⚪🔴⚪ Фестываль Tutaka шукае валанцёраў (-к)
Выдатная магчымасць пазнаёміцца з арганізацыяй культурных мерапрыемстваў, набыць каштоўны вопыт і правесці час у атачэнні прыроды, музыкі і мастацтва!
Даты: з 6 па 18 ліпеня ў Барыку (Беласточчына).
Можна будзе дапамагаць арганізатарам, артыстам і гасцям, працаваць у інфармацыйным пункце, удзельнічаць у арганізацыі майстар-класаў, дыскусій і спектакляў, а таксама ў падрыхтоўцы і прыборцы фестывальнай прасторы.
Вам забяспечаць начлег, гарачы абед, ваду, каву і фестывальныя кашулькі, а таксама будуць вечаровыя сустрэчы ля вогнішча. Пры патрэбе выдадуць пасведчанне аб валанцёрстве.
Каб далучыцца, запоўніце анкету да 18/06.
#магчымасці