ChatGPT пасьпяхова прайшоў тэст Т’юрынга
Навукоўцы з Каліфарнійскага ўнівэрсытэту правялі для некалькіх нэўрасетак тэст Т’юрынга, мэта якога — вызначыць, ці можа кампутар думаць.
Нэўрасеткам далі пагутарыць з 500 рознымі людзьмі, якія потым меліся вызначыць, з чалавекам ці з машынаю яны размаўлялі.
Вынікі аказаліся лёсавызначальнымі для ўсяго чалавецтва, кажуць дасьледнікі. ChatGPT-4 здолеў пераканаць 54% удзельнікаў у тым, што зь імі перапісваўся жывы чалавек. А трэцюю вэрсію нэўрасеткі (ChatGPT-3.5) прынялі за чалавека 50% рэспандэнтаў.
— заявілі навукоўцы.
Раней паведамлялася, што OpenAI распрацоўвае новую вэрсію ChatGPT, якая можа быць небясьпечнаю і нават зьнішчыць чалавецтва.

Паколькі 54% — гэта большасць, і яна не змагла адрозьніць машыну ад жывога чалавека, то ChatGPT прайшоў тэст Т’юрынга. Гэта адбываецца ўпершыню,