Праз космас


Channel's geo and language: Ukraine, Ukrainian
Category: Edutainment


Падкаст Праз Космас - гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове.
Слухаць:
https://linktr.ee/praz_kosmas
Сувязь:
@TimEvseev

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Ukraine, Ukrainian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Паглядзіце на здымкі Поўні і частковага месячнага зацьмення з усяго свету.

#навіны


Жадаеце быць у курсе самых свежых навін і цікавых фактаў аб штучным інтэлекце? 🧐⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Далучайцеся да Telegram-каналу BELAI, дзе вы даведаецеся пра сучасныя тэхналогіі AI іх уплыў на наша жыццё і будучыню. ⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Будзьце ў курсе сучасных інавацый і перспектыў, якія адкрываюцца перад намі дзякуючы развіццю штучнага інтэлекту. ⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Далучайцеся да BELAI ужо сёння і станьце часткай захапляльнага свету тэхналогій!⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀
https://t.me/+q4U6_imJhEk5NjZi


🛰 Выпуск #69 - Падкаст «Праз космас».

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | YouTube | Pocket Casts | Яндекс

У гэтым эпізодзе: гістарычная місія Polaris Dawn, паспяховае прызямленне Starliner, затрымка Starship, першая металічная дэталь, надрукаваная ў космасе.

Instagram | X | YouTube |Telegram | TikTok

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

#падкаст


Суперпоўня і частковае месячнае зацьменне ўжо заўтра.

У ноч з 17 на 18 верасня нас чакае поўня пад назвай «Ураджайны Месяц». Месяц будзе выглядаць круглым і яркім за дзень да і пасля поўні.

Да таго ж, гэтая поўня будзе суперпоўняй, таму месяцовая кружэлка будзе выглядаць большай і ярчэйшай, чым звычайна, з-за таго, што поўня адбываецца блізка да перыгею.

Для тых, хто не спіць уначы, ёсць выдатны шанец убачыць частковае месячнае зацьменне. Месяц будзе на 3,5% пакрыты ценем Зямлі, таму можа падацца, быццам нехта адкусіў ад яго маленькі кавалачак. У Беларусі гэта адбудзецца з 05:12 да 06:15 (з максімумам у 05:44, калі Месяц будзе знаходзіцца блізка да гарызонту).

Вось як гэта будзе выглядаць у Магілёве. Вы можаце ўбачыць як гэта будзе выглядаць у вашым горадзе тут.

#падзея

340 0 11 1 43

Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Прыватныя астранаўты SpaceX Polaris Dawn вярнуліся на Зямлю сёння раніцай.

Пасля інтэнсіўных пяці дзён у космасе, якія ўключалі першы ў гісторыі камерцыйны выхад у адкрыты космас, экіпаж Polaris Dawn вярнуўся дадому.

Я чакаў, калі місія завяршыцца, каб запісаць наступны выпуск падкаста, які выйдзе ў бліжэйшыя дні.

#навіны


Аб'яўлены пераможцы найбуйнейшага ў свеце конкурсу астрафатаграфіі Каралеўскай абсерваторыі Грынвіча.

1. Абсалютны пераможца — Ryan Imperio. Цені паверхні Месяца, створаныя кольцавым зацьменнем.

2. Пераможца ў катэгорыі «Нябесныя пейзажы» — Tom Rae. Тасманскія каштоўнасці.

3. Пераможца ў катэгорыі «Галактыкі» — Bence Tóth і Péter Feltóti. Рэха мінулага.

4. Пераможца ў катэгорыі «Наш Месяц» — Gábor Balázs. Ценявыя пікі Sinus Iridum.

5. Пераможца ў катэгорыі «Аўрора» — Larryn Rae. Квінстаўн Аўрора.

6. Пераможца ў катэгорыі «Планеты, каметы і астэроіды» — Tom Williams. На падыходзе да Венеры.

7. Пераможца ў катэгорыі «Людзі і космас» — Tom Williams. Высокатэхналагічны сілуэт.

8. Пераможца ў катэгорыі «Зоркі і туманнасці» — Marcel Drechsler, Bray Falls, Yann Sainty, Nicolas Martino і Richard Galli. SNR G107.5-5.2 нечаканае адкрыццё.

9. Прэмія лепшаму пачаткоўцу — Xin Feng і Miao Gong. SH2-308: туманнасць «Галава дэльфіна».

10. Прэмія за інавацыі — Sergio Díaz Ruiz. Анатомія заселенай планеты.

Прачытаць падрабязней пра кожную працу і ўбачыць увесь шорт-ліст можна тут.

#навіны


Новы рэкорд! Упершыню ў гісторыі на арбіце Зямлі адначасова знаходзяцца 19 чалавек.

- 12 чалавек на борце МКС (тры з іх прыбылі на МКС на караблі Саюз МС-26 2 дні таму);
- 3 чалавекі на кітайскай касмічнай станцыі;
- 4 чалавекі ў рамках місіі Polaris Dawn.

Папярэдні рэкорд — 17 чалавек.

#навіны

409 0 10 2 50

Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Астранаўты SpaceX Polaris Dawn здзейснілі гістарычны першы прыватны выхад у адкрыты космас на арбіце.

Камандзір экіпажа з чатырох чалавек Jared Isaacman на 8 хвілін выйшаў у адкрыты космас, знаходзячыся на вышыні 730 км. Адна з галоўных мэт Polaris Dawn — выпрабаванне касцюмаў, якія SpaceX будзе выкарыстоўваць у будучых місіях, як на арбіце Зямлі, так і за яе межамі.

#навіны


Усе сістэмы выглядаюць добра.

Экіпаж Polaris Dawn рыхтуецца да сённяшняга выхаду ў адкрыты космас з карабля Dragon. На дадзены момант выхад запланаваны на 12:58 па беларускім часе (магчымы перанос). Рэзервовая магчымасць будзе даступна 13 верасня.

Прамая трансляцыя пачнецца прыкладна за гадзіну да пачатку выхаду.

А пакуль паглядзіце на арбітальны захад Сонца, зняты з Dragon.

#падзея

9 last posts shown.