Репост из: Беларускі інстытут публічнай гісторыі
18 лістапада 1927 г. у газеце "Рабочий" апублікавана справаздача нацыянальнай камісіі. Аўтар зацемкі адзначае, што беларуская мова добра увайшла ва ўжытак амаль ва ўсіх установах Менску. Па-беларуску вядзецца дакументазварот. А дзеці працоўных сталіцы могуць навучацца "на самай блізнай і зразумелай мове". Дзеля гэтага ў Менску на беларускую мову пераведзены 145 школ, 94 - на габрэйскую, 22 на польскую. Аднак для менскіх татараў нічога не зроблена, канстатаваў аўтар. Крыніца