Суперпоўня і частковае месячнае зацьменне ўжо заўтра.
У ноч з 17 на 18 верасня нас чакае поўня пад назвай «Ураджайны Месяц». Месяц будзе выглядаць круглым і яркім за дзень да і пасля поўні.
Да таго ж, гэтая поўня будзе суперпоўняй, таму месяцовая кружэлка будзе выглядаць большай і ярчэйшай, чым звычайна, з-за таго, што поўня адбываецца блізка да перыгею.
Для тых, хто не спіць уначы, ёсць выдатны шанец убачыць частковае месячнае зацьменне. Месяц будзе на 3,5% пакрыты ценем Зямлі, таму можа падацца, быццам нехта адкусіў ад яго маленькі кавалачак. У Беларусі гэта адбудзецца з 05:12 да 06:15 (з максімумам у 05:44, калі Месяц будзе знаходзіцца блізка да гарызонту).
Вось як гэта будзе выглядаць у Магілёве. Вы можаце ўбачыць як гэта будзе выглядаць у вашым горадзе тут.
#падзея