repost
Запрашаем далучыцца да сёлетняга Hučna Fest у якасці валантэра_кі.

Нагадаем, 29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы мы рыхтуем вялікі Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Нам не абысціся без вашай дапамогі.

Мы шукаем у каманду супергераінь і супергерояў, якія дапамогуць нам:

• рыхтаваць пляцоўкі да фестывалю, насіць і расстаўляць рэчы і гэтак далей;
• суправаджаць розныя пляцоўкі падчас фестывалю на месцы;
• тусавацца і атрымліваць асалоду ад фестывалю;
• дапамагаць наведвальніцам і наведвальнікам з навігацыяй па фестывалю;
• збіраць рэчы з лакацыі, грузіць іх у аўто;
• прыбраць смецце і вярнуць бераг Віслы ў той стан, які быў да фестывалю.

Каб стаць валантэрам_кай сёлетняга Hučna Fest, мы просім запоўніць невялічкую анкету па гэтай спасылцы.

❗️ Дэдлайн: 20 чэрвеня 23:59. Папярэдне мы арганізуем сустрэчу, дзе пазнаёмімся і размяркуем паміж валантэрамі_камі час, пляцоўкі і задачы.

Што вас чакае на Hučna Fest у гэтым годзе


Еўрапейскі корпус салідарнасці запрашае да валанцёрства: новыя #магчымасці

🇩🇪 Дапамагаць у дзіцячым садку ў Карлсруэ
Дзіцячы сад Kita SieKids у Карлсруэ шукае валанцёраў (-к) для дапамогі выхавацелям (-лькам) у працы з дзецьмі да 6 гадоў. Вы будзеце ўдзельнічаць у гульнях, спорце, мастацтве, дапамагаць на кухні, суправаджаць дзяцей на экскурсіях, вучыць дзяцей рамёствам. Веданне англійскай мовы абавязкова, французскай і нямецкай – пажадана.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 20/06. Праект будзе працаваць у кастрычніку-лютым.

🇨🇿 Працаваць з дзецьмі і моладдзю ў Кадані
Валанцёры (-кі) будуць дапамагаць у цэнтры мацярынства–дзіцячым садку. Задачы ўключаюць арганізацыю адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў для дзяцей, дапамогу ў сацсетках і PR, правядзенне мерапрыемстваў для мясцовай супольнасці, навучанне дзяцей англійскай мове праз гульні, творчыя заняткі.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 30/06.

🇦🇹 Падтрымліваць моладзь у культурным цэнтры ў Зальцбургу
Цэнтр арганізоўвае турніры, гульні, канцэрты, адкрытыя сцэны, радыёшоў і майстар-класы, арыентаваныя на ЛГБТК+ моладзь. Ад валанцёраў (-к) патрабуецца дапамога ў стварэнні бяспечнага і інклюзіўнага асяроддзя. Базавыя веды нямецкай мовы вітаюцца.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 01/08.

🏠 На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі. Для прагляду некаторых старонак на сайце праграмы трэба зарэгістравацца.

🗒️ Да ўдзелу запрашаюць людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Базавым патрабаваннем, як правіла, з’яўляецца веданне англійскай мовы.


#Што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні час

Вячорка: выклікі незалежнасці і міжнародная праца
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на пытанні пра нядаўнія сустрэчы паміж рэжымам і расійскімі чыноўнікамі, ціск на Лукашэнку, увагу Захаду да Беларусі, працу Офіса, а таксама шмат іншага.

Кавалеўскі: сітуацыя на літоўскай мяжы
Прадстаўнік Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі распавёў, чаму Літва магла прыняць рашэнне аб забароне ўвозу ежы, ці турбуе краіну рэакцыя беларусаў і беларусак, а таксама што робяць дэмсілы, каб гэтае рашэнне змягчылі.

Ягораў: вынікі выбараў у КР
Андрэй Ягораў расказаў пра планы блока, які ён прадстаўляе у Каардынацыйнай радзе, а таксама пра агульныя вынікі выбараў.

Стрыжак: пра палітвязняў
Праваабаронца, сузаснавальнік і кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак абмеркаваў сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, ціск рэжыму на асобных палітзняволеных і магчымыя спосабы вызвалення людзей за кратамі.

Пракоп'еў: магчымыя кааліцыі ў КР
Як можна ацаніць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду, якую карысць можа прынесці гэты орган, і з кім блок Пракопʼева-Ягорава гатовы ўступіць у кааліцыю – пра гэта расказаў Вадзім Пракоп’еў.

Дабравольская: легалізацыя ў Польшчы
Кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская распавяла пра праязныя дакументы для беларусаў (-к) у Польшчы, тэрміны легалізацыі і іншыя праблемы, з якімі сутыкаецца дыяспара ў краіне.

Кванталіяні: лічбавая бяспека
Экспэрт па лічбавай бяспецы Мікалай Кванталіяні пракаментаваў інфармацыю, што на тэлефонах беларускіх журналістаў і актывістаў (-к) знайшлі праграму для сачэння, і расказаў, як абараніцца ад гэтага.


Некаторыя людзі паспяваюць рабіць усё, ды яшчэ і маюць час на адпачынак. Часамі можа скласціся ўражанне, што яны нарадзіліся прадуктыўнымі і паспяховымі. Але насамрэч усё зусім проста: такімі яны сталі, навучыўшыся правільна планаваць свой час.

Што такое тайм-менеджмент, якія ён мае перавагі, а таксама якія стратэгіі вы можаце прымяніць у сваім жыцці ўжо зараз – у сённяшніх картках.

#лікбез



14 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.